Новы год
Новы год
Новы год — першае свята ў каляндарным колазвароце жыцця, таму менавiта для яго з цягам часу сталi характэрныя ўсе асноўныя складовыя часткi рытуалу сустрэчы славянскага Новага года, якi раней адзначаўся ў дзень вясеннега раўнадзенства. Па народных уяўленнях, тое, што адбудзецца з чалавекам у Новы год, будзе здарацца з iм на працягу ўсяго года. l Адно з галоўных правiлаў нашых продкаў: не трэба сустракаць Новы год з запазычанасцямi — увесь год будзеш "расплачвацца". l Навагоднi стол накрывалi ў адпаведнасцi з галоўным прынцыпам пачатку: "як сустрэнеш Новы год, такiм ён i будзе". Таму ставiлi звычайна 12 розных страў, кожная з якiх сiмвалiчна ўвасабляла тую цi iншую пару года, а з пэўнай доляй умоўнасцi — кожны месяц. Таму ў склад святочнай трапезы ўваходзiлi: саланiна або ялавiчына (каўбаса, катлеты, смажанiна, сальцiсон), масла, сыр, абавязкова блiны, салёная i марынаваная гароднiна, кiсялi або кампоты, рыба, грыбы. l На Новы год, як толькi гадзiннiк пачне адлiк дванаццатай гадзiны, трэба хуценька на аркушы паперы запiсаць самае важнае жаданне i спалiць паперу разам з апошнiм, дванаццатым ударам. Загаданае жаданне абавязкова здзейснiцца. l Асблiвы сэнс дзяўчаты ўкладалi ў традыцыю пераапранацца некалькi разоў у навагоднюю ноч ва ўсё новае. Меркавалi, што тады i на працягу года таксама будуць абноўкi. l Прыглядалiся, хто першым прыйдзе ў хату ў Новы год. Лiчылася, што калi гэта будзе мужчына — год надарыцца ўдалы, з прыбыткам, а калi жанчына — сям’ю напаткаюць нястачы i роспач. Каб па-добраму развiтацца з высакосным годам... Каб не перацягнуць "дрэннае" высакоснага года ў новы год, у апошнюю ноч неабходна было чытаць так: "Анёлы гадавыя, анёлы святыя, словам сваiм не дайце, справай сваёй не пускайце з высакоснага, якi ўходзiць, у новы год, якi прыходзiць. Не дапускайце к рабам (iмёны дамачадцаў) нi чорных дзён, нi злобных людзей, нi слязы гаручай, нi хваробы балючай. Дванаццаць анёлаў, устаньце на абарону (iмёны), слова моцнае, справа святая. Амiн. Амiн. Амiн". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год — першае свята ў каляндарным колазвароце жыцця, таму менавiта для яго з цягам часу сталi характэрныя ўсе асноўныя складовыя часткi рытуалу су |
|