Затрыманы смяротна небяспечны парашок
Затрыманы смяротна небяспечны парашок
Упраўленне Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi канфiскавала ў аднаго са сталiчных жыхароў самую буйную за мiнулы год партыю псiхатропнага рэчыва — 2,3 кг метамфетамiну. Мiнiмальны кошт такой колькасцi складае на чорным рынку каля 300 тысяч долараў. Гэта рэчыва ўваходзiць у спiс асаблiва небяспечных, з’яўляецца моцным узбуджальным сродкам для цэнтральнай нервовай сiстэмы. Яго ўжыванне павышае цiск, тэмпературу цела, тэмп дыхання, выклiкае псiхоз, слыхавыя i зрокавыя галюцынацыi. Нават пры першым ужываннi можа выклiкаць псiхiчную залежнасць, раз’юшанасць, справакаваць на гвалтоўныя дзеяннi, пры паўторным ужываннi развiваюцца псiхiчныя расстройствы — неўроз, паранойя, дэпрэсiя i псiхоз. Нават непрацяглае ўжыванне метамфетамiну ў асобных выпадках можа прывесцi да лятальнага канца. Як стала вядома, затрыманая буйная партыя псiхатропнага рэчыва паступiла ў краiну з-за мяжы i была прызначана для рэалiзацыi ў моладзевым асяродку, галоўным чынам, у клубах i на дыскатэках. Святлана БАРЫСЕНКА.
"Феерверкi" ў навагоднюю ноч У жыхара в. Падлессе-Камянецкае згарэлi два стагi — сена i салома — якiя стаялi пры доме ў двары. Брэсцкiя аператыўнiкi высветлiлi, што падпал зрабiў 18-гадовы хлопец з гэтай жа вёскi. І ў гэтую ж навагоднюю ноч у в. Фядоры Столiнскага раёна невядомы падпалiў хлеў пенсiянеркi. Мiлiцыянеры злачынца затрымалi. Падпальшчыкам аказаўся беспрацоўны аднавясковец. Сымон Свiстуновiч. Звычка мiнiраваць3 студзеня каля 16 гадзiн паступiла iнфармацыя аб замiнiраваннi чыгуначнага вакзала на станцыi "Бабруйск". Усе службы аператыўна выехалi на месца здарэння, аднак агляд вакзала i навакольнай тэрыторыi не выявiў нiякага выбуховага прыстасавання. Пошукавыя работы не сарвалi графiк руху цягнiкоў, а мiлiцыя хутка выявiла вiноўнiка пярэпалаху. Iм аказаўся 27-гадовы мiнчанiн, якi нiдзе не працуе. Аднак гэты чалавек ужо апынуўся ў цэнтры аналагiчнага здарэння ў Мiнску, калi летась паведамiў аб несапраўдным замiнiраваннi гiмназii. У Бабруйску праiнфармавалi, што ён затрыманы, праводзiцца праверка. Алена Казлова. Не дала сябе ўкрасці Ноччу трое беспрацоўных з в. Яечкавiчы Іванаўскага раёна зазiрнулi на свiнакомплекс "Баравiца" i паспрабавалi ўкрасцi свiнню. Але тая цiха памiраць не захацела i ўзняла вiзгат. Зладзеяў затрымалi i пасадзiлi ў iзалятар. Цяпер iм не да кумпячка. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi канфiскавала ў аднаго са сталiчных жыхароў самую буйную за мiнулы год партыю пс |
|