Аляксандр Лукашэнка захаваў дзеючы парадак падаткаабкладання ІП пры ўвозе імi тавараў з Расii
Аляксандр Лукашэнка захаваў дзеючы парадак падаткаабкладання ІП пры ўвозе імi тавараў з Расii
Умовы падаткаабкладання iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у Беларусi часткова зменены. Прэзiдэнт Беларусi 24 снежня выдаў указ № 703, якiм унёс дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя ўказы, што датычацца рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Кiраўнiк дзяржавы зняў абмежаванне па перыяду дзеяння вызвалення ад мытнага афармлення i абкладання мытнай пошлiнай (зборамi) пры ўвозе на тэрыторыю Беларусi тавараў, што паходзяць з трэцiх краiн i выпушчаны ў свабоднае абарачэнне ў Расiйскай Федэрацыi, адносна iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку, якiя ажыццяўляюць рознiчны гандаль. Указам захаваны дзеючы парадак выплаты падатку на дабаўленую вартасць у фiксаванай суме iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi — плацельшчыкамi адзiнага падатку, па ўвезеных iмi на тэрыторыю Беларусi з тэрыторыi Расii таварах без адпаведных дакументаў. У той жа час узмоцнена адказнасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя з’яўляюцца плацельшчыкамi адзiнага падатку, за ажыццяўленне дзейнасцi без атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) або нявыплату гэтага падатку i (або) падатку на дабаўленую вартасць у фiксаванай суме. У мэтах выраўноўвання падатковай нагрузкi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый павялiчаны максiмальныя значэннi базавых ставак адзiнага падатку па ўсiх катэгорыях населеных пунктаў. Пры гэтым павелiчэнне базавых ставак не прывядзе да аўтаматычнага павелiчэння дзеючых ставак падатку, паколькi канкрэтныя стаўкi падатку ў залежнасцi ад вiдаў рэалiзуемых iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi тавараў (работ, паслуг), месца ажыццяўлення дзейнасцi i iншых умоў устанаўлiваюцца рашэннямi абласных i Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў. Акрамя таго, у гэтых жа мэтах указам прадугледжваецца павелiчэнне павышаючага каэфiцыента з 1,5 да 2, якi выплачваецца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, калi яны рэалiзуюць тавары, не вырабленыя ў Беларусi. Каб забяспечыць адэкватную падатковую нагрузку для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя выплачваюць адзiны падатак, у выпадку атрымання iмi выручкi, што перасягае 20-разовую суму адзiнага падатку, вылiчаную за адпаведны каляндарны месяц, з сумы такога перавышэння будзе вылiчвацца даплата падатку ў памеры 10 працэнтаў. Для забеспячэння паўнаты выплаты падаткаў у бюджэт з 1 студзеня 2009 года скарачаецца сфера прымянення сiстэмы выплаты адзiнага падатку шляхам выключэння з пералiку вiдаў дзейнасцi, пры ажыццяўленнi якiх iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i iншыя фiзiчныя асобы выплачваюць адзiны падатак, i базавых ставак адзiнага падатку, рознiчнага гандлю запаснымi часткамi да аўтамабiляў. Разам з гэтым пералiк дапоўнены такiмi вiдамi дзейнасцi, як "Прадастаўленне месцаў для кароткачасовага пражывання" i "Перагон аўтамабiляў". У мэтах легалiзацыi дзейнасцi фiзiчных асобаў i спрашчэння парадку iх падаткаабкладання ўказам вызначаны пералiк вiдаў дзейнасцi, пры ажыццяўленнi якiх не патрабуецца рэгiстрацыя фiзiчных асобаў у якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Гэта паслугi па атрыманнi сельскагаспадарчай прадукцыi, драбненні зерня, выпасванні жывёлы, рэпетытарству, чыстцы i прыбiранні жылых памяшканняў, дзённаму догляду дзяцей. Гэтыя вiды дзейнасцi могуць ажыццяўляцца фiзiчнымi асобамi па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгiстрацыi ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, а для спрашчэння падаткаабкладання такiя фiзiчныя асобы аднесены да плацельшчыкаў адзiнага падатку. Мiнiмальная базавая стаўка адзiнага падатку па названых у пералiку вiдах дзейнасцi прадугледжана ў нязначных памерах, што разам з заяўным прынцыпам ажыццяўлення дзейнасцi будзе садзейнiчаць вывядзенню "з ценi" i прыцягненню да падаткаабкладання асобаў, якiя ажыццяўляюць цяпер сваю дзейнасць нелегальна без выплаты падаткаў. Для ўрэгулявання парадку выплаты падатку пры адначасовым ажыццяўленнi рознiчнага гандлю праз гандлёвыя аб’екты i з выкарыстаннем сеткi iнтэрнэт прадугледжваецца выплата для iнтэрнэт-магазiнаў адзiнага падатку як па асобным гандлёвым аб’екце. У мэтах скарачэння колькасцi адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца падатковымi органамi, указам прадугледжваецца, што пераход iндывiдуальнага прадпрымальнiка на агульны парадак падаткаабкладання i наадварот будзе ажыццяўляцца без падачы ў падатковы орган заявы. У цэлым рэалiзацыя палажэнняў указа будзе садзейнiчаць спрашчэнню парадку ажыццяўлення дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя з’яўляюцца плацельшчыкамi адзiнага падатку. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларускi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Умовы падаткаабкладання iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у Беларусi часткова зменены. Прэзiдэнт Беларусi 24 снежня выдаў указ № 703, якiм унёс дапаўнен |
|