Выканкам АБФФ назваў лаўрэатаў футбольнага сезона-2008
Выканкам АБФФ назваў лаўрэатаў футбольнага сезона-2008
Лепшым футбалiстам краiны чацвёрты раз запар стаў капiтан нацыянальнай зборнай Беларусi, паўабаронца iспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб. Форвард пяцiразовага чэмпiёна краiны барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў прызнаны лепшым iграком 18-га чэмпiянату краiны. Ён разам са сваiм партнёрам па камандзе Генадзем Блiзнюком стаў мацнейшым i ў спрэчцы бамбардзiраў. Лепшым варатаром сезона названы Сяргей Вярэмка, абаронцам — Сяргей Сасноўскi, а Сяргей Крывец стаў лаўрэатам у намiнацыi "За футбольны талент i самааддачу ў гульнi за Беларусь". Акрамя таго, настаўнiку БАТЭ Вiктару Ганчарэнку не было роўных сярод галоўных трэнераў. Лепшымi арбiтрамi краiны прызнаны Аляксей Кульбакоў, Вiталь Малюцiн i Станiслаў Савiцкi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшым футбалiстам краiны чацвёрты раз запар стаў капiтан нацыянальнай зборнай Беларусi, паўабаронца iспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб. Ф
|
|