Пяцігадовы ўласнiк?
Пяцігадовы ўласнiк?
Мы з мужам у разводзе. Ёсць сын пяцiгадовага ўзросту, якi прапiсаны ў доме, што належыць мужу. Хацелася б ведаць, цi ёсць у сына якая-небудзь доля ўласнасцi на гэты дом i як можна ёю распарадзiцца? Ганна, г. Гродна г. ГроднаПадставы ўзнiкнення права ўласнасцi грамадзян на жылое памяшканне пералiчаны ў артыкуле 102 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам, грамадзяне набываюць права ўласнасцi на жылое памяшканне ў выпадку будаўнiцтва жылога дома, яго часткi, або кватэры; прыватызацыi жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду; прыняцця жылога памяшкання ў спадчыну; афармлення права ўласнасцi на жылое памяшканне членам арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў; перадачы iм жылога дома, кватэры ва ўласнасць замест знесенага жылога дома; перадачы iм жылога памяшкання ва ўласнасць замест страчанага ў сувязi з капiтальным рамонтам або рэканструкцыяй жылога дома; здзяйснення грамадзянска-прававых здзелак i на iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам. Права ўласнасцi грамадзян на жылое памяшканне пацвярджаецца праваўстаноўчым дакументам (адпаведным дагаворам, рэгiстрацыйным пасведчаннем, пасведчаннем аб праве на спадчыну i да т.п.). Дзецi не набываюць аўтаматычна права ўласнасцi на жылое памяшканне бацькоў на падставе аднаго толькi факта нараджэння ад iх, рэгiстрацыi ў гэтым жылым памяшканнi i сумеснага пражывання з уласнiкам. Аднак яны маюць права карыстання гэтым жылым памяшканнем нароўнi з уласнiкам. Адчужэнне ўласнiкам жылога памяшкання, у якiм пражываюць няпоўнагадовыя члены сям’i, дапускаецца толькi са згоды органа апекi i папячыцельства. Пасля смерцi бацькi сын будзе з’яўляцца спадчыннiкам першай чаргi i будзе мець права на атрыманне спадчыны ў роўных долях з iншымi спадчыннiкамi першай чаргi, да якiх адносяцца, акрамя дзяцей спадчыннадаўца, яго бацькi i жонка (муж). Пасля дасягнення паўналецця сын, калi застанецца зарэгiстраваным па гэтым жа месцы жыхарства, набудзе дадатковыя правы, а таксама i абавязкi, як член сям’i ўласнiка жылога памяшкання. Так, згодна з артыкулам 116 Жыллёвага кодэкса, акрамя права карыстання жылым памяшканнем, члены сям’i ўласнiка жылога памяшкання маюць права без згоды ўласнiка ўсяляць у жылыя памяшканнi, дадзеныя iм у карыстанне, сваiх няпоўнагадовых дзяцей. Усяленне членамi сям’i iншых грамадзян дазваляецца толькi са згоды ўласнiка жылога памяшкання. Уласнiк жылога памяшкання i поўнагадовыя члены яго сям’i нясуць салiдарную адказнасць па абавязацельствах, звязаных з карыстаннем i ўтрыманнем жылога памяшкання, дапаможных памяшканняў жылога дома i прыдамавой тэрыторыi. Пры адчужэннi або закладзе жылога памяшкання ўласнiк павiнен будзе атрымаць згоду ўсiх поўнагадовых членаў сям’i, якiя пражываюць сумесна з iм i маюць права карыстання жылым памяшканнем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам у разводзе. Ёсць сын пяцiгадовага ўзросту, якi прапiсаны ў доме, што належыць мужу. Хацелася б ведаць, цi ёсць у сына якая-небудзь доля ўла |
|