Час падаваць дэкларацыю...
Час падаваць дэкларацыю...
Сёлета падаць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за 2008 год неабходна да 2 сакавiка ўключна, паведамiлi рэдакцыi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах. Павiнны даць адпаведную справаздачу тыя асобы, якiя атрымлiвалi на працягу мiнулага года даходы ад фiзiчных асобаў, якiя не з’яўляюцца падатковымi агентамi. Дэклараванню падлягаюць даходы ад платнага адчужэння на працягу 5 гадоў больш як адной кватэры, дачы, садовага домiка, гаража i зямельнага ўчастка, а таксама ад продажу на працягу года больш як аднаго аўтамабiля цi iншага транспартнага сродку. Дэкларуюцца даходы ад платнага адчужэння аб’ектаў нерухомай маёмасцi, што адносяцца да нежылых памяшканняў i ад продажу iншым фiзiчным асобам каштоўных папер i фiнансавых iнструментаў тэрмiновага рынку, напрыклад, ад рэалiзацыi iмянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" i "Жыллё". Дэкларацыю павiнны падаць тыя плацельшчыкi, якiя атрымлiвалi летась даходы з крынiц за межамi Беларусi ў тым выпадку, калi яны знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны больш як 183 днi ў каляндарным годзе. Тым работнiкам, якiя мелi некалькi крынiц падаткаабкладаемага даходу, сёлета дэкларацыю падаваць не трэба, бо такiя даходы не па месцы асноўнай працы летась абкладалiся падаходным падаткам па стаўцы 15 працэнтаў. Фiзiчныя асобы могуць падаць падатковую дэкларацыю калi на працягу года яны мелi права, аднак не скарысталiся цi скарысталiся не ў поўным аб’ёме стандартнымi, сацыяльнымi, маёмаснымi вылiкамi i (або) маюць права на атрыманне прафесiйнага падатковага вылiку. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета падаць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за 2008 год неабходна да 2 сакавiка ўключна, паведамiлi рэдакцыi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па па
|
|