Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусi ўзяла рэванш у ГАЗПРАМА
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусi ўзяла рэванш у ГАЗПРАМА
У Мiнску завяршыўся V Мiжнародны Калядны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У чацвёрты раз яго выйграла каманда Прэзiдэнта Беларусi, якая ў фiнале перайграла расiйскую дружыну "Газпрамэкспарт" з лiкам 1:4. У складзе беларускай каманды шайбы закiнулi Арцём Сянькевiч, Павел Белы, Алег Мiкульчык i Ігар Андрушчанка, у расiян рэалiзаваў булiт Валерый Каменскi, якi, дарэчы, з’яўляецца трохразовым чэмпiёнам свету, Алiмпiйскiм чэмпiёнам-1988, уладальнiкам Кубка Стэнлi-1996. "Газпрам" з’яўляецца прадстаўнiкоў расiйскага боку на турнiры ў другi раз i сёлета каманду акрамя Валерыя Каменскага ўзмацнiў чэмпiён свету-1990 i Алiмпiйскi чэмпiён-1992 Уладзiмiр Малахаў. Да фiналу беларуская дружына таксама ўзмацнiлася, у прыватнасцi на лёд сталiчнага Палаца спорту выйшлi абаронца Аляксандр Радзiнскi i нападаючыя Канстанцiн Захараў i Раман Раманенка (усе трое выступаюць за сталiчнае "Юнацтва"). Трэцяе месца на турнiры заняла каманда Фiнляндыi, якая перамагла ў вырашальнай сустрэчы аўстрыйцаў з лiкам 9:6. Лепшым варатаром турнiру названы расiянiн Максiм Мiхайлоўскi, лепшы абаронца — фiн Нэма Нокасмякi, лепшы нападаючы — беларус Сяргей Шыткоўскi. Лепшым бамбардзiрам прызнаны галоўны трэнер мiнскага "Юнацтва" i нападаючы каманды Прэзiдэнта Мiхаiл Захараў, якi па сiстэме "гол плюс пас" набраў 15 балаў. Мiхаiл Захараў расказаў, што ў сваёй практыцы даўно так не настройваўся на матч, маючы на ўвазе пройгрыш у фiнале "Газпрама" ў 2007 годзе. "Пра рэванш мы таксама думалi. Каманда "Газпрама" ў параўнаннi з 2007 годам узмацнiлiся, але i мы таксама. У расiйскай камандзе не было слабых месцаў, i ўсе галы давалiся нам няпроста. Не чакаў, што ў такiм турнiры стану лепшым бамбардзiрам. I вельмi задаволены, што ўдалося набраць столькi ачкоў i прынесцi карысць камандзе. Хачу падзякаваць сваiм партнёрам, якiя дапамаглi заваяваць мне гэты прыз i павiншаваць нашых балельшчыкаў з перамогай," — падзялiўся Мiхаiл Захараў. Валерый Каменскi расказаў, што ўпершыню ўдзельнiчае ў турнiры i прызнаўся, што меў вялiкае задавальненне ад удзелу ў гэтых спаборнiцтвах, а Прэзiдэнт Беларусi, з якiм хакеiсту ўдалося перакiнуцца парай слоў, падзякаваў за прыезд. Старшыня Федэрацыi хакея Уладзiмiр Навумаў на цырымонii закрыцця турнiру адзначыў яго традыцыйную высокую арганiзацыю, i сказаў, што ўсе сёлетнiя ўдзельнiкi спаборнiцтваў пакiнулi заяўкi на ўдзел у наступным, шостым Калядным турнiры аматараў хакея. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску завяршыўся V Мiжнародны Калядны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У чацвёрты раз яго выйграла каманда Прэзiдэнта |
|