Калі ёсць цярплiвасць i час, то будуць i долары...
Калі ёсць цярплiвасць i час, то будуць i долары...
Звычайна валютны крэдыт на будаўнiцтва жылля я аплачваю за 10—15 хвiлiн, у залежнасцi ад "даўжынi" чаргi. Але паколькi на стаянне ў чэргах у мяне зусiм няма нi часу, нi жадання, то крэдыт я iмкнуся аплацiць яшчэ да таго моманту, як у банк рынецца "мора" людзей з камунальнымi плацяжамi. Але на гэты раз зусiм немудрагелiстая аперацыя заняла ў мяне больш за гадзiну. Учора ў 9 гадзiн ранiцы, гэта значыць, на момант адкрыцця фiлiяла "Беларусбанк", у кожным з трох вакенцаў, дзе ажыццяўлялiся абменныя аперацыi з валютай, ужо стаяла чарга з дзесятка чалавек. Цяжка ўздыхнуўшы, я ўсё ж такi вырашыла не адмаўляцца ад сваiх планаў i сцiпла стала ў яе "хвасце". Як высветлiлася пазней, чарга была значна даўжэйшай, таму што многiя падстрахоўвалiся — "бранiравалi" месца адразу да некалькiх вакенцаў. Адказ на пытанне, цi можна набыць долары, аптымiзму нiкому не надаў: у адной касiркi ў наяўнасцi былi 100 долараў, у другой — 250. Зразумела, што яны тут жа былi прададзеныя. У чарзе зашапталiся: "А па тэлебачаннi казалi, што да абеду ў банках долары можна купiць, а вось пазней iх набыць ужо праблематычна..." Знаўцы тут жа ўнеслi яснасць: "Яшчэ iнкасатары не прыязджалi. Валюту падвязуць а палове 11-й. А зараз давядзецца чакаць, можа, хто-небудзь будзе здаваць долары..." Прыкладна палова людзей, што стаялi ў чарзе, прыйшлi з намерам закрыць цi перааформiць свой рублёвы ўклад. "Калi вы зараз знiмеце грошы, то страцiце 331 тысячу рублёў. Навошта вам гэта рабiць?"— ушчувала касiрка адной наведвальнiцы. Але тая была непахiсная ў сваiм жаданнi. Жанчыны ў чарзе раiлiся адна з адной, як лепш зберагчы грошы... Зразумела, што пераафармленне ўкладаў займала больш часу, чым звычайныя аперацыi. Затое людзей, якiя жадалi здаць долары, прапускалi без чаргi... Але з’яўленне долараў у адным з вакенцаў аўтаматычна стварала праблемы, таму што тут жа на гарызонце з’яўляўся хто-небудзь з суседняй чаргi са словамi "Я тут таксама займаў цi займала". Жанчынка, якая стаяла за мной i паралельна яшчэ ў адной чарзе, ласкава так пацiкавiлiся: "А цi многа вы будзе браць, калi не сакрэт? Цi хопiць мне? Мне звычайна не шанцуе..." Яна мела рацыю, але толькi напалову, таму што долары скончылiся не на ёй, а на мне. Перада мной адна з клiентак банка набыла 250 i другая — 300 долараў. Прычым яна толькi што адышла ад iншага вакенца, дзе ёй таксама штосьцi з замежнай валюты дасталося. Дзякуй Богу, што за валютны крэдыт я расплацiлiся беларускiмi рублямi па курсе. А на маё пытанне наконт наяўнасцi валюты пачула: "Дзе на вас набярэшся, калi кожны бярэ па тысячы-паўтары тысячы долараў". "І сапраўды, адкуль у людзей такiя грошы?" — падумала я, агледзеўшы чаргу, у якой стаялi пераважна пенсiянеркi. Рызыкну выказаць меркаванне, што дзяжурства побач з абменнiкам для многiх з iх — ужо будзённая справа. Магчыма, яны скупляюць валюту па просьбе сваiх дзяцей, унукаў цi, скажам, для суседзяў. Ну сапраўды, адкуль у чалавека, якi з 8-9 гадзiн ранiцы i да вечара знаходзiцца на працы, ёсць час, каб пiльнаваць валюту? Але ж такiх "дзяжурных" сёння можна ўбачыць цi не паўсюдна. I калi не скончыцца, нарэшце, гэты ажыятаж, хутка мы зможам убачыць i валютчыкаў. Вельмi спадзяюся, што да гэтага ўсё ж такi не дойдзе. Выходзячы на вулiцу, я сутыкнулася яшчэ з адной хваляй людзей, якiя цягнулiся чародкай з прыпынку грамадскага транспарту ў фiлiял "Беларусбанка". Няўжо таксама па валюту? Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна валютны крэдыт на будаўнiцтва жылля я аплачваю за 10—15 хвiлiн, у залежнасцi ад "даўжынi" чаргi. Але паколькi на стаянне ў чэргах у |
|