21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастац

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мi­нiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна-асветнiцкай, навуковай, педа­гагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, пры­судзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года ў наступных намiнацыях:

музычнае мастацтва

Мдзiванi Андрэю Юр’евiчу, прафесару кафедры кампазiцыi ўстановы адукацыi ”Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi“, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, – за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага музычнага мастацтва i стварэнне оперы-прытчы ”Маленькi прынц“;

тэатральнае мастацтва

Аўсяннiкаву Генадзю Сцяпанавiчу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы ”Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы“, народнаму артысту СССР, – за яркiя сцэнiчныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

мастацкая лiтаратура

Шнiпу Вiктару Анатольевiчу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспублi­канскага унiтарнага прадпрыемства ”Мастацкая лiтаратура“, – за выдатныя творчыя дасягненнi, стварэнне кнiгi паэзii i прозы ”Страла кахання, любовi крыж“;

народная творчасць

Iванаўскай школе бондарства – за значны ўклад у зберажэнне i папулярызацыю старадаўнiх народных рамёстваў;

Харкевiчу Аляксандру Антонавiчу, майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в.Ваўканосава Круглянскага раёна Магiлёўскай вобласцi), – за стварэнне самабытных мастацкiх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах i фестывалях;

харэаграфiчнае мастацтва

Гайко Вользе Уладзiмiраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы ”Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь“, заслужанай артыстцы Рэспублiкi Беларусь, – за яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

крытыка i мастацтвазнаўства

Шаранговiч Наталлi Васiльеўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы ”Культура i мастацтва“, – за зна­чны асабiсты ўклад у даследаванне i папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;

музейная справа

калектыву ўстановы ”Веткаўскi музей народнай творчасцi“ – за плённую працу па захаванню i прапагандзе гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;

бiблiятэчная справа

калектыву дзяржаўнай установы культуры ”Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага“ – за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне i арганiзацыю бiблiятэчнага аб­слугоўвання насельнiцтва;

аматарская мастацкая творчасць

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь студыi сучаснага бальнага танца ”Мара“ культурна-забаўляльнага рэспублiканскага даччынага унiтарнага прадпрыемства ”Культсэрвiс“ Мiнскага трактарнага завода – за выдатныя творчыя дасягненнi i значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзi;

народнаму фальклорнаму калектыву ”Гасцiнец“ Ракаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу – за значную працу па вывучэнню, захаванню i прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў i традыцый беларусаў;

выхаванне творчай моладзi

Дзяржынскай дзiцячай школе мастацтваў – за плённую культурна-асветнiцкую i педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных фестываляў i конкурсаў.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мi­нiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика