21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калядная гісторыя з Дзённіка бландзінкі

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калядная гісторыя з Дзённіка бландзінкі

У мяне шмат сяброў мужчынскага полу, вiдаць, у якасцi кампенсацыi адсутнасцi блiзкiх сябровак. І вось апошнiм часам яны ў адзiн голас скардзяцца на жаночую агрэсiю, маўляў, жанчыны бяруць на сябе ўсю iнiцыятыву: самi звоняць, самi прызначаюць спатканнi, самi прыдумляюць сцэнар адносiнаў, пакiдаючы мужчыну ролю пасiўнага выканаўцы. Не буду разважаць на тэму, як яно насамрэч. Раскажу казку-быль. Дарэчы, калядную.

Шмат гадоў таму пазнаёмiлася я на адпачынку з жанчынай. I вось, седзячы на тэрасе пад вялiзнымi балгарскiмi зорамi за бутэлечкай чырвонага, яна расказала гiсторыю свайго шчаслiвага шлюбу. Удакладню, расказала яна яе, папярэдне праверыўшы, цi не чуе яе хто.

Даўным-даўно, пасля размеркавання па заканчэннi тэхнiкума, маладая правiнцыялка трапiла на працу ў беларускi горад П. А вучылася яна ў Мiнску, таму i ўсе яе сябры-сябровачкi жылi ў сталiцы. Таму менавiта ў гэтым горадзе яна святкавала Новы год, дзе i пазнаёмiлася з маладым чалавекам. I так ён ёй спадабаўся, што яна запрасiла яго на экскурсiю ў свой горад, багаты на гiстарычныя помнiкi, лiтаральна на адзiн дзень — 7 студзеня. Маладому чалавеку яна таксама спадабалася, таму ён з лёгкасцю пагадзiўся.

Ён прыехаў да яе ў суботу, яны многа гулялi, а позна вечарам высветлiлася, што ён згубiў квiток на цягнiк. Зразумела, што ў святочныя днi з квiткамi праблемы, i таму мужчыну давялося застацца. Быў самы пачатак 90-х, калi ў гасцiнiцах месцаў не было па вызначэннi, але яму пашанцавала. Знайшоўся свабодны нумар, больш таго, лагодная адмiнiстратарка пусцiла i маю знаёмую. Ноч была вельмi рамантычнай... Ранiцай яны пайшлi зноў гуляць па горадзе. Праходзячы мiма загсу, мая знаёмая пажартавала: "Можа, распiшамся?" На што пачула: "Ну натуральна, толькi ён жа не працуе!" Але на ўсякi выпадак яны тузанулi дзверы — i яны расчынiлiся! Строгая цёцечка на ўваходзе спытала: "Вы распiсвацца? Вам направа!" Яны павярнулi — i о, цуд — у iх не толькi прынялi заяву, але i прапанавалi распiсаць iх у той жа момант! Пасля таго, як яны паставiлi свае подпiсы на паперках, добрыя феi з загса прапанавалi iм шампанскае з цукеркамi... Карацей, цуд каляднага дня быў бясконцы i не ўкладаўся ў галаву...

Усё гэта было даўно, цяпер у iх ужо два дарослыя сыны-волаты, якiя, напэўна, таксама будуць верыць у цуды, як i iх татка.

Сакрэт гэтай мiстэрыi цяжка зразумець, калi не ведаць эканамiчнага становiшча Беларусi пачатку 90-х. Дык вось, тавараў у Беларусi практычна не было, рэчы куплялi па купонах, замежных не было i па iх. Дакладней, яны iснавалi, але недзе ў паралельнай прасторы, да якой грошы звычайных пакупнiкоў не даходзiлi.

Мая ж знаёмая працавала таваразнаўцам у ўпраўленнi абласнога гандлю. I не важна, што гэта была ўсяго толькi сiмпатычная дваццацiгадовая бландзiнка. Для жанчын усiх прафесiй i сацыяльных груп яна была самым цiкавым i патрэбным чалавекам у свеце! Чалавекам, дзеля якога можна трымаць нумар гасцiнiцы i сядзець на працы ў загсе ў выхадны дзень.

I ўсё ж яна была мудрай, гэтая бландзiнка. Бо нi муж, нi дзецi нiколi не чулi падрабязнасцяў гэтай каляднай гiсторыi.

Ганна КIСЛIЦЫНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мяне шмат сяброў мужчынскага полу, вiдаць, у якасцi кампенсацыi адсутнасцi блiзкiх сябровак. І вось апошнiм часам яны ў адзiн голас скардзяцца на жа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика