21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стыльнае каханне на заселеным востраве

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стыльнае каханне на заселеным востраве

Матор... Знята... Глядзiм!

 

Не засталіся без навагодніх сюрпрызаў i кiнааматары. Айчынныя кiнатэатры прапануюць пазнаёмiцца з прэм’ерамi адразу трох расiйскiх хiтоў, а таксама з новым фантастычным фiльмам, створаным кiнамайстрамi ЗША. Сюжэты фiльмаў, на жаль, не навагоднiя, але заслуслугоўваюць увагi i, упэўнены, падораць пазiтыўны настрой.

Ужо "стартаваў" гiстарычны мюзiкл рэжысёра Валерыя Тадароўскага "Стылягi". Дзеянне фiльма адбываецца ў Маскве ў сярэдзiне 50-х гадоў. Ідэальны прадстаўнiк савецкай моладзi Мэлс адкрывае для сябе iснаванне другога жыцця. Мэлс i яго новыя сябры вырашаюць змагацца за права быць не такiмi як усе, слухаць iншую музыку, па-iншаму апранацца i вядома ж — кахаць.

У ролях занятыя Антон Шагiн, Аксана Акiньшына, Максiм Матвееў, Iгар Вайнароўскi, Яўгенiя Хiрыўская, Сяргей Гармаш, Алег Янкоўскi, Леанiд Ярмольнiк, Iрына Разанава.

У першы дзень новага года адбылася прэм’ера фiльма "Любовь-морковь-2", знятага паводле сцэнарыя вядомага беларускага аўтара Андрэя Курэйчыка. Гэта — сiквел аднаго з галоўных кiнахiтоў 2007 года, якi, кажуць, пераўзыходзiць яго па бюджэце, якасцi гумару, нечаканасцi сюжэту i павiнен стаць галоўнай навагодняй камедыяй.

...Дзесяць гадоў таму муж i жонка Голубевы праверылi свае пачуццi на трываласць, памяняўшыся целамi. Зараз яны — бацька Андрэй i мама Марына, якiя выхоўваюць двайнят Глеба i Святлану. Жыццё мужа i жонкi наладжана, кар’ера галавакружная ў абаiх, а дзень распiсаны па хвiлiнах. Яны не разумеюць, што дзецi любяць менавiта жывых сабак, што сябры бацькоў — не лепшая для iх кампанiя на дзень нараджэння. Яны забылiся, што каханне i ўвага даражэйшыя за грошы. Каб вярнуць усё на свае месцы, трэба зноў памяняць усiх месцамi, — вырашыў доктар Коган, наведаўшы аднойчы сваiх прыяцеляў Голубевых. А ранкам яны прачнуцца — Глеб i Святлана ў бацькоўскiм пакоi, Андрэй i Марына — у дзiцячым...

Рэжысёр — Максiм Пежэмскi. У ролях: Гоша Куцэнка, Крысцiна Арбакайтэ, Лiдзiя Вележава, Кiрыл Плятнёў, Вольга Арлова, Дзянiс Парамонаў, Алiна Булынка, Андрэй Ургант, Дар’я Драздоўская.

Аматары фантастыкi могуць паглядзець фiльм, створаны кiнематаграфiстамi ЗША "Дзень, калi Зямля спынiлася".

Галактычная федэрацыя планет адпраўляе на Зямлю пасланца з папярэджаннем — калi ўрады не спыняць разбуральныя ўмяшаннi ў прыроду, планета будзе знiшчана. Але зямляне прымаюць прышэльца за агрэсара, i яму даводзiцца хавацца, прыкiдвацца звычайным чалавекам.

Рэжысёр — Скот Дэрыксан. Галоўныя ролi ў фiльме выконваюць Кiану Рывз, Джэнiфер Канэлi, Джон Клiз, Кэцi Бейтс.

У аснову сцэнарыя новага фантастычнага баявiка Фёдара Бандарчука "Заселены востраў" пакладзены раман братоў Стругацкiх.

2157 год. Расiйскi касмiчны карабель, пiлатуемы дваццацiгадовым Максiмам Камерэрам, церпiць крушэнне на далёкай заселенай планеце Саракш. Адважнаму астранаўту давядзецца пазнаёмiцца з таямнiчай краiнай, якой кiруюць Невядомыя Бацькi — пяць ананiмных уладароў, якiя манiпулююць жыхарамi з дапамогай адмысловых выпраменьвальнiкаў. Тут Максiм сустрэне новых сяброў, нажыве ворагаў, знойдзе каханне, i, мiнуючы небяспечныя выпрабаваннi, голад, смяротную небяспеку i страты, узначалiць паўстанцкi рух, кiнуўшы выклiк пяцёрцы прагных кiраўнiкоў...

У ролях: Васiль Сцяпанаў, Пётр Фёдараў, Юлiя Снiгiр, Аляксей Сярэбранiкаў, Фёдар Бандарчук, Гоша Куцэнка i iншыя.

Вікторыя Аляксандрава.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не засталіся без навагодніх сюрпрызаў i кiнааматары. Айчынныя кiнатэатры прапануюць пазнаёмiцца з прэм’ерамi адразу трох расiйскiх хiтоў, а таксама з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика