КАЗКІ НАРОДАЎ СВЕТУ папоўнiла новая манета
КАЗКІ НАРОДАЎ СВЕТУ папоўнiла новая манета
Адно дзіця — ужо не актуальна?
Беларусы паступова адыходзяць ад варыянту "адна сям’я — адно дзiця". У прыватнасцi, як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, апошнiм часам у сем’ях краiны на 11,3 працэнта павялiчылася колькасць другiх, i на 15,4 працэнта — трэцiх нараджэнняў. Пры гэтым летась у сярэднiм на адну жанчыну рэпрадукцыйнага ўзросту прыпадала 1,373 нараджэння. Для параўнання: у 2006 годзе такi паказчык складаў 1,287. Дарэчы, адзначыла Галiна Трафiменка, павелiчэнне сумарнага каэфiцыента нараджальнасцi дае свой вынiк. Летась, упершыню з сярэдзiны 1990-х, Беларусь пераўзышла 100-тысячную мяжу — у краiне нарадзiлася 103 626 дзяцей. Сяргей ГРЫБ. "Казкi народаў свету" папоўнiла новая манета Нацыянальны банк з сённяшняга дня выпускае ў абарачэнне дзве новыя памятныя манеты — "Фiнансавая сiстэма Беларусi. 90 год" i "Турандот" серыi "Казкi народаў свету", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. Першая манета — сярэбраная — мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925 i масу 33,63 г, медна-нiкелевая — намiнал 1 рубель. Яны адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная якасцю "пруф", медна-нiкелевая — "пруф-лайк". Абедзве манеты выпушчаны тыражом па 3000 штук кожная. Памятная сярэбраная манета "Турандот" намiналам 20 рублёў мае пробу сплаву 925, масу 28,28 г. На адваротным баку гэтай манеты справа ўверсе — устаўка круглай формы з цыркону ярка-аранжавага колеру. Яна адчаканена таксама на "Манетным двары Польшчы" якасцю "анцыркулейтэд". Паверхня манет аксiдзiраваная, тыраж — да 25 тысяч штук. Ігар ГРЫШЫН. Прадпрымальнiк пазбавiўся страху? Мяркуючы па ўсiм, гэта так. Бо нарэшце звярнуўся ў мiлiцыю, i там адрэагавалi наступным чынам: зламыснiка змясцiлi ў iзалятар — за тое, што "ўзяў на курок" iндывiдуальнага прадпрымальнiка i прымусiў яго плацiць штомесяц яму за гандаль на рынку па дзесяць долараў за "прыкрыццё" ад крымiнальных элементаў. Той паспрабаваў адмаўляцца, а ў адказ — пагрозы: будзе знiшчана ўся яго маёмасць. Прадпрымальнiк колькi разоў плацiў яму, а потым, падумаўшы, вырашыў наогул прыпынiць сваю дзейнасць. Што i зрабiў. Цяпер жа ён асмялеў i зрабiў правiльны ход. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Выпаў з катэра, трапiў пад дрэва I ў абодвух выпадках — загiнулi два чалавекi. Матарыст-рулявы выратавальнага катэра, 1961 года нараджэння, якi працаваў на паромнай пераправе цераз Прыпяць у Петрыкаўскiм раёне, i 36-гадовы жыхар гэтага ж раёна, якi займаўся нарыхтоўкай дроў у лесе. Першы выпаў з катэра i патануў, а другi памёр у бальнiцы пасля таго, як на яго звалiлася дрэва. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Гармата, вядома, бухнула б... Пры дзвюх умовах. Калi б яе дэталёва не агледзелi ў Хойнiках у фiлiяле РУП "Гомельдругмет" i калi б тое самае (пасля ўжо) не зрабiлi на прадпрыемстве, дзе яе разрэзалi, каб адправiць на пераплаўку. Справа ў тым, што ў гармаце знаходзiўся зараджаны снарад. Спецыялiсты-сапёры абясшкодзiлi яго. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк з сённяшняга дня выпускае ў абарачэнне дзве новыя памятныя манеты — "Фiнансавая сiстэма Беларусi. 90 год" i "Турандот&
|
|