У Мінску: рэкорд па жыллi
У Мінску: рэкорд па жыллi
У 2008 годзе ў Мiнску пабудавана рэкордная колькасць жылля — 1 мiльён 140 тысяч квадратных метраў, што складае прыкладна 170 жылых дамоў. Сёлета плануецца ўзвесцi не менш як 1 мiльён 400 тысяч квадратных метраў жылля. Аб гэтым паведамiў старшыня Камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый Мiнгарвыканкама Андрэй Ясючэня. Паводле яго слоў, такой колькасцi жылля ў беларускай сталiцы не будавалася нават у часы Савецкага Саюза. Кажучы пра кошт квадратнага метра жылой плошчы для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, суразмоўца адзначыў, што ў 2008 годзе ён склаў каля 680—710 долараў, у гэтым годзе не павiнен перавысiць 800 долараў за адзiн квадратны метр. Андрэй ШМЫГІН, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2008 годзе ў Мiнску пабудавана рэкордная колькасць жылля — 1 мiльён 140 тысяч квадратных метраў, што складае прыкладна 170 жылых дамоў. |
|