У Беларусі абследуюць ветэранаў вайны
У Беларусі абследуюць ветэранаў вайны
У наступным годзе, напярэдаднi 65-й гадавiны вызвалення Беларусi, будуць праведзеныя абследаваннi ўмоў жыцця i медыцынскiя агляды ўсiх ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны — аб гэтым паведамiў начальнiк аддзела па справах ветэранаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Іван Нагiбiн. Абследаваннi ўмоў жыцця мяркуецца правесцi на працягу лютага-красавiка. У прыватнасцi, падчас iх будуць вывучаны пажаданнi ветэранаў наконт замены электраправодкi, дробных рамонтаў памяшканняў, медыцынскай дапамогi, устаноўкi кватэрных тэлефонаў. "Большасць гэтых праблем былi вырашаныя напярэдаднi святкаванняў 60-годдзя вызвалення Беларусi i 60-годдзя Перамогi, разам з тым за гэты час маглi ўзнiкнуць новыя акалiчнасцi", — зазначыў Iван Нагiбiн. Адначасова разглядаецца пытанне аб выплатах напярэдаднi 3 лiпеня аднаразовых грашовых дапамог. Плануецца, што такiя дапамогi атрымаюць ветэраны Вялiкай Айчыннай, а таксама некаторыя катэгорыi грамадзян, што пацярпелi ад наступстваў вайны. Тым часам, паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у пачатку кастрычнiка ў Беларусi налiчвалася каля 53 тысяч ветэранаў Вялiкай Айчыннай, i ў тым лiку 39 тысяч удзельнiкаў i iнвалiдаў вайны. На жаль, гэтыя лiчбы працягваюць хутка змяншацца — пяць гадоў таму колькасць ветэранаў вайны была большай амаль удвая. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе, напярэдаднi 65-й гадавiны вызвалення Беларусi, будуць праведзеныя абследаваннi ўмоў жыцця i медыцынскiя агляды ўсiх ветэранаў Вялiк
|
|