Рэпарцёр атрымаў заданне... ...знайсці ў продажы халадзiльнiк сваёй мары
Рэпарцёр атрымаў заданне... ...знайсці ў продажы халадзiльнiк сваёй мары
...Я вельмi добра памятаю ўсе акалiчнасцi, пры якiх мы даведалiся пра сiтуацыю з грашыма i таварамi 1998 года. Проста ў тыя днi мы з жонкай — маладая сям’я — былi за мяжой, у Чэхii. Курс тагачаснай кроны практычна супадаў з беларускiм рублём, таму ў цэнах арыентавацца было вельмi лёгка, а многiх тавараў, што мы бачылi там на палiцах, у нас яшчэ не было, або яны каштавалi нейкiх, на наш погляд, неймаверных грошай. А нам было патрэбна ўсё. Не ад сквапнасцi, у нас проста яшчэ амаль нiчога не было свайго. Таму мы не толькi i не столькi набывалi прыгожыя i памятныя талеркi — яны былi для нас яшчэ i патрэбнымi ў гаспадарцы рэчамi. А якасць? Уявiце, на тагачасны долар у пераразлiку можна было выпiць чатыры келiхi чэшскага пiва, а ў краме са знiжкай за той жа "зялёны" ўзяць нават пяць бутэлек!.. Мабiльных тэлефонаў тады не было, сувязь з Беларуссю была ў асноўным праз кiраўнiка тургрупы. І вось аднойчы гэтая жанчына на наша пытанне, маўляў, як там дома, адказала проста: усё спакойна, з палiцаў крамаў "змялi" ўжо ўсё... ...Я вельмi добра памятаю ўсе акалiчнасцi, пры якiх мы даведалiся пра сiтуацыю з грашыма i таварамi 1998 года. Проста ў тыя днi мы з жонкай — маладая сям’я — былi за мяжой, у Чэхii. Курс тагачаснай кроны практычна супадаў з беларускiм рублём, таму ў цэнах арыентавацца было вельмi лёгка, а многiх тавараў, што мы бачылi там на палiцах, у нас яшчэ не было, або яны каштавалi нейкiх, на наш погляд, неймаверных грошай. А нам было патрэбна ўсё. Не ад сквапнасцi, у нас проста яшчэ амаль нiчога не было свайго. Таму мы не толькi i не столькi набывалi прыгожыя i памятныя талеркi — яны былi для нас яшчэ i патрэбнымi ў гаспадарцы рэчамi. А якасць? Уявiце, на тагачасны долар у пераразлiку можна было выпiць чатыры келiхi чэшскага пiва, а ў краме са знiжкай за той жа "зялёны" ўзяць нават пяць бутэлек!.. Мабiльных тэлефонаў тады не было, сувязь з Беларуссю была ў асноўным праз кiраўнiка тургрупы. І вось аднойчы гэтая жанчына на наша пытанне, маўляў, як там дома, адказала проста: усё спакойна, з палiцаў крамаў "змялi" ўжо ўсё... ...Я вельмi добра памятаю ўсе акалiчнасцi, пры якiх мы даведалiся пра сiтуацыю з грашыма i таварамi 1998 года. Проста ў тыя днi мы з жонкай — маладая сям’я — былi за мяжой, у Чэхii. Курс тагачаснай кроны практычна супадаў з беларускiм рублём, таму ў цэнах арыентавацца было вельмi лёгка, а многiх тавараў, што мы бачылi там на палiцах, у нас яшчэ не было, або яны каштавалi нейкiх, на наш погляд, неймаверных грошай. А нам было патрэбна ўсё. Не ад сквапнасцi, у нас проста яшчэ амаль нiчога не было свайго. Таму мы не толькi i не столькi набывалi прыгожыя i памятныя талеркi — яны былi для нас яшчэ i патрэбнымi ў гаспадарцы рэчамi. А якасць? Уявiце, на тагачасны долар у пераразлiку можна было выпiць чатыры келiхi чэшскага пiва, а ў краме са знiжкай за той жа "зялёны" ўзяць нават пяць бутэлек!.. Мабiльных тэлефонаў тады не было, сувязь з Беларуссю была ў асноўным праз кiраўнiка тургрупы. І вось аднойчы гэтая жанчына на наша пытанне, маўляў, як там дома, адказала проста: усё спакойна, з палiцаў крамаў "змялi" ўжо ўсё...Што было далей, памятаюць усе... Мы жылi на здымнай кватэры, гаспадар катэгарычна адмаўляўся браць плату ў рублях — толькi долары. А iх i да таго было купiць цяжка, ну а ўжо калi ўсё тое закруцiлася... Аднойчы нам усё ж удалося пераканаць гаспадара ўзяць арэндную плату ў рублях. Дагэтуль памятаю тую суму — 130 долараў за два месяцы, калi мне не здраджвае памяць, паўтары нашы зарплаты. Менавiта столькi — яшчэ па старых цэнах — тады каштаваў айчынны двухкамерны халадзiльнiк, якога ў нас не было. Мне было шкада не грошай, але вельмi шкада таго халадзiльнiка, што мы маглi купiць на iх... Дзеля чаго я ўсё гэта прыгадаў? Зараз з вуснаў многiх не сыходзяць чуткi, што ў крамах дэфiцыт пэўных тавараў, што многiя з iх "размялi" па старых цэнах — пакуль ёсць, бо новыя партыi будуць каштаваць непараўнальна больш. Афiцыйна ж сцвярджаецца, што нiякiх праблем няма, наадварот, паўсюдна працягваюцца святочныя распродажы тавараў са знiжкамi, i менавiта гэтым абумоўлены пэўны ажыятаж. Чаго прасцей — трэба пераканацца ва ўсiм на ўласныя вочы. А "легенда" будзе простай — будзем шукаць... халадзiльнiк. Пятнiца, каля 11 гадзiн, мiнскi "ЦУМ". Мiмаходзь кiдаю позiрк на секцыю з лiчбавымi фотаапаратамi: выбар — як звычайна, цэны, падаецца, таксама. У аддзеле посуду на палiцах тыя ж тавары i ў той жа колькасцi, што i раней. У секцыi непадалёк — айчынныя сокавыцiскалкi па ранейшым кошце (браў увосень), кухонныя камбайны, электрачайнiкi. Нiякага ажыятажу. А вось i аддзел па продажы буйной бытавой складанай тэхнiкi — тых жа халадзiльнiкаў, газавых плiт, пральных машын i iнш. Тут не тое што нешматлюдна, але i ... нязвыкла пуста. Раней з-за гэтай самай тэхнiкi развярнуцца, як кажуць, не было дзе, а зараз шпацыруй сабе, як па праспекце. Прыглядаюся. Ды не, вось жа тавары, нават выбар ёсць. Напрыклад, тры мадэлi iмпартных СВЧ-печаў. Але, прабачце, заўважаю ў апошнi момант, што на iх цэтлiкi: прададзена па безнаяўным разлiку. Побач каля пяцi мадэляў айчынных печаў — аналагiчны цэтлiк толькi на адной. ...За спiной чую размову прадаўцоў: "Дзяўчаты, рэшткi халадзiльнiкаў — па ранейшых цэнах, новая партыя — па новых, канкрэтныя лiчбы скажу блiжэй да 13 гадзiн". Дзе тыя рэшткi? Пакуль шукаю iх позiркам, заўважаю чатыры айчынныя пральныя машыны, на трох з iх — ужо вядомыя цэтлiкi. Два халадзiльнiкi разам са мной уважлiва вывучаюць дзве пенсiянеркi. "Паглядзi, якi цудоўны, i толькi крыху больш за 700 тысяч. А гэты велiзарны побач — мiльён трыста тысяч. Дык гэта ж цэны! А Рыгораўна пад гэтую панiку, удумайся, узяла i купiла сабе халадзiльнiк за два мiльёны!" Кiруюся далей за цiкаўнымi сяброўкамi (яны яўна нiчога не збiраюцца купляць) да ладнага радочка газавых плiт. I асартыментам, i