21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новы, антыкрызiсны!

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы, антыкрызiсны!

Падрыхтоўка да сустрэчы 2009 года праходзiць апошнiя стадыi, але стаўленне да свята сёлета дваякае: крызiс усё ж зачапiў i Беларусь, мо, лепш зэканомiць на чымсьцi, або прыгадаць, якiя элементы свята можна зрабiць самому? Якi варыянт яны выбiраюць i што могуць зрабiць сваiмi рукамi, "Звязда" дазнавалася ў папулярных беларускiх артыстаў.

Спявачка Дарыя (выканаўца адной з галоўных роляў у мюзiкле "Байкер") падзялiлася тэхналогiяй майстравання эксклюзiўнай ёлачнай цацкi:

(выканаўца адной з галоўных роляў у мюзiкле "Байкер") падзялiлася тэхналогiяй майстравання эксклюзiўнай ёлачнай цацкi:

— Бяром аркуш паперы — газету, стары плакат, можна, проста спiсаны з усiх бакоў непатрэбны лiст, i камечым яго, прыдаючы форму шара. Далей, бяром кавалак тканiны, квадратны, прыкладна 25х25 см. (Пажадана, каб тканiна магла расцягвацца, была эластычнай, i ўжо зусiм цудоўна, калi на ёй будзе якi-небудзь блiскучы прынт-малюнак!). Трэба размясцiць шар у цэнтры абрэзка, акрайкi тканiны сабраць наверсе i звязаць якой-небудзь тасьмой цi блiскучым шнуром — напрыклад, з каробкi цукерак. Атрымлiваецца гэткi "шарык у мяшэчку". Край тасьмы можна не абразаць коратка, а завязаць бант. Калi ёсць час i фантазiя, не спыняйцеся на гэтым — цацку можна дадаткова ўпрыгожыць бiсерам, блiскаўкамi, мiшурой, дэкаратыўнымi пер’ямi i г.д. (Яшчэ адну мадэль цацкi Дарыя пагадзiлася не апiсаць, а паказаць наглядна — i даслала фотаiнструкцыю па "зборцы" гэтага ўпрыгажэння<І> — гл. схему.)

Павел Клышэўскi, лiдар гурта "Тяни-Толкай", узгадаў, што даўно "не браў у рукi шашкi":

узгадаў, што даўно "не браў у рукi шашкi":

— Некалi ў мяне быў прыбор для выпальвання, i я рабiў з яго дапамогай падарункi маме. Браў, напрыклад, прыгожую фатаграфiю з альбома, абводзiў яе праз капiрку i потым выпальваў контуры, асноўныя рысы. Вельмi прыгожа атрымлiвалася. Але да цяперашняга часу, напэўна, не захавалася. Праўда, мне часцей даводзiлася не рабiць, а атрымлiваць падарункi, зробленыя сваiмi рукамi — ад прыхiльнiкаў на канцэртах. Адзiн раз, напрыклад, падарылi карцiну з яечнага шалупiння, i вось яна ўжо захоўваецца недзе ў мяне.

Спявачка Венера здольная зэканомiць на шопiнгу, але парадаваць блiзкiх людзей фантазiяй:

здольная зэканомiць на шопiнгу, але парадаваць блiзкiх людзей фантазiяй:

— Я зэканомiла б на асабiстым гардэробе — некаторыя шмоткi я часам набываю бяздумна, i ад iх можна з лёгкасцю адмовiцца. Я вельмi люблю смачна паесцi, аднак змагу адмовiцца пры неабходнасцi i ад дарагiх прадуктаў — тым больш, трэба ўжо садзiцца на дыету, падтрымаць форму. На чым, лiчу, эканомiць не варта нi ў якiм выпадку — гэта ўвогуле на самiм свяце. Вельмi дарэмна некаторыя кампанii адмяняюць карпаратыўныя святы для супрацоўнiкаў, бо гэта ледзьве не адзiная радасць i спосаб адключыцца ад праблем. У Еўропе цяпер, наадварот, бум карпаратыўных святаў — людзi стараюцца весялiцца, каб добра адпачыць i набрацца сiлаў на наступны год. Так што крызiс пачынаецца з галавы!

Сёлета, думаю, дапамагу дачушцы зрабiць уласнымi рукамi некалькi падарункаў — тату, бабулi з дзядулем. А сама вельмi хачу, калi скончыцца рамонт у нас дома, зрабiць сваiмi рукамi iнтэр’ер веранды — атынкаваць, па-мастацку ўпрыгожыць... Ужо прадумала ўсе элементы, чакаю гэтага моманту, калi змагу прыступiць да работы, з вялiкiм нецярпеннем. Астатнюю працу, аздабленне дома зробяць прафесiйныя дызайнеры.

Спявак i тэлевядучы Георгiй Калдун успомнiў, што з-пад яго рук у свой час выходзiлi распiсныя... майкi:

успомнiў, што з-пад яго рук у свой час выходзiлi распiсныя... майкi:

— Сваiмi рукамi? Можна зрабiць такi падарунак — майку. Набываеш майку жаданага колеру i памеру, бярэш друкарскую фарбу (лепш менавiта яе, бо яна эластычная, не ламаецца пасля высыхання i не вымываецца з часам; можна ўзяць таксама спецыяльныя фарбы для малявання па тканiне). Знаходзiш выяву, якую хочаш перанесцi на майку — мы ў дзяцiнстве, напрыклад, выбiралi назвы замежных брэндаў — "Montana", "Wrangler" i г.д., каб рэч глядзелася, як фiрмовая. Сканераў тады яшчэ не было, i трафарэт з выявы я рабiў з дапамогай фотапавелiчальнiка: спачатку абводзiў малюнак шарыкавай ручкай на полiэтылене (звычайна выкарыстоўвалася вокладка сшытка), а праз павелiчальнiк праецыраваў яго на паперу i абмалёўваў. З максiмальнай акуратнасцю лязом выразаецца гэты трафарэт, прычым, калi элементы малюнка замкнёныя, як, скажам, лiтара "О", пакiдаем невялiкiя перамычкi. Ну а потым мацуем трафарэт на тканiне, падкладваем пад майку лiст шчыльнай паперы, каб свежая фарба не адбiлася на ўнутраным баку, i паралонавым тампонам набiваем малюнак — можна адным колерам, можна рознымi, хто як жадае. Хараство такога падарунка ў тым, што ён эксклюзiўны, у адзiным экзэмпляры — бо майку можна замовiць i ў фiрмах, але там звычайна не бяруцца за партыi менш як 20 штук.

Навесцi прыгажосць у доме, падрыхтаваць падарункi для дарагiх людзей — гэта, вядома ж, добра, але не варта i пра сябе забываць! I гаворка не толькi пра святочны ўбор. Як за кароткi час без усякiх амаладжальных яблычкаў падарыць скуры твару пругкасць i выдатны выгляд, расказала спявачка Алёна Ланская:

— Калi вы рыхтуецеся да выхаду ў свет, знайдзiце лiшнiя 20 хвiлiн, каб уразiць потым сваiм выглядам лiтаральна ўсiх. Рэкамендую зрабiць маску для твару. У мяне, напрыклад, нармальны тып скуры, таму часта я выкарыстоўваю тварожна-вяршковую маску. Яна гатуецца вельмi проста: 2 часткi тлустага тварагу, 1 частка вяршкоў (цi тлустага малака), 1 частка раслiннага алею (можна ўзяць алiўкавы або любы iншы), крыху солi. Усё змяшаць да атрымання аднароднай масы. Нанесцi на твар на 15 хвiлiн. У каго адчувальная скура, тым падыдзе аўсяная маска. Для яе прыгатавання неабходна 1 сталовую лыжку шматкоў залiць трыма сталовымi лыжкамi малака або вяршкоў, пачакаць, пакуль шматкi набухнуць, i нанесцi на твар i шыю на 20 хвiлiн. Потым змыць цёплай вадой, i — радавацца вынiку, якi вы бачыце ў люстэрку!

Распытвала Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да сустрэчы 2009 года праходзiць апошнiя стадыi, але стаўленне да свята сёлета дваякае: крызiс усё ж зачапiў i Беларусь, мо, лепш зэканомi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика