Святочны графік сталiчных аб’ектаў гандлю
Святочны графік сталiчных аб’ектаў гандлю
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, на каталiцкiя Каляды, 25 снежня, у сталiцы плануюць працаваць усе гарадскiя рынкi. Панядзелак традыцыйна лiчыцца для рынкаў выхадным днём, але 29 снежня работнiкi пераважнай большасцi сталiчных рынкаў, у тым лiку i Камароўскага рынку, не збiраюцца "адпачываць". Сваiм законным выхадным збiраюцца скарыстацца 29 снежня работнiкi Цэнтральнага рынку будаўнiчых матэрыялаў, рынкаў "Шабаны", "Гандлёвыя рады", "Свелта" i Гандлёвага дома "Ждановiчы". 1 студзеня ўсе рынкi будуць для пакупнiкоў закрытыя. А 5 студзеня (зноў у панядзелак) будуць працаваць рынкi "Ракаўскi кiрмаш", "Велазаводскi", "Уральскi", Камароўка i "Мiнскi вернiсаж". Крамы па продажы харчовых тавараў 25, 31 снежня i 7 студзеня будуць працаваць па рэжыме працоўнага дня, а 1 студзеня — з 10 да 18 гадзiн. У сталiчных крамаў па продажы нехарчовых тавараў 25 снежня, 1 i 7 студзеня — выхадны дзень. Аб’екты грамадскага харчавання (рэстараны i кавярнi) з 15 снежня i да 1 студзеня працуюць штодня без выхадных да 6 гадзiн ранiцы, за выключэннем аб’ектаў, размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкi. Набыць жывую ёлку ў Мiнску можна ў гэтыя днi на ёлачных кiрмашах па наступных адрасах: Савецкi раён — вул. Я. Коласа, 67, Кастрычнiцкi раён — вул. Казiнца, 6а, Заводскi раён — вул. Ангарская, 36, Ленiнскi раён — праспект Ракасоўскага, 2, Партызанскi раён — бульвар Трактарабудаўнiкоў, Фрунзенскi раён — вул. Панамарэнкi, 32 i Прытыцкага, 42; Маскоўскi раён — праспект газеты "Праўда", 40; Цэнтральны раён — вул. Нямiга, 8; Першамайскi раён — вул. Шугаева, 3/1. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, на каталiцкiя Каляды, 25 снежня, у сталiцы пл
|
|