Бульбяны цюнінг, калi ласка
Бульбяны цюнінг, калi ласка
Акцыя "Антысушы", якая прайшла ў межах конкурсу прадуктаў харчавання "Прадукт года-2008", накiравана на адраджэнне нацыянальнай беларускай кухнi. — Беларусы спакон вякоў адрознiвалiся сваёй вынаходлiвасцю, — гаворыць кулiнарны эксперт Таццяна Фадзеева. — цяпер мы вырашылi адраджаць усё забытае, шукаем старажытныя рэцэпты беларускiх страў, якiя гатавалi яшчэ нашы бабулi. Няхай на нашых сталах будзе пераважна беларуская ежа, з прадуктаў, якiя выраслi на сваёй зямлi. Шэф-кухар iнтэрнэт-магазiна ежы з дастаўкай Аляксандр Таптуноў расказаў некалькi рэцэптаў беларускiх страў, паказаў, як можна зрабiць з паляндвiцы сушы па-беларуску. расказаў некалькi рэцэптаў беларускiх страў, паказаў, як можна зрабiць з паляндвiцы сушы па-беларуску.— Калi мы прасоўваем нашу лiтаратуру, кiно, мастацтва, чаму б нам не папулярызаваць нашу кухню? Мы доўга думалi, як заахвоцiць беларусаў заказваць беларускiя стравы. І вырашылi даць беларускiм стравам незвычайныя прыцягальныя назвы. Проста, як правiла, чалавек спачатку выбiрае вачыма, а пасля толькi ацэньвае смакавыя якасцi стравы. Напрыклад, нацыянальныя калдуны будуць называцца бульбяны цюнiнг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя "Антысушы", якая прайшла ў межах конкурсу прадуктаў харчавання "Прадукт года-2008", накiравана на адраджэнне нацыянальнай бе |
|