Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Саўміна ўзважанай эканамiчнай палiтыкi адносна ІП i iншых груп д
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Саўміна ўзважанай эканамiчнай палiтыкi адносна ІП i iншых груп дзелавога свету
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Савета Мiнiстраў i адпаведных структураў дзяржаўнага кiравання без сацыяльных ускладненняў i палiтычнага ажыятажу праводзiць мэтанакiраваную i ўзважаную эканамiчную палiтыку як адносна iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, так i iншых групаў дзелавога свету. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на нарадзе па пытаннях рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi. "Спасылаючыся на сусветны фiнансавы крызiс, урад прапануе адтэрмiнаваць прыняцце змянення ўмоў дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Зразумела, крызiс нельга не ўлiчваць. Але ў гэтай сiтуацыi мяне хвалюе тое, што чарговы раз з усёй вiдавочнасцю выявiлася поўная негатоўнасць як прадпрымальнiкаў, так i ўрада цывiлiзаваным шляхам вырашыць даўно наспелую праблему", — падкрэслiў беларускi лiдар. Ён нагадаў, што з часу прыняцця ўказа аб мерах па рэгуляваннi прадпрымальнiцкай дзейнасцi прайшло больш як тры з паловай гады. На думку Аляксандра Лукашэнкi, за гэты перыяд практычна нiчога не зроблена для аптымальнага выраўновання ўмоў работы суб’ектаў гаспадарання. Не выкананы даручэннi ў стварэннi галоўнага звяна — аптовых складоў у кожнай вобласцi для цэнтралiзаванага ўвозу тавараў. Складанай i затратнай застаецца сiстэма мытнага афармлення i iншых шматлiкiх працэдураў. "Усё пушчана на самацёк, ва ўрадзе лiчаць, што праблема сама сабой вырашыцца. Замест таго каб працаваць сiстэмна, зноў цягнемся ў хвасце падзей, вымушаючы зноў вяртацца да тых праблемаў, якiя павiнны вырашацца на ўзроўнi ўрада i губернатараў", — заявiў Прэзiдэнт. У Беларусi неабходна выпрацаваць аптымальныя меры для вырашэння праблемаў у сферы рэгулявання дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. "Нам неабходна сумеснымi намаганнямi, без дагматызму i вузкаведамаснай зашоранасцi выпрацаваць найбольш аптымальныя меры для вырашэння праблемаў, якiя абвастрылiся апошнiм часам. Прытым улiчваючы як новыя сучасныя выклiкi, так i дзяржаўныя iнтарэсы па забеспячэннi стабiлiзацыi эканомiкi i спакою ў грамадстве", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада справаздачу аб тым, як выконваюцца яго даручэннi па развiццi гэтага сектара малога бiзнэсу. Прэзiдэнт падкрэслiў, што праблемы рэгулявання дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў разглядалiся ўжо не раз. Яшчэ ў 2001 годзе быў прыняты дэкрэт № 12, якiм было вызначана прававое поле для гэтага сектара эканомiкi. Тады ж было адменена мытнае афармленне тавараў трэцiх краiн, што паступаюць з Расii, уведзены адзiны падатак. Тым самым былi зроблены спробы вывесцi з ценявога абароту дзейнасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. "Гэта дало штуршок развiццю прадпрымальнiцтва. Але затым праявiлiся i некаторыя негатыўныя тэндэнцыi, у прыватнасцi, стала ўзрастаць доля неарганiзаванага рынку. Адрозненнi ў пытаннях падаткаабкладання i спагнання мытных пошлiн для часткi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў стварылi больш прывольныя ўмовы работы, чым для iншых", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Як лiчыць Аляксандр Лукашэнка, "само жыццё патрабавала ад нас выраўнаваць гэтыя ўмовы". Асаблiва востра стала гэта пытанне, калi ў гандлi з Расiяй змянiўся парадак выплаты падатку на дабаўленую вартасць. "Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i ўрад аказалiся да гэтага не гатовыя", — дадаў беларускi лiдар. Прэзiдэнт нагадаў таксама, што ў 2005 годзе яму давялося ўшчыльную заняцца вырашэннем праблемы i сустракацца з прадстаўнiкамi малога бiзнэсу. Затым былi прыняты важныя дакументы, у тым лiку ўказ № 285, у якiм для часткi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца гандлем, быў захаваны на пэўны перыяд спрошчаны парадак увозу тавараў з тым, каб у далейшым яны перайшлi на больш высокую ступень арганiзацыi бiзнэсу. "Мы яшчэ раз пайшлi на ўступку прадпрымальнiкам i дамовiлiся, што канчатковы тэрмiн увядзення роўных умоў устанаўлiваецца на 1 студзеня 2009 года. У сувязi з гэтым у мяне пытанне да ўрада: як так атрымалася, што напярэдаднi гэтай даты Савет Мiнiстраў выходзiць з прынцыпова новай iнiцыятывай i прапануе адтэрмiнаваць прыняцце гэтых змяненняў?" — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Саўміна ўзважанай эканамiчнай палiтыкi адносна ІП i iншых груп д Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Савета Мiнiстраў i адпаведных структураў дзяржаўнага кiравання без сацыяльных ускладненняў i па |
|