21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заставайцеся чыстай крыніцаю

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заставайцеся чыстай крыніцаю

Дарагая рэдакцыя "Звязды", дазвольце падзякаваць вам за тое, што ведзяце гутарку з чытачом на роднай мове. Ужо за адно гэта (вядома ж, ёсць за што i акрамя гэтага) вы вартыя павагi. Уразiў, проста ашаламiў 23-i выпуск "Жырандолi" за 29 лiстапада 2008 года. Бязмежна ўдзячная журналiсту Ірыне Асташкевiч за сустрэчу з iгуменам Савай (Мажукам). Ведала заўсёды, што святары — людзi глыбока i ўсебакова адукаваныя. Але каб так пра мову!... Настолькi ўразiлi думкi святара, настолькi "зачапiлi" за набалелае ў душы, што я адразу ж узялася за гэты лiст.

Айцец Сава выказаў мае меркаваннi i думкi, хiба што глыбей, чым выказала б я. Гiне душа народа — гiне яго мова. Чуюцца часам галасы ў яе абарону, але галасы гэтыя разрозненыя i слабыя. Не чуваць колькi-небудзь моцных слоў пiсьменнiкаў, настаўнiкаў. А тыя бадзёрыя галасы, што быццам бы жыве мова, што беларускую лiтаратуру чытаюць, далёка не адлюстроўваюць сапраўднага становiшча. Хутчэй за ўсё жаданае выдаецца за наяўнае. А тут з душы святара вырываецца такi боль за родную мову, за яе гаротны стан. У роднай хаце, а ў становiшчы Папялушкi.

Я, гаворачы ў абарону роднай мовы, часта кажу, што Бог, калi стварыў народ, даў яму зямлю, на якой ён павiнен жыць, i мову, на якой яму трэба гаварыць. Дык чаму ж мы так свядома грашым? Нават страшна сабе ўявiць такую карцiну: на цудоўнай планеце Зямля шмат людзей, але з вуснаў нiводнага з iх нiхто i нiколi не пачуе словы "тата", "бабуля", "чабарок", "сiнявокi", iншыя моўныя брыльянты.

Сёння на беларускай мове (цi хоць на яе дыялектах цi "трасянцы") гаворыць хiба што вясковае насельнiцтва, ды i то не ўсё. Ну i яшчэ маленькая частка iнтэлiгенцыi (таксама пераважна вясковай). А вясковыя дзецi, пераступiўшы парог бацькоўскiх хат, хутчэй пераходзяць на рускую. I часцей за ўсё таму, што баяцца, каб iх не палiчылi вяскоўцамi, людзьмi другога гатунку.

Iгумен Сава кажа, што "цяпер справа, напэўна, за педагогамi". Але ж колькi тых апантаных педагогаў, якiя перадалi б сваё захапленне вучням?! Цяпер не рэдкасць сустрэць настаўнiка беларускай мовы, якi на ўроку вучыць свайму прадмету, а калi выйдзе з класа, пераходзiць на рускую мову. Дык цi можа ён прывiць вучням любоў да роднай мовы? Таму я лiчу: намаганняў школы недастаткова. Правiльна Вы, паважаны айцец Сава, гаворыце, што без мудрай дзяржаўнай палiтыкi тут нiчога не зрушыцца. Але ж i мы, грамадскасць, вiнаватыя. Нас губiць (нi толькi з моваю) абыякавасць. Абыякавасць да чалавека, да прыроды, да братоў нашых меншых, да лёсу Радзiмы, да лёсу мовы...

У законе "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" у артыкуле 4 гаворыцца: "Абавязак кiраўнiкоў, iншых работнiкаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў валодаць беларускай i рускай мовамi". Як бачыце — абавязак, а не прыхамаць.

Аднойчы мне давялося мець тэлефонную размову з кiраўнiком мясцовага аўтобуснага парка Уладзiмiрам Кулашчыкам. Я размаўляла з iм на беларускай мове, ён — спачатку па-руску (звычайная справа!), а потым, як выхаваны чалавек, перайшоў на мову суразмоўцы — жанчыны. На развiтанне Уладзiмiр Фёдаравiч прызнаўся, што яму было вельмi прыемна весцi размову са мною на беларускай мове.

— Дык чаму ж Вы не карыстаецеся ёю заўсёды? — пытаю.

— Ды нязвыкла...

Ёсць i яшчэ шмат маiх землякоў, якiя заўсёды размаўляюць выключна па-беларуску. Гэта i старшыня Ганцавiцкага райвыканкама Уладзiмiр Столяр, i яго намеснiк Мiкалай Валынец, i мой былы калега, выдатнiк асветы Рэспублiкi Беларусь Андрэй Ярашэвiч...

А яшчэ працуе ў роднай мне Хатынiцкай школе настаўнiцай Вера Канановiч. Высока цэнiць матэматыку, называючы яе "царыцаю ўсiх навук". Беларускай мовай Вера Рыгораўна карыстаецца заўсёды i ўсюды. Яна тонка адчувае родную мову, умее дасцiпна выказаць сваю думку, пажартаваць, аздобiўшы мову нейкiм асаблiвым выразам, трапным слоўцам. Бывала, так лёгка прыкмецiць: "Якi на вас сiмпатычны каптанiк!" — i табе так прыемна становiцца i ад камплiмента, i ад такога сiмпатычнага слова "каптанiк"!

Вялiкi дзякуй газеце за акцыю "Мова — душа народа". I, крый Божа, не зважайце на парады вашых прыхiльнiкаў "мо частку матэрыялу даваць па-руску, каб зацiкавiць новых чытачоў" ("Мы жывём у Беларусi" — "Звязда" за 20 лiстапада 2008 года). Хопiць ужо гэтых руска-беларускiх выданняў. А то нават раённыя газеты выходзяць на беларуска-рускай мове. А вы ўжо заставайцеся "беларускiм аазiсам", калi ласка.

Да зямлi кланяюся iгумену Саве за яго чуйную душу, за трапяткую любоў да роднага слова, за вернасць матчынай мове, раздзяляю яго боль за стан тытульнай мовы нацыi. Я, наколькi магчыма, "змагаюся" за мову сваiмi публiкацыямi ў брэсцкай абласной газеце "Народная трыбуна". Сама я настаўнiца-пенсiянерка. Выкладала вялiкую i магутную рускую мову i лiтаратуру. У захапленнi ад рускага мастацтва (лiтаратуры, музыкi, жывапiсу). Iнтэрнацыяналiзм паспяхова сумяшчаю ў сабе з глыбокiм патрыятызмам, з вернасцю матчынай мове, якой усё жыццё карыстаюся ў паўсядзённым жыццi.

Iрына Рудкоўская.

Вёска Хатынiчы, Ганцавiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагая рэдакцыя "Звязды", дазвольце падзякаваць вам за тое, што ведзяце гутарку з чытачом на роднай мове. Ужо за адно гэта (вядома ж, ёсць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика