Мiнiмальная "планка" заробкаў узрасце на 10 працэнтаў
Мiнiмальная "планка" заробкаў узрасце на 10 працэнтаў
З 1 студзеня памер мiнiмальнай зарплаты ў Беларусi павялiчыцца з 208 800 да 229 700 рублёў i складзе 102,7 працэнта ад бюджэту пражытковага мiнiмуму. Адначасова вызначаны новы памер мiнiмальнай гадзiннай зарплаты — 1360 рублёў. Дарэчы, як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнiк аддзела рэгламентацыi i нармавання працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Вiктар Сiдаровiч, з 1 студзеня нiводны работнiк, якi працуе ў поўным рэжыме i выконвае нормы, не можа атрымлiваць менш за 229 700 рублёў. Прычым гэта патрабаванне датычыцца ўсiх суб’ектаў гаспадарання незалежна ад формы iх уласнасцi. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня памер мiнiмальнай зарплаты ў Беларусi павялiчыцца з 208 800 да 229 700 рублёў i складзе 102,7 працэнта ад бюджэту пражытковага мiнiмуму.
|
|