Навука як выйсце з крызісу
Навука як выйсце з крызісу
У сённяшнiх умовах стабiльнае развiццё эканомiкi без павышэння ролi навукi немагчыма. Гэта падкрэслiў першы намеснiк Старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётр Вiцязь. Паводле яго слоў, сёлета ў нашай краiне аб’ем фiнансавання навуковых даследаванняў з дзяржбюджэту плануецца павялiчыць адразу на 24 працэнты ў параўнаннi з мiнулым годам. "Спадзяюся, усталяваныя лiчбы не будуць пераглядацца, хоць складанасцi ёсць i не выключаны варыянт па скарачэннi выдаткаў на менш запатрабаваныя ў краiне навуковыя кiрункi — таго, што вучоныя робяць, як кажуць, для душы", — сказаў ён. У крызiсны перыяд навука становiцца найбольш запатрабаванай i выжывуць тыя прадпрыемствы, якiя будуць абапiрацца на новыя, перадавыя распрацоўкi. