21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Назад, у 1986-ы!

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Назад, у 1986-ы!

Мiнус 9 дзён да нараджэння

І вырашыў я адшукаць каго-небудзь, чые прозвiшчы засталiся зафiксаваныя "Звяздой" у гiсторыi краiны. А як выбраць год? Паглыбiцца ў архiўны пыл на 10 гадоў? На 20? На 30?.. Пакумекаў трохi i вырашыў знайсцi "Звязду" — сваю равеснiцу: навагоднi нумар за 1985/86 гады. У тую навагоднюю ноч мяне яшчэ не было. Я трохi прыпазнiўся. Зусiм на кропельку, на 9 дзён. Ну, што зробiш, не паспеў атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза на мяжы 85 i 86 гадоў.

Пра што i пра каго ж пiсалi мае калегi-папярэднiкi 23 зiмы таму? На першай паласе, уверсе, над лозунгам "Пралетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!", сiненькае вiншаванне з Новым годам. Пад "шапкай" — навагоднi зварот Гарбачова да савецкага народа па не менш савецкiм тэлебачаннi. А далей, па ўсёй газеце, артыкулы пра савецкiх людзей, а дакладней пра тое, з чым яны падышлi на новага года i, дарэчы, да новай пяцiгодкi. З iх я выбраў толькi два i паспрабаваў адшукаць колiшнiх герояў журналiсцкага радка.

"Рэйкi ў новую пяцiгодку"

"...Расце Маладзечна, кожны год усё далей крочаць сiлуэты пад’ёмных кранаў. Наваселлi, набыткi, цiкавыя падарожжы — шмат добрых прыкмет пакiнуў мiнулы год. У сям’ю машынiста цеплавоза Iвана Аляксандравiча i работнiка гандлю Алы Iванаўны Харашэвiчаў ён таксама прынёс радасную падзею — нарадзiлася чацвёртае дзiця. Немаўлятка ўпершыню сустрэнецца з Дзедам Марозам дома каля прыгожай ёлкi, а старэйшых дзяцей свята паклiкала ў Палац культуры чыгуначнiкаў..." — такiя радкi прывёз Яўген Пясецкi з камандзiроўкi ў Маладзечне. I не толькi радкi, але i фотаздымак сям’i Харашэвiчаў: бацька з каляскай, а побач — жонка са старэйшымi дзецьмi.

— такiя радкi прывёз Яўген Пясецкi з камандзiроўкi ў Маладзечне. I не толькi радкi, але i фотаздымак сям’i Харашэвiчаў: бацька з каляскай, а побач — жонка са старэйшымi дзецьмi.

I вельмi захацелася мне адшукаць гэтае немаўля, чацвёртае дзiця Харашэвiчаў. Бо гэта ж амаль што мой равеснiк(ца). Знайшоў, значыць, тэлефончык Харашэвiчаў. Так i так, турбуе карэспандэнт. А з кiм гутару? З Аляксандрай? А вы часам не? Ага, вось i знайшлося дзiцятка! I паехаў я ў Маладзечна...

— Саша была тады маленькай, яна нарадзiлася ў чэрвенi 1985-га, — успамiнае Ала Харашэвiч за гарбатай пра колiшнi вiзiт карэспандэнта "Звязды". — Я з хаты не выходзiла, бо чацвёра дзяцей, дый гаспадарка. I тут бачу — iдзе мужчына з вялiкiм чамаданам i побач — мой муж Ванюша. Iдуць, заходзяць у веснiчкi. Чаго, думаю, iдуць? Муж i кажа: "Вось, я прывёз карэспандэнта!" А той па-беларуску: "Давайце знаёмiцца, Яўген Пясецкi". Я так спужалася, стаю ў нейкiм халаце, у лядоўнi няма нiчога, акрамя iнею, а чалавек мо з дарогi. Ну, праўда, кавы з бутэрбродамi мы папiлi. Пасля ён i кажа: "Зараз буду вас фатаграфаваць, давайце фота зробiм на вулiцы ўсёй сям’ёй". Я думала, што проста гаварыць буду, а тут яшчэ i здымак! Ды Сашанька якраз толькi заснула. А Яўген кажа: "Хай спiць дома, вы пустую каляску вазьмiце". Так мы i зрабiлi... А першага студзеня ўжо знаёмыя тэлефанавалi, расказвалi, што бачылi нас у газеце.

Так што не прысутнiчала Аляксандра на здымку ўзору 85/86 гадоў, а мiрненька сапла ў хаце. Яна, дарэчы, так i засталася апошнiм дзiцем у Алы Iванаўны. Назвалi яе ў гонар дзеда па бацькавай лiнii. Саша скончыла тэхнiкум i працуе бухгалтарам у мiнскай фiрме. I ўжо паспела нават нарадзiць дачку Уладзiславу. Ёй зараз якраз паўгода. Як i калiсьцi Аляксандры. Так што я заехаў сваечасова! Слухайце, а хто ведае, мо i яшчэ праз 23 гады да Харашэвiчаў якi-небудзь наш карэспандэнт заедзе ў пошуках ужо Уладзi?..

"Перамога славутай ткачыхi"

"Два пяцiгадовыя заданнi выканала ткачыха светлагорскага вытворчага аб’яднання "Хiмвалакно" камунiст Зiнаiда Пятроўна Кiжнерава. Яна наткала з пачатку адзiнаццатай пяцiгодкi 6 мiльёнаў 410 тысяч пагонных метраў корднай тканiны звыш плана..." — напiсаў у навагоднi нумар журналiст са Светлагорска Э. Пармон. Ён напiсаў, а я знайшоў Зiнаiду Пятроўну. Яна i сёння жыве ў Светлагорску. Праўда, на "Хiмзаводзе" не працуе з 1987 года. А пяцiгодкi Зiнаiда Пятроўна сапраўды выконвала ў двайным памеры, i не адну, а цэлых тры запар. Дый наогул, яна была актывiстка — не толькi працавала за дваiх, але i пабыла дэпутатам пасялковага, абласнога саветаў i нават Вярхоўнага Савета СССР. А таксама мае розныя ўзнагароды, пачынаючы з "Заслужанага работнiка прамысловасцi БССР" i заканчваючы "Героем Сацыялiстычнай Працы". Дарэчы, апошняе званне Зiнаiда Кiжнерава атрымала якраз 6 студзеня 1986 года. За тры днi да майго з’яўлення на свет!

— напiсаў у навагоднi нумар журналiст са Светлагорска Э. Пармон. Ён напiсаў, а я знайшоў Зiнаiду Пятроўну. Яна i сёння жыве ў Светлагорску. Праўда, на "Хiмзаводзе" не працуе з 1987 года. А пяцiгодкi Зiнаiда Пятроўна сапраўды выконвала ў двайным памеры, i не адну, а цэлых тры запар. Дый наогул, яна была актывiстка — не толькi працавала за дваiх, але i пабыла дэпутатам пасялковага, абласнога саветаў i нават Вярхоўнага Савета СССР. А таксама мае розныя ўзнагароды, пачынаючы з "Заслужанага работнiка прамысловасцi БССР" i заканчваючы "Героем Сацыялiстычнай Працы". Дарэчы, апошняе званне Зiнаiда Кiжнерава атрымала якраз 6 студзеня 1986 года. За тры днi да майго з’яўлення на свет!

— Тады ў нас нейкае жаданне працаваць было, — кажа Зiнаiда Пятроўна. — Я не ведаю, як бы я цяпер працавала. Тады нейкi патрыятызм быў, цi што. Вось асабiста ў мяне душа замiрала, калi пра наш горад, пра людзей з заводаў нешта прыемнае гаварылi. Мне было так радасна, што мы малайцы, што мы працуем... Зараз не ведаю — ёсць такое цi не. Дый не адна я такая была, гэта ж па ўсiх прадпрыемствах было. I ўзнагарод тады шмат было...

Цiкава, што публiкацыю пра сябе Зiнаiда Пятроўна ў "Звязде" не бачыла. I даведалася пра яе трошкi пазней. Ну... калi я патэлефанаваў, то бок праз 23 гады.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І вырашыў я адшукаць каго-небудзь, чые прозвiшчы засталiся зафiксаваныя "Звяздой" у гiсторыi краiны. А як выбраць год? Паглыбiцца ў архiўны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика