21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнты Беларусi i Расii дасягнулi дамоўленасцяў па ўсiм комплексе пытанняў двухбаковых адносiнаў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнты Беларусi i Расii дасягнулi дамоўленасцяў па ўсiм комплексе пытанняў двухбаковых адносiнаў

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкае прыватны бiзнэс больш актыўна iнвеставаць у развiццё сацыяльнай сферы. Аб гэтым ён заявiў 23 снежня ў час цырымонii адкрыцця лядовай арэны ў Бярозе.

У час рабочай паездкi ў Брэсцкую вобласць Прэзiдэнт азнаёмiўся з выкананнем задач па сацыяльным i эканамiчным развiццi рэгiёна, развiццём спорту i будаўнiцтвам спартыўных аб’ектаў у вобласцi, а таксама з ходам рэканструкцыi i тэхнiчным перааснашчэннем Бярозаўскага КБВ.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў басейн, уведзены ў строй у Бярозе месяц таму, а таксама лядовую арэну. Гэтыя аб’екты былi ўзведзены па даручэннi кiраўнiка дзяржавы. Пры iх будаўнiцтве выкарыстоўвалiся самыя сучасныя iнжынерныя i архiтэктурныя рашэннi.

Лядовая арэна разлiчана на 576 гледачоў. Акрамя лядовай пляцоўкi тут ёсць барцоўская зала. У гэтым спартыўным збудаваннi змогуць праводзiцца рэспублiканскiя i мiжнародныя спаборнiцтвы па хакеi з шайбай, фiгурным катаннi, барацьбе. Акрамя таго, пры лядовым палацы пачне працаваць i дзiцяча-юнацкая спартыўная школа, у якой займацца хакеем i барацьбой змогуць каля 300 дзяцей.

У будаўнiцтве як басейна, так i лядовай арэны непасрэдны ўдзел прыняло ТАА "Трайпл", якое ўзначальвае Юрый Чыж.

Як адзначыў Прэзiдэнт на цырымонii адкрыцця лядовай арэны, такая падтрымка з боку прыватнага бiзнэсу з’яўляецца добрым прыкладам для астатнiх прадпрымальнiкаў. "Юрый Чыж стаў пiянерам у добрай справе. Я вельмi чакаю, што з яго возьмуць прыклад iншыя прадстаўнiкi бiзнэсу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт заклiкаў прыватны сектар дапамагчы дзяржаве ў развiццi аб’ектаў сацыяльнай iнфраструктуры, асаблiва ў малых гарадах i ў вёсцы.

"Хачу, каб людзi разумелi, што дзяржава адна не вырашыць iснуючыя праблемы. Я проста прашу бiзнэсменаў: укладзiце ў зямлю, хоць бы ў тую, якая вас нарадзiла i паставiла на ногi. Калi кожны бiзнэсмен зробiць штосьцi для сваёй зямлi, яна стане багацейшай", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што ў Беларусi паступова выраўноўваецца сацыяльна-эканамiчнае развiццё рэгiёнаў.

На яго думку, з уводам такiх спартыўных аб’ектаў у беларускай глыбiнцы рэалiзуюцца стратэгiчныя мэты дзяржавы па выраўноўваннi сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёнаў, паляпшэннi жыцця ў малых гарадах i ў вёсцы, што з’яўляецца адным са складальнiкаў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў.

З узвядзеннем новых аб’ектаў не толькi мяняецца ўклад жыцця, але i ствараюцца новыя рабочыя месцы. Так, напрыклад, з уводам лядовай арэны ў Бярозе будзе створана 60 новых рабочых месцаў. "Вось чаму нават у цяперашнi складаны час мы прадаўжаем будаваць такiя аб’екты. Яны нам неабходныя як для фармiравання здаровага ладу жыцця, так i для вырашэння праблемы занятасцi людзей", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што планы па развiццi сацыяльнай сферы ў Беларусi скарачацца не будуць нават ва ўмовах сусветнага крызiсу. "Што не атрымаецца зрабiць за год, мы зробiм за два. Але абавязкова зробiм", — рэзюмаваў беларускi лiдар.

Ён са шкадаваннем канстатаваў, што сусветны фiнансавы крызiс закрануў i Беларусь, аднак наша краiна "трымаецца дастойна", i ў выпадку паспяховага пераадолення наступстваў крызiсу будзе ў авангардзе сусветнай эканомiкi. "Калi мы вытрымаем крызiс, якi закрануў i нас, то, як толькi пачне ўзнiмацца сусветная эканомiка, мы будзем наперадзе ўсiх", — запэўнiў Прэзiдэнт.

Галоўнае цяпер, лiчыць ён, — прадаць тую прадукцыю, якая вырабляецца ў краiне. "Як бы нi было цяжка, кожны, ад рабочага да губернатара, павiнен ведаць: вырабiў — прадай", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, дадаўшы, што вытворчасць павiнна быць лепшай якасцi.

"Кожны чалавек павiнен напружыцца i вытрымаць будучы год дастойна", — сказаў Прэзiдэнт. "Той, хто вытрымае крызiс, будзе самым моцным у гэтым свеце", — перакананы ён. У Беларусi ёсць усё, каб справiцца з гэтымi цяжкасцямi.

Пасля ўрачыстага адкрыцця новай лядовай арэны адбыўся хакейны матч памiж камандамi Прэзiдэнта Беларусi i зборнай Брэсцкай вобласцi ў рамках другога рэспублiканскага турнiру аматараў хакея. Кiраўнiк дзяржавы таксама прыняў удзел у матчы, што завяршыўся з лiкам 10:7 на карысць каманды Прэзiдэнта.

Пасля заканчэння гульнi Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытаннi журналiстаў, якiх цiкавiлi вынiкi праведзеных 22 снежня ў Крамлi перагавораў i парадак дня маючага адбыцца ВДС, развiццё далейшага дыялога Беларусi з Захадам ва ўмовах цеснай iнтэграцыi з Расiяй. Журналiсты папрасiлi пракаментаваць Прэзiдэнта сваю пазiцыю наконт "злiву" iнфармацыi ў расiйскiх СМІ напярэдаднi сустрэч Аляксандра Лукашэнкi i Дзмiтрыя Мядзведзева, а таксама пра неабходнасць большага ўкладу прыватнага бiзнэсу ў развiццё сацыяльнай сферы.

Кiраўнiк дзяржавы яшчэ раз падкрэслiў, што беларускiя бiзнэсмены павiнны быць сацыяльна адказныя i дапамагаць сваёй малой радзiме. Паводле яго слоў, бiзнэс у постсавецкiх рэспублiках характарызуецца, як правiла, хуткiм зарабляннем мiльённых капiталаў, што сведчыць аб тым, якая вялiкая праца многiх членаў грамадства ўкладзена ў гэтыя прыбыткi. "Таму трэба дзялiцца. Дзялiцца, вядома, цывiлiзавана", — лiчыць Прэзiдэнт. "Калi ты стаў мiльянерам або мiльярдэрам за 5—10 гадоў (калi на Захадзе мiльярдэрамi станавiлiся стагоддзямi), то прыйдзi, уздымi сваю школу, у якой ты вучыўся, дапамажы свайму раёну, уздымi прадпрыемствы", — заклiкаў Аляксандр Лукашэнка.

"Хiба я напружваю бiзнэс проста так? Мы ж падтрымлiваем тых, хто iмкнецца быць сацыяльна адказным", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Адрозненне беларускага бiзнэсу ад многiх постсавецкiх краiн у тым, што ён больш ахвотна iдзе на сацыяльныя праекты. "У нас бiзнэс не крыважэрны, больш сацыяльна арыентаваны, i ў гэтым часткова ёсць i мая заслуга", — адзначыў ён. Прэзiдэнт запэўнiў, што бiзнэсменам, якiя прыкладаюць намаганнi на карысць грамадскiх праектаў, "усё гэта абавязкова залiчыцца".

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што беларуская дзяржава будзе вiтаць дзейнасць бiзнэсменаў, якiя зробяць апорай для свайго бiзнэсу так званыя неперспектыўныя вёскi, напрыклад, пабудуе ў iх сядзiбы для развiцця аграэкатурызму.

Кiраўнiк дзяржавы па просьбе журналiстаў пракаментаваў вынiкi праведзеных у Маскве 22 снежня перагавораў прэзiдэнтаў Беларусi i Расii. Ён паведамiў, што ў Маскве абмяркоўваўся ўвесь комплекс пытанняў беларуска-расiйскiх адносiнаў, i канстатаваў, што бакi "дамовiлiся па ўсiх з iх". У Беларусi "ўдзячныя за гэтыя дамоўленасцi, i наша краiна ў даўгу не застанецца. "Мы адпрацуем. I гэта знайшло разуменне ў кiраўнiцтва Расiйскай Федэрацыi. Хоць спрэчкi былi гарачыя, але мы ў прынцыпе дамовiлiся", — адзначыў Прэзiдэнт.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што перагаворы былi цяжкiя. "Сiтуацыя складвалася не самым горшым чынам для нас, i тым не менш мы не iгралi на гэтай сiтуацыi супраць Расii, — сказаў Прэзiдэнт. — З нашага боку няма нiякiх перашкод для вырашэння ўсiх пытанняў, якiя паставiла перад намi Расiйская Федэрацыя: i ваенна-палiтычных, i дыпламатычных, i сацыяльных, i эканамiчных. Мы прымаем усе прапановы i гатовы весцi па iх перагаворы".

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў аснове перагавораў ляжалi фiнансава-эканамiчныя пытаннi. Бакi абмеркавалi i цану на газ для Беларусi ў 2009 годзе. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, яна "будзе падаючая". "З 1 студзеня да 31 снежня 2009 года яна значна ўпадзе, прыкладна ў 2,5-3 разы i ў сярэднiм па годзе будзе прымальная для нас", — сказаў ён.

Абмеркавана таксама магчымасць вызначэння расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай валюты нараўне з доларам, еўра i юанем. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што iнiцыятыва старшынi праўлення Нацбанка Беларусi Пятра Пракаповiча па ўзаемаразлiках на аснове расiйскага рубля ў гандлi з Расiйскай Федэрацыяй знайшла разуменне ў кiраўнiцтва Расii. Да канца студзеня 2009 года павiнен быць дапрацаваны адпаведны праект пагаднення. "Калi будзе воля Расii, мы згодны з гэтым праектам i падпiшам яго", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Закраналася i праблема сусветнага крызiсу. Нiхто ў свеце не ведае, як доўга ён прадоўжыцца i якiя будуць яго наступствы. "У прычынах крызiсу яшчэ нiхто не разабраўся. Вiдаць, у iм зацiкаўлены нехта з уладных людзей", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь гэты крызiс не захлiснуў.

Прэзiдэнт таксама паведамiў, што Расiя пацвердзiла выдзяленне Беларусi ў лютым будучага года другога транша расiйскага крэдыту ў аб’ёме $1 млрд для падтрымкi i стабiлiзацыi беларускага рубля. Ён таксама дадаў, што ў Беларусi назапашаны свае нядрэнныя рэзервы i краiна "пакуль што сябе адчувае спакойна".

Прэзiдэнты Беларусi i Расii абмеркавалi ў Маскве i ўвесь комплекс ваенна-палiтычных пагадненняў па ўзмацненнi беларуска-расiйскай групоўкi на заходнiм напрамку ў частцы пераўзбраення i мадэрнiзацыi Узброеных Сiлаў, перш за ўсё Беларусi. Як лiчыць Аляксандр Лукашэнка, у канцы студзеня бакi выйдуць на падпiсанне пагаднення аб адзiнай сiстэме процiпаветранай абароны.

Былi абмеркаваны i палiтычныя пытаннi, у прыватнасцi, магчымасць прызнання Беларуссю незалежнасцi Паўднёвай Асецii i Абхазii. Аднак, паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, гэтай тэме не ўдзялялася шмат увагi. "Гэта быў толькi штрых у перагаворах, — сказаў беларускi лiдар. — Як я ўжо гаварыў, парламент разгледзiць гэта пытанне, i калi будзе на тое воля народа, Прэзiдэнт падпiша адпаведныя дакументы". Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што Беларусь i Расiя поўныя рашучасцi разам выходзiць са складанай абстаноўкi, якая ўзнiкла ў сувязi з крызiсам.

Што датычыцца антыбеларускiх iнсiнуацый шэрагу расiйскiх сродкаў масавай iнфармацыi, якiя з’яўляюцца ўсякi раз напярэдаднi сустрэч прэзiдэнтаў дзвюх краiн, Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што такiя iнфармацыйныя правакацыi — "праяўленне iмперскага сiндрому".

"Гэты iмперскi сiндром не дае жыць некаторым расiйскiм чыноўнiкам. Гэтыя дзеяннi банальныя, мы ўжо загадзя ведаем, як яны будуць "злiваць" гэту iнфармацыю. Гэта ўжо проста надакучыла. Яны не здольныя прыдумаць нешта новае, але заўсёды падкiдваюць, што яны, маўляў, такiя вялiкiя i да iх паўзуць на каленях прасiць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, сваю рэакцыю на гэта ён выказаў на сустрэчы з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Маскве: Беларусь нi ў якiм выпадку не з’яўляецца нахлебнiкам i не прыйшла нешта прасiць. "Маё стаўленне да такiх рэчаў вы ведаеце. На гэты раз вельмi жорстка адрэагаваў на такiя "злiвы" i пагрозы беларускi бок, i вы бачылi, як на наступны дзень змянiлася танальнасць у расiйскiх сродках масавай iнфармацыi", — адзначыў ён.

Прэзiдэнт пацвердзiў, што на апошнi тыдзень студзеня запланаванага пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, дзе будуць прыняты важныя рашэннi, у тым лiку аб падпiсаннi пагаднення аб адзiнай сiстэме ППА.

"Парадак дня маючага адбыцца ў канцы студзеня будучага года пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы будзе напоўнены важным i канкрэтным зместам, а не руцiннымi пытаннямi, якiя можна вырашыць у рабочым парадку", — сказаў Прэзiдэнт. Тлумачачы, чаму пасяджэнне ВДС не адбылося, як чакалася, у пачатку снежня гэтага года, ён адзначыў: "Нам прапаноўвалi зусiм руцiнны парадак дня, якi змяшчаў каля 20 пытанняў, але я, абапiраючыся на нашы дамоўленасцi з Прэзiдэнтам Расii, што мы не будзем займацца на ВДС пытаннямi "для птушачкi", паспрабаваў аб’яднаць пытаннi парадку дня ў вялiкiя блокi i прапанаваць iх для абмеркавання. Расiя аказалася негатовай тады абмяркоўваць парадак дня ў такiм выглядзе i папрасiла адтэрмiнаваць пасяджэнне".

Прэзiдэнт паведамiў, што прапанаваных iм блокаў пытанняў было тры: эканамiчны (па iх павiнны былi зрабiць справаздачу прэм’ер-мiнiстры), ваенны (даклады павiнны былi зрабiць мiнiстры абароны дзвюх краiн) i дыпламатычны (у прыватнасцi, размова iшла аб сумеснай праграме дзеянняў на мiжнароднай арэне МЗС Беларусi i Расii).

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Прэзiдэнт Расii згадзiўся з прапановамi беларускага боку. "Мы не паехалi ў Маскву не таму, што не захацелi, а проста таму, што расiяне яшчэ не былi гатовы", — растлумачыў Прэзiдэнт Беларусi.

Адказваючы на адно з пытанняў журналiстаў, кiраўнiк дзяржавы выказаў перакананне ў тым, што далейшы ход iнтэграцыi з Расiяй нiяк не паўплывае на адносiны Беларусi з Захадам.

"Прадаўжэнне дыялога з Расiйскай Федэрацыяй нiяк не паўплывае на тэндэнцыю паляпшэння адносiнаў Беларусi з Захадам. Мы будзем паляпшаць нашы адносiны з Еўропай, i я аб гэтым Дзмiтрыю Анатольевiчу сказаў", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы, дадаўшы, што ў гэтым таксама ёсць i вялiкая выгада для расiйскай дзяржавы. На яго думку, цесны саюз з Расiяй прадвызначаны аб’ектыўнымi фактарамi эканомiкi.

"На Захадзе цудоўна гэта разумеюць, ды i я iм не раз гаварыў, што мы не збiраемся адварочвацца ад Расii. Таму яны ад нас нiчога такога i не патрабуюць", — адзначыў Прэзiдэнт.

"Еўрапейцы цудоўна ведаюць нашы адносiны з Расiйскай Федэрацыяй. На ўсiх перагаворах мы папярэджвалi iх, што нi ў якiм выпадку не спрабуем выбудоўваць нашы адносiны з Захадам за кошт Расii i наадварот. Мы не збiраемся гуляць у нейкiя гульнi ў гэтым напрамку", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкае прыватны бiзнэс больш актыўна iнвеставаць у развiццё сацыяльнай сферы. Аб гэтым ён заявiў 23 снежня ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика