Штраф і сорам
Штраф і сорам
Газета "Трыбуна працы" i мiлiцыя Бабруйскага раёна стварылi своеасаблiвую Дошку сораму нелегальных гандляроў спiртовымi напоямi. У адным з нумароў раёнкi з iнiцыятывы начальнiка Бабруйскага РАУС Аляксандра Кавальчука былi надрукаваны фота сямi жанчын, якiя прыцягвалiся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за незаконны гандаль алкагольнымi напоямi. Усе яны — жыхаркi розных вёсак Бабруйскага раёна: старэйшай —79 гадоў, малодшай — 38. За апошнiя два гады яны ўсе неаднаразова былi аштрафаваныя на iстотныя сумы: ад 175 тысяч да больш за мiльён рублёў, з канфiскацыяй алкагольнай прадукцыi. Агульныя сумы штрафаў на некаторых з гэтых жанчын перавышаюць 2 мiльёны рублёў. А адна з нелегальных гандлярак была аштрафаваная двойчы за адзiн дзень! Большасць спагнанняў парушальнiцамi закона выплачаны, для чаго ў раёне праводзяцца спецыяльныя рэйды. Аднак мiлiцыя лiчыць неабходным, каб увесь раён даведаўся пра гэтых людзей. "Галасы iх розуму i сумлення, — напiсаў ва ўступе да Дошкi сораму Аляксандр Кавальчук, — страцiлi сiлу ў пагонi за нажывай". — Натуральна, ад такiх захадаў будзе плён, — упэўнены начальнiк Бабруйскага РАУС. — Гэта ў горадзе можна жыць i не ведаць сваiх суседзяў, а ў вёсках усе людзi ведаюць адзiн аднаго. Мы газетную старонку яшчэ памножылi i вывесiлi ў грамадскiх месцах. Нелегальныя гандляры алкаголем павiнны несцi не толькi матэрыяльнае, але i маральнае пакаранне. Няхай iм будзе няёмка i сорамна. І няхай жонкi i мацi мужчын, якiя п’янствуюць, ведаюць, што мiлiцыя робiць усё магчымае супраць нелегальных пунктаў, дзе iх мужыкi i сыны набываюць алкагольныя сурагаты. — Мiнулы 2008 год у гэтым сэнсе ў Бабруйскiм раёне быў цяжкiм: ад атручэння сурагатным алкаголем загiнулi 7 чалавек (увогуле ў Магiлёўскай вобласцi больш за 350 чалавек. — Аўт.), — расказала журналiстка "Трыбуны працы" Валянцiна Мiлiхiна. — Таму патрэбны рашучыя меры. I гэта газетная Дошка сораму, на маю думку, прымусiць задумацца тых, хто iмкнецца зарабiць на слабасцях i шкодных схiльнасцях людзей. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета "Трыбуна працы" i мiлiцыя Бабруйскага раёна стварылi своеасаблiвую Дошку сораму нелегальных гандляроў спiртовымi напоямi. У адным з |
|