Дзяцей больш! А шлюбаў менш...
Дзяцей больш! А шлюбаў менш...
Колькі нас?
Паводле апошняй iнфармацыi Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу — на 1 лiстапада гэтага года — у рэспублiцы пражывае 9 674 900 чалавек. У параўнаннi з лiстападам 2007 года — на 19 тысяч чалавек менш. Тэндэнцыя да павелiчэння колькасцi насельнiкаў была характэрная на вышэйпамянёную дату толькi для сталiцы: 1 823,9 тысячы (летась — 1 809,4 тысячы). Мiнская вобласць: 1 456,5 тысячы (летась — 1 464 тысячы). Брэсцкая вобласць: 1 434,4 тысячы (летась — 1 436,3 тысячы). Вiцебская вобласць: 1 266,5 тысячы (летась — 1 275 тысяч). Гомельская вобласць: 1 465,2 тысячы (летась — 1 469,8 тысячы). Гродзенская вобласць: 1 103,7 тысячы (летась — 1 108,5 тысячы). Магiлёўская вобласць: 1 124,7 тысячы (летась — 1 130,9 тысячы). Сёлета за 10 месяцаў у краiне нарадзiлася 90,6 тысячы дзяцей, што на 3,8 тысячы больш, чым за 10 месяцаў мiнулага года. Памерла — 111,5 тысячы чалавек, што, адпаведна, на 400 чалавек больш. У сталiцы нарадзiлася каля 17,5 тысячы дзяцей, у Брэсцкай вобласцi — 14,4 тысячы, Гомельскай — каля 14 тысяч, Мiнскай — 13,4 тысячы, Гродзенскай — 10,5 тысячы, Магiлёўскай i Вiцебскай — крыху больш за 10,3 тысячы ў кожнай. Памерла ў Мiнскай вобласцi — 19,1 тысячы чалавек, Гомельскай — 17,7 тысячы, Вiцебскай — 16,4 тысячы, Брэсцкай — 15,9 тысячы, у Мiнску — 14,7 тысячы, Магiлёўскай вобласцi — 14,1 тысячы, Гродзенскай — 13,2 тысячы. Колькасць зарэгiстраваных шлюбаў скарацiлася за 10 месяцаў 2008 года ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага на 9 працэнтаў, а колькасць разводаў хоць i нязначна, але вырасла — на 0,3 працэнта. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошняй iнфармацыi Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу — на 1 лiстапада гэтага года — у рэспублiцы пражывае 9 674 900 чалавек. У параўнаннi з лi
|
|