Заснаваны Юбiлейны медаль "20 гадоў вываду савецкiх войскаў з Афганiстана"
Заснаваны Юбiлейны медаль "20 гадоў вываду савецкiх войскаў з Афганiстана"
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпiсаў указ аб устанаўленнi юбiлейнага медаля "20 гадоў вываду савецкiх войскаў з Афганiстана". Ім будуць узнагароджвацца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь (у тым лiку пасмяротна), якiя выконвалi воiнскi i службовы абавязак у Афганiстане ў перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года. Юбiлейны медаль будзе таксама ўручацца ваеннаслужачым Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, работнiкам дзяржаўных органаў i iншым асобам, якiя ўнеслi значны ўклад у героiка-патрыятычнае выхаванне беларускiх грамадзян, увекавечанне памяцi загiнулых, развiццё ветэранскага руху, арганiзацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабiлiтацыi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў, iнвалiдаў i членаў сем’яў загiнулых.Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпiсаў указ аб устанаўленнi юбiлейнага медаля "20 гадоў вываду савецкiх войскаў з Афганiстана |
|