Памерла паэтка Ніна Мацяш
19 декабря 2008 Культура
Наша Ніва Яе знайшла сёння раніцай памерлай супрацоўніца сацыяльнай службы. Ніна Мацяш жыла ў Белаазёрску (Бярозаўскі р-н). Паэтка пражыла 65 гадоў. Цягам доўгага часу яна была моцна абмежаваная ў руху. Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 г. у Нівах (сёння Бярозаўскі р-н). Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (праз хваробу мусіла браць акадэмічны адпачынак). У 1973-1977 гг. выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член СП СССР (з 1971). Дэбютавала вершам у 1962 г.. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі "Агонь", "Удзячнасць", "Ралля суровая", "Прыручэнне вясны", "Поўны келіх" ды казак "Два браты і сякера", "Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя". Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. На беларускую пераклала творы пра камісара Мегрэ, а таксама "Маленькага прынца" Сэнт-Экзюперы, навелы Г. дэ Мапасана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 декабря 2008 Культура Наша Ніва Яе знайшла сёння раніцай памерлай супрацоўніца сацыяльнай службы.
|
|