ЁСЦЬ ПАДУШКА БЯСПЕКІ
ЁСЦЬ ПАДУШКА БЯСПЕКІ
Кiраўнiкi прамысловых прадпрыемстваў Гомельшчыны па-рознаму адказалi на пытанне: як паўплываў сусветны эканамiчны крызiс на эканамiчныя паказчыкi. У першую чаргу, безумоўна, яго адчулi экспартаарыентаваныя вытворчасцi. Адам Вашкоў, дырэктар рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Рэчыцкi метызны завод", якое на 80 працэнтаў працуе на замежныя рынкi збыту, кажа, што загадзя, яшчэ ў жнiўнi, тут пачалi рыхтавацца да магчымых зменаў у эканомiцы. — Складана ўгадаць, калi крызiс пачынаецца. Ён жа, як радыяцыя — не бачны, а паўзе. Мы працуем з еўрапейскiмi банкамi, а там гэта ўжо адчувалася напрыканцы лета. Таму мы адразу шукалi дадатковыя рынкi збыту. Толькi ў Францыi заключылi 40 кантрактаў на нашу прадукцыю. Мы меркавалi, што iх рынак спажывання (па нашай прадукцыi) ўпадзе дзесьцi амаль напалову. Таму зрабiлi ўсё, каб пацяснiць канкурэнтаў з iншых краiн i менавiта за сабою пакiнуць аб’ёмы — за кошт якасцi сваёй прадукцыi. Калi на студзень ў многiх заказаў няма, мы амаль на 80 працэнтаў iмi забяспечаныя i амаль напалову атрымалi папярэднюю аплату. Цяпер знiзiўся кошт на метал — i на нашу прадукцыю, i на сыравiну. Але ж, здаецца, многiя проста прывыклi да вельмi высокiх цэнаў — яны перад крызiсам былi падняты так, што гэта не адпавядала нiякiм эканамiчным законам. А потым усё вярнулася на свае месцы. 2007—2008 гады для Беларусi будуць ацэньваць праз паўгода, як камунiзм — такога болей не будзе. Грошы, якiя ў нас з’явiлiся за кошт высокага кошту на нашы вырабы, мы не ўкладвалi ў зарплату, мы iх уклалi ў новыя тэхналогii. За гэты год мы набылi сучаснага абсталявання столькi, колькi не набывалi за апошнiя 12 гадоў. Таму гэта павiнна даць свае вынiкi ў будучынi. На высокатэхналагiчную прадукцыю попыт асаблiва не ўпаў. Упаў попыт на тую, дзе менш дабаўленай вартасцi — у першую чаргу сыравiнную прадукцыю. Мы вельмi залежым ад таго, якiм будзе курс еўра. На 2008 год мы ўгадалi i ўсе кантракты перавялi ў еўра i добра зарабiлi на рознiцы курсаў. Потым еўра ўпаў, значыць, мы страцiлi на гэтай курсавой рознiцы, калi параўноўваць са жнiўнем. Але агульныя лiчбы пакуль нядрэнныя атрымлiваюцца. Цяпер робяцца пэўныя крокi, распрацоўваюцца дадатковыя мерапрыемствы па знiжэнні затрат. Сур’ёзнае становiшча, але многа зроблена, каб у танажы не паменшыць вытворчасць i рэалiзацыю прадукцыi. Зразумела, пакуль цяжка прадбачыць, як будзе развiвацца цэнасная палiтыка, курсы абмену валюты... I ўсё ж спадзяёмся, што не знiзiм вытворчасць па аб’ёмах у параўнаннi з мiнулым годам. Мы першы шок перажылi ўжо, цяпер разам з БМЗ будзем выходзiць на новыя рынкi i працаваць. Нядаўна я сустрэўся з калектывам, а гэта каля дзвюх тысяч працаўнiкоў, i асноўнае, што сказаў людзям: налета на нашым прадпрыемстве будзе не вельмi добра, але значна лепш, чым на iншых. Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Гомельхлеб- прам", наадварот, амаль на 99 працэнтаў арыентаванае на ўнутраны рынак. Асартымент любiмых усiмi хлебабулачных вырабаў, аказваецца, залежыць ад складнiкаў, якiя атрымлiваюць з-за межаў нашай краiны. Расказвае галоўны эканамiст Алена Грыгаровiч. — Частка сыравiны ў нас айчынная, але ж мы з-за межаў краiны атрымлiваем складнiкi для прыгатавання кандытарскiх вырабаў. У нас палiтыка на харчовыя тавары была вызначана на 2008 год. Пры сённяшняй цэнаснай палiтыцы нiхто не дазволiць значна ўзняць кошт. Адпаведна, гэта адбiваецца на нашых фiнансавых вынiках. Таму, нават калi растуць коштаўтваральныя фактары, гэта не адбiваецца на росце кошту нашых вырабаў — мы не маем на гэта права. Але гэта пагаршае наша фiнансавае становiшча i адбiваецца на нашай рэнтабельнасцi. Зразумела, калi сабекошт расце, знiжаецца рэнтабельнасць. Урэшце заработную плату ўсе прадпрыемствы павышаюць у межах сродкаў, якiя яны зарабляюць. Таму сёння мы не можам павышаць заработную плату. Пытанне аптымiзацыi колькасцi працаўнiкоў стане налета i перад намi. Аднак, што радуе, людзi пакуль не сталi нашай прадукцыi купляць менш. Галоўны бухгалтар адкрытага акцыянернага аб’яднання "Гомельскi маторарамонтны завод" Дзмiтрый Гаўрылiн адзначае, што сёння асноўныя складанасцi — з аплатай на адгружаную прадукцыю. адзначае, што сёння асноўныя складанасцi — з аплатай на адгружаную прадукцыю.— Мы зрабiлi захады, каб на ўнутраны рынак не адпускалася прадукцыя без перадаплаты. Але ж многiя нашы прадпрыемствы-спажыўцы спасылаюцца на фiнансавы крызiс, на тое, што ў iх няма сродкаў нам плацiць, павялiчваецца пратэрмiнаваная дэбiторская запазычанасць, што, адпаведна, уплывае на наш абарот сродкаў i мы самi не можам разлiчвацца па нейкiх даўгах. Цяпер iдзе падрыхтоўка да сяўбы, мы павiнны ў пэўныя тэрмiны рамантаваць рухавiкi, а нам не даюць запчасткi без перадаплаты. Мы напрамую працуем з кiтайцамi i немцамi i ў наступным годзе бачым для сябе праблемы. Сёння стаiць задача памяншэння iмпартных закупак — нам вельмi складана вырашаць гэта пытанне. Не кожны наш замежны пастаўшчык разумее, чаму ён павiнен рабiць адтэрмiноўку плацяжу. У цэлым па прадпрыемстве сiтуацыя нармальная, мы год закрываем добра, з перавыкананнем прагнозных мэтавых паказчыкаў, у нас, як у некаторых прадпрыемстваў, няма неабходнасцi пераходзiць на трох-чатырохдзёнку, мы працуем па звычайным графiку — аб’ём работ ёсць. На прадпрыемстве сёння 200 чалавек i скарачаць iх колькасць мы не збiраемся. Наадварот, размова iдзе аб павелiчэннi. Першы намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка адзначае, што ёсць запаволенне працэсаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi. адзначае, што ёсць запаволенне працэсаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi.— Партнёры многiх прадпрыемстваў Гомельшчыны, вiдаць, чакаюць, што ў сувязi з сусветным крызiсам кошты будуць знiжацца. Таксама перастаюць укладаць iнвестыцыi ў розныя галiны i, адпаведна, попыт на прадукцыю памяншаецца. А вось унутраных неплацяжоў у нас няма. Магчыма, не заўсёды прадпрыемствы могуць узяць аператыўны крэдыт у банку. Не выключаю, што хтосьцi са спажыўцоў хоча пакарыстацца чужымi грашыма, прыкрываючыся цяжкiмi ўмовамi. Вядома ж, што i расiйскi ўрад выдзелiў вялiкiя сродкi на падтрымку рэальнага сектара — праз банкi, але праз месяц сродкi не дайшлi да канчатковага спажыўца. Значыць, дзесьцi банкi грошы "круцяць". Так што, магчыма, i нашы замежныя партнёры могуць выкарыстоўваць гэта. Што датычыцца аптымiзацыi колькасцi працаўнiкоў, я думаю, гэты працэс не закране людзей рабочых спецыяльнасцяў. IТР — магчыма, але ж людзям абавязкова будуць прапанаваныя нейкiя iншыя формы працаўладкавання. Росту беспрацоўя быць не павiнна. Здаецца, хоць мы i памятаем сiтуацыю пачатку 90-х, за гэтыя гады мы нарасцiлi "падушку бяспекi". Прадпрыемствы стабiльна працавалi i многаму навучылiся. Будзе складана i напружана, але крытычнай сiтуацыi не будзе. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi прамысловых прадпрыемстваў Гомельшчыны па-рознаму адказалi на пытанне: як паўплываў сусветны эканамiчны крызiс на эканамiчныя паказчыкi. У п
|
|