цэнамi тыя, па ўсiм вiдаць, задаволены. Кiдаю позiрк увех — свяцiльнiкаў пад столлю значна меней, на выхадзе мiмаходзь, заўважыўшы iмпартны халадзiльнiк за больш чым 2,5 мiльёны рублёў, думаю: за такiя грошы... У секцыi з адзеннем на другiм паверсе i заходзiць няма чаго — з праходу вiдаць, што палiцы не пустыя. Здалёк бачна, што не паменела тавараў i ў аддзеле тэлеапаратуры: колькасць мадэляў падаецца ранейшай. Зноў прыглядаюся. Недзе на пяцi з iх — з АК-экранам, самых вялiкiх i дарагiх — знаёмыя ўжо цэтлiкi аб продажы па безнаяўным разлiку. Вiдавочна, iх набылi фiрмы, бо ў звычайнай кватэры такая грувасткая рэч будзе выглядаць недарэчна. А вось некалькi мадэляў з невялiкiмi экранамi, на якiя я неяк раней звярнуў увагу, — калi ласка, стаяць у свабодным продажы. Цэны на iх, наколькi памятаю, не змянiлiся. Да прыкладу, адзiн з тэлевiзараў (на кухню) каштаваў крыху больш за 700 тысяч рублёў. Шкада, што вострай патрэбы ў iм зараз няма, а ўкладаць грошы ў тэхнiку дзеля iх захавання я неяк не хачу. Дарэчы, пачым сёння долар ў абменнiках, учора ж зарплату далi? Прабегся па паверхах, дакладваю. Калi ля вакенца нiкога, значыць, на iм або шыльда "Тэхнiчны перапынак", або "Няма дробных беларускiх грошай". Калi абменны пункт працуе, гэта заўважаеш здалёк па чарзе чалавек з дзесяцi. Памятаю, у тую самую згаданую вышэй замежную паездку мы вось таксама чакалi ў чарзе, калi хто здасць якую "зялёную" купюру. Але часу стаяць няма, таму кiдаю позiрк толькi на курс продажу долара — 2 698 рублёў. ...Шпалеры былi на месцы, дываны, сантэхнiка — таксама. На некаторай мэблi былi цэтлiкi аб продажы i дастаўцы, але яны i раней на канапах ды сталах назiралiся — такiя рэчы набывалiся заўсёды. Ну дык а што "заданне" — халадзiльнiк? Будзем шукаць. Побач, напрыклад, "Электрасiла". Выбар практычна ўсёй бытавой тэхнiкi тут быў значна большым. Зрэшты, як i цэны, паколькi гэта па большасцi не "бюджэтныя" варыянты. Але "свайго" халадзiльнага агрэгата я не ўбачыў i тут — або дорага, або занадта дорага (хоць, хто б спрачаўся, тыя мадэлi, напэўна, столькi i каштуюць). Выходжу з крамы ўслед за пенсiянеркай, якая вiтаецца, па ўсiм вiдаць, са знаёмай, што побач з крамай рыдлёўкай прыбiрае снег. "Зайшла вось спецыяльна паглядзець, што ёсць у крамах, бо паўсюдна кажуць, што палiцы пустыя. Ды не, усё ёсць". Ну, выходзiць, не толькi я адзiн выйшаў у "свет", каб проста пераканацца ў гэтым. Даруйце, "дастаў" ужо я ўсiх гэтым халадзiльнiкам... Ну, а калi сапраўды "трэба"?.. Прыгадаў, што гадоў колькi таму браў "Сцiнол" побач з месцам працы, ды i месяцы са два таму заходзiў у тую краму, калi ён зламаўся i давялося тэрмiнова шукаць рамонтнiкаў для яго. Усё адно вяртацца ў рэдакцыю — зайду. Не атрымалася. Прыступкi занесеныя снегам, на ўваходных дзвярах нiякай iнфармацыi: калi зачынiлiся, цi надоўга, не кажучы ўжо — па якой прычыне. Карацей, халадзiльнiк сабе я так i не "купiў"... Напрыканцы дазволю сабе невялiкую суб’ектыўную выснову на падставе ўбачанага. На маю думку, нельга нi адназначна сцвярджаць, што ёсць нейкi дэфiцыт, гэтак жа як i адназначна аспрэчваць такое выказванне. Усё залежыць ад канкрэтнага пакупнiка, яго фiнансавых магчымасцяў i памкненняў. Калi згаданая вышэй пенсiянерка, убачаная ў "ЦУМе", была б цалкам шчаслiвай ад набыцця халадзiльнiка за 700 тысяч рублёў, дык, напрыклад, мяне ён не задаволiў бы адназначна. Варыянт за 2,5 мiльёны ўжо не падыходзiў мне, а чагосьцi сярэдняга па кошце-якасцi-вытворцу, як мне гэта ўяўлялася, убачыць не давялося. Хоць мая вандроўка па крамах i была надзвычай iмклiвай i абмежаванай. Але цi не адсюль у тым лiку i нараджаецца часам пэўная пагалоска? Каб я хацеў "набыць" дарагi тэлевiзар з вялiкiм ВК-экранам, заскочыў бы ўсё ў той жа "ЦУМ", убачыў, што ён ужо прададзены, для мяне гэтая сiтуацыя была б чым — дэфiцытам?.. Сяргей СТАРЫНАЎ.Афiцыйны каментарый "Такiя масавыя i маштабныя знiжкi ў краiне былi ўпершыню"Сiтуацыю адносна шматлiкiх чутак пра цяперашнi дэфiцыт некаторых прамысловых тавараў у продажы мы папрасiлi пракаментаваць прэс-сакратара Мiнiстэрства гандлю Алену Кавалёву: — Гаварыць пра тое, што ёсць нейкi дэфiцыт, было б цалкам няправiльным. Як i пра тое, што ён можа быць у далейшым, паколькi ўсе пастаўшчыкi тавараў, самi пастаўкi зараз знаходзяцца пад пiльнай увагай Мiнiстэрства гандлю. Што ж да самой сiтуацыi... У канцы мiнулага года — пачатку сёлетняга ўпершыню ў краiне падчас перадсвяточнага i святочнага гандлю шматлiкiя знiжкi на тавары набылi такую масавасць i маштабнасць, як нiколi дагэтуль. Прычым, найбольшыя па памерах знiжкi назiралiся якраз на першым навагоднiм тыднi. Напрыклад, я сама бачыла днямi ў гандлёвым цэнтры "Сталiца" знiжкi ў буцiку — краме дарагога фiрмовага мужчынскага адзення, якiя даходзiлi да 70 працэнтаў. Як вы думаеце, яны завабiлi пакупнiкоў? Павялiчылi агульны продаж гэтай крамы? А такiя i нiжэйшыя знiжкi рабiлi шматлiкiя гандлёвыя арганiзацыi. Можна сказаць, што яны сталi лагiчным працягам удалага мiнулагодняга эксперыменту. Тады многiя прадаўцы ўводзiлi знiжкi на тавары ў студзенi — на ўвесь месяц. І менавiта ў гэты час у iх iмклiва павялiчвалiся аб’ёмы продажу, эксперымент спраўдзiў усе спадзяваннi. Дарэчы, зараз праводзiцца манiторынг пакупнiцкага попыту i руху грашова-таварных масаў падчас продажу тавараў па знiжаных цэнах. Гэтыя вынiкi стануць вядомымi ў найблiжэйшы час. Знiжкi ў некаторых крамах будуць дзейнiчаць да канца месяца. Калi вытворца цi прадавец заявiў пра ўдзел у такой акцыi, ён не можа адмянiць знiжкi на партыю тавару, прызначаную для продажу менавiта ў межах гэтай акцыi, цi пераацанiць тавар у бок павелiчэння яго кошту. Новая цана, у адпаведнасцi з цэнавай палiтыкай рэгулявання Мiнiстэрства эканомiкi, будзе ўстанаўлiвацца на новыя яго партыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Я вельмi добра памятаю ўсе акалiчнасцi, пры якiх мы даведалiся пра сiтуацыю з грашыма i таварамi 1998 года. Проста ў тыя днi мы з жонкай — маладая
|
|