21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што выйдзе са спробы ўлад наладзіць дыялог з ЕС?

26.08.2009 14:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 декабря 2008 Политика

Вінцук Вячока, БНФ: “ДЫЯЛОГ БЕЗ НАРОДА”

— Па-першае, нічым добрым гэты так званы дыялог не скончыцца. Таму што ў прамым і ў пераносным сэнсе цяперашняя ўлада і Еўропа гавораць на розных мовах. Тое, што ўкладвае гэтая ўлада ў слова “дыялог”, і што яна абяцае з гледзішча дэмакратычных змен у Беларусі, зусім не адпавядае ні існуючай рэальнасці, ні еўрапейскаму разуменню дэмакратычных змен.

Па-другое, дыялогі, якія заканчваліся пазітывам, заўсёды былі ўнутрынацыянальнымі. Так, славуты польскі круглы стол 1989 года ўяўляў сабой унутрыпольскі дыялог паміж прафсаюзам “Салідарнасьць” і тагачаснай уладай Ярузельскага. А тут нам падмяняюць унутраны беларускі дыялог паняццем зусім іншым, пры якім беларускага народа нібыта бы і няма.

Надзея, настаўніца: “ВЕЛЬМІ ХОЧАЦЦА КАНКРЭТЫКІ”

— Хочацца, каб гэты дыялог скончыўся чым-небудзь канкрэтным. Напрыклад, адменай візавага рэжыму з Еўропай. Каб беларускія мужыкі не ў Маскву ездзілі па заробкі, дзе іх нярэдка кідаюць і абрабоўваюць, а ў Лондан які ці Брусель. Глядзіш, і большымі еўрапейцамі сябе адчулі б. І вольнасцей набраліся б. І правы навучыліся б свае адстойваць.

Аляксандр Класкоўскі, аналітык: “МАГЧЫМЫЯ НЕПРАДКАЗАЛЬНЫЯ ПРАЦЭСЫ Ў НАШЫМ ГРАМАДСТВЕ”

— Пакутлівы дыялог наладжваецца, канечне. І ўсё ж такі для беларускай улады гэта дыпламатычны прарыў. Іншая рэч, за кошт чаго ён дасягнуты. Але санкцыі супраць часткі беларускіх чыноўнікаў прыпынены. І я думаю, што ўлада не настолькі прамалінейная, каб цяпер бяздарна ўсё гэта страціць. Тым больш, гаворка ідзе не толькі аб тым, каб у фраках недзе на свецкіх раутах у Лондане патусавацца. Тут прагматычныя чыннікі: аказвае націск Расія, адбіваецца фінансавы крызіс. Трэба так ці інакш мець з Еўропай нармальныя стасункі. І мець нейкі плацдарм, крыніцу сілкавання тэхналогіямі, інвестыцыямі. Гандаль з Еўрасаюзам будзе пакутлівым, дробязным, з мінімальнымі саступкамі. Але ЕС сёння гатовы заплюшчыць вочы на многія патрабаванні дзеля прагматычнага наладжвання стасункаў. У сваю чаргу, улада, найхутчэй, здасць гэты прамежкавы залік, і працэс пойдзе далей. А потым ужо шмат чаго будзе залежаць ад форс-мажорных чыннікаў. Мне здаецца, што толькі цяпер “наверсе” пачынаюць асэнсоўваць, што нас чакае ў сувязі з фінансавым крызісам. І тут магчымы вельмі непрадказальныя і хуткія працэсы ў беларускім грамадстве.

Уладзімір Мацкевіч, аналітык: “ЛЕПШ БЫЦЬ ЕЎРАПЕЙСКАЙ КРАІНАЙ, ЯКАЯ СПАЗНІЛАСЯ”

— Я не гадалка, але разумею адно: калі гэты дыялог не будзе мець станоўчых вынікаў, наша краіна адкінецца яшчэ на цэлае пакаленне назад ад прагрэсу, ад еўрапейскага жыцця. І калі мы не патрапім у шасцёрку ўсходнееўрапейскага супрацоўніцтва, тую новую праграму, што Еўрасаюз зараз прапануе, мы ўвогуле акажамся ў незайздросным становішчы, як, напрыклад, Зімбабвэ. Таму я ставіў бы пытанне інакш. Дыялог павінен даць станоўчыя вынікі. Хай яны будуць маленечкія, але ўсё ж такі вынікі. І на гэта павінны быць накіраваны агульныя намаганні. Байкатуючы гэты дыялог, мы кідаем кіраўніцтва рэжыму ў расійскія абдымкі. Калі Беларусь, нават страціўшы некалькі гадоў, ўсё ж такі можа патрапіць у Еўропу, то Расія з яе інертнасцю і магчымасцямі туды ніколі не пападзе.

А быць часткай велізарнай, інертнай, кансерватыўнай краіны, нават перадавым яе рэгіёнам, значна горш, чым быць еўрапейскай краінай, якая проста спазнілася.

Мікалай Статкевіч, “Еўрапейская кааліцыя”: ВЫНІКІ АД ДЫЯЛОГА З ЕЎРАСАЮЗАМ УЖО ЁСЦЬ. І ЯНЫ НЕ АПОШНІЯ”

— Вынік я адчуў, што называецца, на ўласнай шкуры. Каб не было гэтых гульняў з Еўропай, то атрымаў бы я другі тэрмін і сядзеў бы на “хіміі” ці на зоне.

Да таго ж у гэтым годзе выпусцілі Аляксандра Казуліна. Баразенку не пасадзілі. Так што плён ужо ёсць. І яшчэ будзе большы (калі браць да ўвагі маскоўскія комплексы — зводзяць Беларусь на Захад): магчыма, кошт на расійскі газ панізяць.

Акрамя таго, Беларусь абавязкова ўвойдзе ў шасцёрку ўсходнееўрапейскага партнёрства. А пасля змены ўлады — і ў Еўрасаюз. З цяперашняй жа ўладай будзе марудная гульня. Лукашэнка хоча ўцягнуць Еўропу ў гэты працэс, а тая будзе падыгрываць. Бо яна сама вельмі напалохалася жнівеньскіх падзей у Паўднёвай Асеціі і Грузіі. Расійскае кіраўніцтва, мабыць, і не зразумела, што яно нарабіла.

Стала ясна, што страта незалежнасці Беларусі нікому не патрэбна. Тым больш тут заўсёды знойдзецца актыўная меншасць, якая будзе бараніць незалежнасць са зброяй ў руках.

А балансаваць паміж Еўропай і Расіяй ужо не атрымаецца. Трэба выбіраць. Ды і рэжым старэе, хочацца стабільнасці. Не ў Расіі ж капіталы трымаць. Адзінае, што, безумоўна, стануць радзей запрашаць афіцыйную апазіцыю. Будуць менш ей дапамагаць. Але прыйдзецца пацярпець. Дзеля Беларусі.

Svabodaby.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 декабря 2008 Политика Вінцук Вячока, БНФ: “ДЫЯЛОГ БЕЗ НАРОДА”— Па-першае, нічым добрым гэты так званы дыялог не скончыцца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика