Год беларускай мовы
Год беларускай мовы
Можа быць не толькi ў жыццi аднаго чалавека, якi вырашыў гэта для сябе. Наступны год будзе дакладна годам беларускай мовы для "звяздоўцаў": наша газета працягвае заставацца адзiным штодзённым выданнем, якое друкуецца на беларускай мове i знаходзiць падтрымку дзяржавы. Мы ўдзячныя за разуменне людзям, якiя чытаюць родную газету на роднай мове. Менавiта таму мы верым у тое, што вы, нашы шаноўныя чытачы, ведаеце, як прыгожа можа гучаць беларускае слова — трэба яго толькi вымавiць услых. Варта пачаць. Ды хоць бы з Новага года!
Iнiцыятыву "Звязды" аб’явiць Год беларускай мовы вiтае дырэктар Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Янкi Купалы i Якуба Коласа Аляксандр Лукашанец: — Гэта вельмi слушная прапанова. У нашым грамадстве падтрымкi i пашырэння патрабуе менавiта беларуская мова як адна з дзяржаўных моў нашай краiны. Абсалютна натуральна, што ў Беларусi павiнен быць год беларускай мовы. Усведамленне важнасцi нацыянальнай мовы народа, сярод якога жывеш, сапраўды сёння вельмi актуальна. Веданне мовы дазваляе больш правiльна зразумець менталiтэт народа, яго культуру, традыцыi, гiсторыю. (Поўнасцю інтэрв’ю з А. Лукашанцам чытайце ў першым нумары "Звязды" за 2009 год, які, дарэчы, выйдзе ў аўторак, 6 студзеня.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можа быць не толькi ў жыццi аднаго чалавека, якi вырашыў гэта для сябе. Наступны год будзе дакладна годам беларускай мовы для "звяздоўцаў":
|
|