21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вардамацкі і Раманчук запрошаны ў дзяржаўныя імідж-мэйкеры

26.08.2009 15:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 января 2009 Политика
Сяргей Будкін, Радыё Рацыя Незалежных экспертаў упершыню запрасілі ў працоўную групу, створаную ўрадам. Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі падпісаў распараджэнне “Аб стварэнні міжведамаснай працоўнай групы для выпрацоўкі дзеянняў па развіццю маркетынга краіны”.

Кіраўніком прызначаны намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Еўдачэнка, акром прадстаўнікоў іншых беларускіх міністэрстваў у яе ўвайшлі некалькі незалежных экспэртаў. Сярод іх - дырэктар даследчай лабараторыі “Новак” Андрэй Вардамацкі і дырэктар аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Яраслаў Раманчук.

- Гэта прапанова да супрацоўніцтва з боку ўраду і паразуменне рэаліяў, - сказаў Андрэй Вардамацкі ў інтэрвію "Радыё Рацыя". - Улады разумеюць, што імідж краіны за яе межамі вельмі дрэнны і каб яго палепшыць трэба выкарыстоўваюць у тым ліку і патэнцыял незалежных экспертаў.

Пры гэтым адзін з самых аўтарытэтных беларускіх сацыолагаў зазначыў, што пакуль ёсць толькі прапанова паўдзельнічаць у абмеркаванні: “Пакуль невядома ці будуць нас слухаць, альбо гэта ўсё робіцца дзеля птушкі”.

Іншы сябра працоўнай групы Яраслаў Раманчук выказаў спадзяванне, што дзяржаўныя чыноўнікі здолеюць прыняць іншы пункт гледжання. “Мы будзем весьці сябе ў рэжыме празрыстасці, аніякіх калуарных пагадненняў не будзе. Размову варта весці не толькі пра тое, як болей інвестыцый прыцягнуць. Імідж краіны гэта яшчэ і палітычныя свабоды, правы чалавека, магчымасць працаваць у нормах і стандартах Еўрасаюзу”, - сказаў "Радыё Рацыя" эканаміст, які па сумяшчальніцтву займае пасаду намесніка кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Першае паседжанне працоўнай групы мае адбыцца да 1 лютага.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 января 2009 Политика Сяргей Будкін, Радыё Рацыя Незалежных экспертаў упершыню запрасілі ў працоўную групу, створаную ўрадам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика