Ірына Дарафеева будзе Барбарай Радзівіл
26 декабря 2008 Культура
МЫ Рок-оперу "Барбара Радзівіл" збіраецца паставіць "Тэатр песні Ірыны Дарафеевай" сумесна з польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам і расійскім кампазітарам Аляксандрам Журбіным. "Хутчэй за ўсё гэта будзе рок-опера, якая будзе называцца "Барбара Радзівіл", пра нашы сумесныя гістарычныя карані, пра беларускую князёўню", - распавёў “Еўрарадыё” прадзюсер спявачкі Юрый Саваш. Ірына Дарафеева выканае ролю князёўны. Плануецца, што ў праекце паўдзельнічаюць вядучыя беларускія выканаўцы, а пастаноўшчыкі і кампазітары будуць з замежжа. Нагадаем, Юзэфовіч вядомы пастаноўкай мюзіклаў "Метро" і "Прарок", а Журбін - аўтар знакамітай рок-оперы "Арфей і Эўрыдыка". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 декабря 2008 Культура МЫ Рок-оперу "Барбара Радзівіл" збіраецца паставіць "Тэатр песні Ірыны Дарафеевай" сумесна з польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам і расійскім кампазітарам Аляксандрам Журбіным."Хутчэй за ўсё гэта будзе рок-опера, якая будзе называцца "Барбара Радзівіл", пра нашы сумесныя гістарычныя карані, пра... |
|