21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Люблю сваю працу, люблю сваю дарогу, люблю ЗВЯЗДУ

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люблю сваю працу, люблю сваю дарогу, люблю ЗВЯЗДУ Вельмi часта падобныя загалоўкi прыдумляюць журналiсты. Не, не падумайце, сэнс не перайначваюць, але фразы шлiфуюць... А вось мне пашанцавала, загаловак для матэрыялу знайшоўся з першых слоў размовы з Марыяй Францаўнай Войцiк...   У Марыi Францаўны, паштальёна аддзялення сувязi вёскi Юркаўшчына Докшыцкага раёна, якая стала галоўным прызёрам па Вiцебскай вобласцi, прыехаць за пыласосам у рэдакцыю нiяк не атрымоўвалася. Таму мы паабяцалi прывезцi яго падчас традыцыйнай дастаўкi прызоў падпiсчыкам. Так сфармiраваўся наш маршрут на Вiцебшчыну: праз Докшыцы i Глыбокае на Шаркаўшчыну i Мiёры.

Юркаўшчына ад Докшыц кiламетрах у 30-цi, адно з самых аддаленых аддзяленняў. Але i Марыю Войцiк, i начальнiцу аддзялення Марыю Круковiч паштовае раённае начальства цудоўна ведае. Ведаюць як прафесiяналаў сваёй справы, "паштальёнаў ад Бога", супрацоўнiкаў аднаго з лепшых аддзяленняў. Нам спачатку прапанавалi "не круцiцца" з райцэнтра ў Юркаўшчыну, бо гэта зусiм "не па маршруце", а прыз адправiлi б з ранiцы на паштовай машыне. Але хiба ж мы маглi пасля такiх характарыстык не паехаць, не падзякаваць за працу, не выказаць прызнанне асабiста?

Марыя Францаўна — паштальён з больш як трыццацiгадовым стажам, усе жыццё адпрацавала на Юркаўшчынскай пошце. І матэрыял вельмi хацелася аздобiць здымкам гэтай прыгожай, энергiчнай, з жывым ясным позiркам жанчынай, але, як на лiха, непаслухмяная тэхнiка не захацела ўключацца. Пакуль фотаапарат бездапаможна пiшчаў, я выпытвала сакрэт энергiчнага працоўнага даўгалецця Марыi Войцiк.

— Ну якiя сакрэты, я проста люблю сваю працу, люблю сваю дарогу, люблю сваё ўсё... люблю "Звязду".

Вось так больш за 35 гадоў з дня ў дзень, з любоўю ў сэрцы заходзiць да сваiх падпiсчыкаў Марыя Францаўна. Прыносiць газеты, навiны, пенсii, паштоўкi, тавары...

  — А колькi вы двароў абыходзiце?

— Каля 65... Зараз у мяне 5 вёсак, а дзве вёскi за час маёй працы аджылi сваё... Вельмi шкада, i людзi многiя ўжо памерлi, падпiсчыкi харошыя. Раней у нас тут гаспадарка была i школа, а зараз толькi клуб i бiблiятэка засталiся. Моладзi мала, падпiсчыкаў усе менш становiцца. Але мы стараемся, працуем.

Ёсць вёскi, што стаяць на шляхах-бальшаках... Праз iх часта праязджаюць розныя машыны, заязджаюць людзi... Яны звычайна вялiкiя, з цаглянымi дыхтоўнымi, бывае, што i двух-трох павярховымi будынкамi, са школай, дзiцячым садком, клубам, моладдзю на вулiцах... Сёння гэтыя вёскi ўсё часцей называюць па-моднаму, аграгарадкамi. У iх знаходзiцца цэнтр якой-небудзь гаспадаркi, у жыхароў там ёсць праца, ёсць заробак... Дзецi ўсё часцей вяртаюцца пасля вучобы ў горадзе жыць i працаваць сюды, блiжэй да бацькоўскай хаты.

Ёсць вёскi, якiя лёс "закiнуў" далёка ад шырокiх транспартных шляхоў... Каб у iх трапiць, даводзiцца доўга круцiцца па вузкiх асфальтаваных, бетонных цi проста гравiйных дарогах, якiя перасякаюць доўгiя кiламетры палёў i лясоў. У такiх вёсках звычайна адна-дзве вулiцы драўляных дамоў, многiя з якiх ужо нежылыя, многiя сталi дачамi i ажываюць толькi з надыходам цёплых дзён. У такiх вёсках жывуць у большасцi пенсiянеры i, зрэдку, немаведама дзе занятыя на працы цi зусiм беспрацоўныя алкаголiкi. Тут усе адно аднаму сваякi, а самы часты госць у хаце — паштальён.

Ёсць людзi, жыццё якiх — нiбы каля таго бальшака... Напоўнена рознымi падзеямi, бывае, што добрымi, бывае не вельмi. Але яно, жыццё гэта, вiруе, шумiць: вучоба, праца, сябры, родныя, бацькi, дзецi, вяселлi, народзiны, хрэсьбiны... Чалавек сядзе ўспамiнаць свой жыццёвы шлях-бальшак — i яшчэ адно жыццё спатрэбiцца, каб пра ўсё расказаць.

Ёсць людзi, чыё жыццё, пракацiлася вузенькай сцяжынкай... Многiя падзеi, што шумяць на бальшаку, абмiнулi яго. Цi прайшлi гэтак жа цiха i павольна, як воз на гумавых колах па вясковай вулiцы. Часта пачуеш пра такое жыццё кароткi аповед: " ... ну вось, нарадзiлiся мы тут, хаты бацькоўскiя побач, выраслi, пажанiлiся, дзяцей выгадавалi, яны цяпер у горадзе жывуць, бывае, прыязджаюць... усё жыццё працавалi... цяпер вось на пенсii..."

Кожны квартал, праводзячы розыгрыш, мы ведаем, што наперадзе ў нас трасы, шашы, прасёлкавыя дарогi, па якiх мы павязём у гарады i гарадкi, пасёлкi i вёсачкi да людзей з розным лёсам i жыццёвым шляхам нашы буйныя i не вельмi прызы. I ўсе гэтыя дарогi, населеныя пункты, усiх гэтых людзей аб’ядноўвае адно — газета "Звязда". Можа, гучыць крыху i пафасна, але гэтак жа яно i ёсць, так было доўгiя гады, i так, спадзяёмся, працягнецца. Мы ўдзячныя вам, шаноўныя, за нашы шляхi, за тыя цёплыя сустрэчы, што заўсёды ў нас атрымліваюцца, за шчырыя размовы, за ваша жыццё, што кладзецца ў аснову журналiсцкiх матэрыялаў. Выпiсвайце "Звязду", чытайце, дасылайце лiсты, удзельнiчайце ў розыгрышах прызоў, мацуйце тую цесную сувязь памiж чытачамi i газетай, якая склалася за 90 гадоў яе iснавання. I газета будзе прыходзiць да вас амаль кожны дзень, прыносячы весткi з усiх куткоў нашай краiны, з гарадоў i вёсак, з бальшакоў i сцежак, да вас, да кожнага, як да самага роднага... на роднай мове.

Таццяна Ляўковiч.    

А вось уладальнiк "звяздоўскага" тэлевiзара, разыгранага сярод падпiсчыкаў Мiнскай вобласцi, жыве ў в. Нiва Узденскага раёна. Усё жыццё Казей Сяргей Астапавiч пражыў у вёсцы, працаваў у лясгасе. З жонкай Галiнай Рыгораўнай выгадаваў пяцёра дзяцей. Было вельмi прыемна напярэдаднi святаў уручыць наш прыз са словамi падзякi за вернасць газеце i пажаданнямi здароўя, аптымiзму i яшчэ доўгiх гадоў жыцця.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— А колькi вы двароў абыходзiце? — Каля 65... Зараз у мяне 5 вёсак, а дзве вёскi за час маёй працы аджылi сваё... Вельмi шкада, i людзi многiя ўжо па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика