У Кіеве на трох мовах выданы зборнік "Трыяда славянскай паэзіі"
18 декабря 2008 Культура
Марат Гаравы, БелаПАН У кіеўскім выдавецтве "Кніга" накладам пяць тысяч асобнікаў на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах выйшаў ілюстраваны зборнік "Трыяда славянскай паэзіі", складзены беларускім перакладчыкам Валерыем Стралко. У 245-старонкавае падарункавае выданне ўвайшлі па сем паэтычных твораў кожнага з класікаў літаратур трох народаў — Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко, Лесі Украінкі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава і Аляксандра Блока. Кожны твор пададзены на мове арыгінала і ў перакладзе на дзве іншыя славянскія мовы. Аўтарам прадмовы і рэдактарам выдання з'яўляецца старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Алесь Пашкевіч. У інтэрв'ю БелаПАН В.Стралко паведаміў, што выданне, выпуск якога фінансаваў Дзяржаўны камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Украіны ў межах праграмы "Украінская кніга", накіравана ў публічныя бібліятэкі і школы краіны. Паводле яго слоў, выданне атрымала высокую ацэнку на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы восенню 2008 года. 19 снежня члену СБП, Беларускага ПЭН-цэнтра і Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, лаўрэату Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Івана Франко і Літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы В.Стралко споўніцца 70 гадоў. Сярод выданых ім кніг перакладаў — "Непагасны агонь" (творы класікаў беларускай і ўкраінскай паэзіі на дзвюх мовах), "Тарас на Парнасе" (пераклад з беларускай на ўкраінскую мову), "Мелодыі журбы і надзеі" (у калектыўным зборніку пераклад з украінскай на беларускую мову твораў Лесі Украінкі), паэма Якуба Коласа "Новая зямля" (пераклад з беларускай на ўкраінскую), зборнік паэзіі Алеся Пісьмянкова "Любить би вічно " (пераклад з беларускай на ўкраінскую мову), раман-хроніка Алеся Пашкевіча "Майдан Волі" (пераклад з беларускай на ўкраінскую мову). Апрача таго, В.Стралко пераклаў на ўкраінскую мову п'есу беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча "Арліны палёт", прысвечаную ўраджэнцу Беларусі гетману Украіны і аўтару першай яе канстытуцыі Піліпу Орліку і яго сыну Рыгору. Прэзентацыя зборніка "Трыяда славянскай паэзіі" запланавана ў пасольстве Украіны ў Беларусі ў пачатку 2009 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 декабря 2008 Культура Марат Гаравы, БелаПАН У кіеўскім выдавецтве "Кніга" накладам пяць тысяч асобнікаў на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах выйшаў ілюстраваны зборнік "Трыяда славянскай паэзіі", складзены беларускім перакладчыкам Валерыем Стралко. |
|