У апошні раз
У апошні раз
Сёлетняя кампанiя па сукупным дэклараваннi даходаў — апошняя. З 1 студзеня 2009 года ў Беларусi ўведзена плоская шкала падаткаабкладання. Гэта значыць, што любыя даходы, атрыманыя падатковымi рэзiдэнтамi рэспублiкi, абкладаюцца па адзiнай стаўцы 12 працэнтаў. Як паведамiў начальнiк аддзела кантролю за дэклараваннем даходаў i маёмасцi фiзiчных асобаў iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па горадзе Мiнску Максiм Бабко, пачынаючы з 2010 года кампанiя па сукупным дэклараваннi будзе адменена. Абавязак з’явiцца ў падатковую iнспекцыю захаваецца толькi за тымi грамадзянамi, якiя атрымлiваюць даходы з-за мяжы. Аднак iм не трэба будзе падаваць даведку з асноўнага месца працы аб даходах, вылiчаных i ўтрыманых сумах падаходнага падатку. Даходы з-за мяжы таксама будуць абкладацца падаткам па стаўцы 12 працэнтаў. Вiкторыя МІХНЮК, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя кампанiя па сукупным дэклараваннi даходаў — апошняя. З 1 студзеня 2009 года ў Беларусi ўведзена плоская шкала падаткаабкладання. Гэта значыць
|
|