Падтрымку ў Беларусi атрымаюць толькi экспартаарыентаваныя i канкурэнтаздольныя прадпрыемствы
Падтрымку ў Беларусi атрымаюць толькi экспартаарыентаваныя i канкурэнтаздольныя прадпрыемствы
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўвалiся меры па забеспячэннi стабiльнай работы валаўтваральных i iншых прадпрыемстваў краiны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Ён выказаў меркаванне, што iснуючая сiтуацыя прадоўжыцца "працяглы час", таму што стабiлiзацыi на знешнiм рынку пакуль не назiраецца. Пры гэтым неабходна прыняць усе магчымыя меры, каб тавараабарот i беларускi экспарт не знiжалiся, асаблiва ў гандлi з тымi краiнамi, на рынках якiх Беларусь добра замацавалася. Практычна кожнае прадпрыемства ў рэспублiцы распрацавала сiстэму антыкрызiсных мераў. Цяпер неабходна забяспечыць яе рэалiзацыю, каб атрымаць чаканы эфект, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Неплацяжы беларускiм прадпрыемствам ад партнёраў з iншых краiн, якiя закрануў сусветны фiнансавы крызiс, павялiчылiся на 60 працэнтаў. З прыняццем мераў па лiбералiзацыi ў прадпрыемстваў цяпер з’яўляецца больш свабоды дзеянняў. Галоўная задача сёння — гэта стварыць прадукт, прадаць яго i атрымаць выручку. На гэта павiнны быць нацэлены ўсе працоўныя калектывы краiны, адзначыў прэм’ер-мiнiстр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўвалiся меры па забеспячэннi стабiльнай
|
|