Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2008 годаРазгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю: 1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю ”За духоўнае адраджэнне“ 2008 года: аўтарскаму калектыву дзесяцiтомнага выдання ”Беларусы“ дзяржаўнай навуковай установы ”Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi“ ў складзе Бялявiнай Валянцiны Мiкалаеўны, старшага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Гурко Аляксандры Уладзiмiраўны, загадчыка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук, Каспяровiч Галiны Iванаўны, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук, Кухаронак Таццяны Iванаўны, старшага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Лакоткi Аляксандра Iванавiча, дырэктара iнстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Ракавай Любовi Васiльеўны, дактаранта аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Сахуты Яўгена Мiхайлавiча, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктара мастацтвазнаўства, Чаквiна Iгара Усеваладавiча, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук; калектыву дзяржаўнай установы ”Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр дзiцячай анкалогii i гематалогii“; прыёмнай сям’i Онахавых Кацярыны Мечыславаўны i Аляксандра Васiльевiча; Шырытону Аляксандру Мiкалаевiчу — протаiерэю, настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны ”Прыход храма прападобнага Серафiма Сароўскага ў г. Мiнску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы“. 2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй ”За духоўнае адраджэнне“ са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. 3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб. 4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва... |
|