Апазіцыя – чыноўнікам: Прыйдзем да ўлады – чапаць не будзем
23 декабря 2008 Политика
Ігнат ЧАКАЦКІ, МЫ Беларуская апазіцыя пасля некаторага ступару ад пачатку больш актыўнага кантактавання паміж Захадам і ўладамі пакрысе ўдаецца ў сённяшні палітычны мэйнстрым. А гэта - дыялог. Эвалюцыя ці кан’юнктура - тут фактары розныя. Існаванне па-за дыялогам у якой бы ні было форме - паглыбленне маргіналізацыі. І дэмакратычныя сілы ў выглядзе асобных палітыкаў ці пэўных структур адны за аднымі робяць адпаведныя заявы. Зараз у радыкальнай позе са сціснутымі кулакамі засталася стаяць толькі “Хартыя’97”, ды і тое гэта збольшага не палітычная структура, а прапагандысцкі інтэрнет-рэсурс. Аляксандр Мілінкевіч ад самага пачатку падтрымаў дыялог Захаду з афіцыйным Мінскам і заняўся самакрытыкай за няслушныя дзеянні, нават Зянон Пазьняк падтрымаў прыпыненне санкцыяў. АДС пафыркалі на гэта, але праз нейкі час прапанавалі Лукашэнку сваю экспертную і практычную дапамогу ў справе пераадолення негатыўных наступстваў сусветнага фінансавага крызісу. І вось ужо Еўрапейская кааліцыя, у якую ўваходзяць аргкамітэты па стварэнні "Народнай Грамады" (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя), Партыі свабоды і прагрэсу і міжнародная арганізацыя "Малады фронт" (зарэгістраваная ў Чэхіі), прапаноўвае беларускім уладам План нацыянальнага прымірэння. Паводле словаў каардынатара кааліцыі Мікалая Статкевіча, гэта робіцца для "захавання беларускай дзяржаўнасці, пераадолення крызісу і паспяховага развіцця ў паслякрызісны перыяд". "План скіраваны на прымірэнне сённяшняй улады і дэмакратычнай часткі грамадства дзеля будучага нашай краіны", - цытуе Статкевіча БелаПАН. Кааліцыя прапаноўвае ўладам зрабіць наступнае: зняць судзімасці з грамадзян Беларусі, прызнаных міжнароднай грамадскасцю палітзняволенымі; спрасціць правілы рэгістрацыі незалежных СМІ; дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства; рэфармаваць эканоміку. Са свайго боку апазіцыя гатова: праводзіць масавыя мерапрыемствы толькі ў межах змененага заканадаўства; выкарыстаць свае міжнародныя сувязі для арганізацыі замежнай дапамогі беларускай эканоміцы; гарантаваць імунітэт чыноўнікам ад пераследу ў выпадку змены ўлады. Ці раўназначныя прапанаваныя захады? У прыватнасці, чым можа зацікавіць апазіцыя ўлады? Напрыклад, Еўрапейская кааліцыя абяцае выконваць заканадаўства што да масавых мерапрыемстваў. Аднак несанкцыянаваныя акцыі дэмсілаў апошніх гадоў пагрозы рэвалюцыі і блізка не нясуць. Спрыянне пошуку інвестыцыяў - але афіцыйны Мінск ужо сам вядзе непасрэдны дыялог з Захадам, а іншая частка апазіцыі - Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы - заявіла пра неабходнасць шукацт піяршчыка, каб паляпшаць свой імідж за мяжой. Гарантыі ад пераследу, калі апазіцыя будзе ва ўладзе? А як да яе прыйдзе радыкальная ”Хартыя”? Карацей, гэта такая віртуальная ўльтыматыўная абяцанка. Палітолаг Валерый Карбалевіч кажа, што добра ўжо тое, апазіцыя выступае з такой ініцыятывай у прынцыпе, “шавеліцца”. Бо “пасля пачатку дыялогу паміж Лукашэнкам і Захадам яна знаходзілася ў паралічы, у летаргічным сне”. Эксперт кажа, што, каб апазіцыі стала суб’ектам дыялогавага працэсу, яна мусіць стаць моцнай. Са слабой апазіцыяй улады гаварыць не будуць. Яны цяпер яе нават не прызнаюць - маўляй, “няма ў нас апазіцыі - ёсць купка адмарозкўа, якія жывуць на замежныя грошы”. Іншая справа, па словах Валерыя Карбалевіча, што ў адказ на такія кампрамісныя прапановы апазіцыі ўлады могуць пайсці на дэманстрацыю перад Захадам добрай волі. Ужо быў круглы стол па пытанняз рэгулявання інтэрнету, на які запрашаліся прадстаўнікі незалежнага грамадства. Неўзабаве можа прайсці, напрыклад, круглы стол па пытаннях дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, арганізаваны ўладамі пры ўдзеле офісу АБСЕ. Да яго могуць прыставіць некалькі крэслаў і для прадстаўнікоў апазіцыі. А ейныя дыялогавыя заявы - гэта элементарны піяр ва ўмовах, калі трэба хоць нешта рабіць. Найперш з адрасацыяй грамадству і Захаду - мы можам быць канструктыўнымі і здольнымі на дыялог. Тут Валерый Карбалевіч згадвае нядаўні артыкул у “СБ-Беларусь сёння” публіцыста “Народнай волі” Вячаслава Оргіша, у якім той закідвае дэмакратам тое, што яны не намагаюцца стаць канструктыўнай і сістэмнай апазіцыяй: “Але ж, што б ні рабіла апазіцыя, тое, ці стане яна сістэмнай, залежыць выключна ад уладаў”. Напрыклад, на нядаўніх парламенцкіх выбарах яны так і не наважыліся пусціь апазіцыянераў у дэпутацкія крэслы. Наступны зручны момант дзеля гэтага будзе, здаецца, толькі на выбарах у мясцовыя Саветы ў 2010 годзе, калі да гэтага прадстаўнікі дэмакратычных сілаў раптам не зоймуць нейкіх дзяржаўных пасадаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 декабря 2008 Политика Ігнат ЧАКАЦКІ, МЫ Беларуская апазіцыя пасля некаторага ступару ад пачатку больш актыўнага кантактавання паміж Захадам і ўладамі пакрысе ўдаецца ў сённяшні палітычны мэйнстрым.
|
|