Хандразамiн па льгоце не выпiсваюць?
Хандразамiн па льгоце не выпiсваюць?
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскi Жылехава Капыльскага раёна Вера Іосiфаўна Баран. Вера Iосiфаўна мае iнвалiднасць другой групы i, адпаведна, карыстаецца льготамi пры лекавым забеспячэннi. Але нядаўна яна сутыкнулася з нечаканай праблемай: доктар адмовiўся выпiсваць ёй па льготным рэцэпце прэпарат "Хандразамiн", якi выпускаецца прадпрыемствам "Мiнскiнтэркапс". Сказаў, што гэтага прэпарата няма ў пералiку лекавых сродкаў, якiя адпускаюцца на льготных умовах. Прапанаваў яго аналаг "Хандраiцiна сульфат", таксама беларускi прэпарат, якi ў пералiку ёсць. "Я прымала i першы, i другi прэпарат, але мне ў большай ступенi дапамагае "Хандразамiн", якi мне выпiсвалi раней. Да таго ж "Хандраiцiн сульфат" не заўсёды бывае ў нашай аптэцы, а "Хандразамiн" там ёсць практычна заўсёды, — паскардзiлiся наша чытачка. На жаль, нягледзячы на ўсю знешнюю абсурднасць сiтуацыi, паколькi i ў першым, i ў другiм прэпараце асноўным дзейным рэчывам з’яўляецца хандраiцiна сульфат, i абодва гэтыя прэпараты маюць беларускае паходжанне, доктар i сапраўды не мае права выпiсаць сваёй пацыентцы "Хандразамiн". — Рознiца ў тым, што "Хандразамiн" з’яўляецца камбiнаваным прэпаратам, i акрамя хандраiцiна ў яго склад уваходзiць таксама яшчэ i глюказамiн, — патлумачыла журналiсту "Звязды" начальнiк аддзела арганiзацыi лекавага забеспячэння Мiнiстэрства аховы здароўя Наталля Малашка. — На аснове хандраiцiна ўвогуле iснуе шмат камбiнаваных прэпаратаў розных вытворцаў, не толькi беларускiх, але i замежных. "Хандразамiн" — гэта толькi адзiн прэпарат з многiх аналагiчных, у тым лiку i вельмi нятанных. Але нагадаю, што бясплатнае i льготнае лекавае забеспячэнне пацыентаў ажыццяўляецца ў межах Пералiку асноўных лекавых сродкаў, таму доктар, якi кiруецца афiцыйным дакументам, можа выпiсаць па льготным рэцэпце толькi "Хандраiцiна сульфат". А "Хандразамiн" у згаданы вышэй пералiк не ўваходзiць... Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскi Жылехава Капыльскага раёна Вера Іосiфаўна Баран. Вера Iосiфаўна мае iнвалiднасць другой групы i, адпаведна, ка |
|