У Магілёве гатавалi юшку на ўсiх
У Магілёве гатавалi юшку на ўсiх
Калi традыцыйныя навагоднiя застоллi надакучылi, а на дварэ — сапраўдная зiма i ў душы — святочны калядны настрой, магiляўчан запрашаюць на конкурс прыгатавання добрай юшкi. Сваё майстэрства аматары юшкi дэманстравалi 7 студзеня на паляне ў Пячэрскiм лесапарку. У конкурсе бралi ўдзел два дзясяткi камандаў, якiя былi прадстаўнiкамi прадпрыемстваў i арганiзацый абласнога цэнтра. У кожнай каманды — свой рэцэпт юшкi: адны варылi булён з дробнай рыбы i потым дадавалi вялiкую, iншыя клалi ў суп толькi цэлыя бульбiны, трэцiя выкарыстоўвалi крупы, чацвёртыя — чырвоную акiянскую рыбу. А самая смелая каманда далiвала ў юшку гарэлку! Праўда, усiмi сакрэтамi прыгатавання смачнай юшкi ўдзельнiкi конкурсу не спяшалiся дзялiцца з шырокай публiкай, затое самой юшкай частавалi ахвотна i бясплатна. Больш за ўсё юшкi для магiляўчан наварыла каманда Магiлёўскага гарвадаканала пад сiмвалiчнай назвай "Вадалей". Рыбай кухараў забяспечылi рыбакi гэтага прадпрыемства. У вынiку "Вадалей" атрымаў першае месца i каштоўны падарунак. Усе каманды, якiя бралi ўдзел у конкурсе, узнагародзiлi шакаладам. Так што юшку можна было заесцi салодкiм прызам. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi традыцыйныя навагоднiя застоллi надакучылi, а на дварэ — сапраўдная зiма i ў душы — святочны калядны настрой, магiляўчан запрашаюць на конкурс пр |
|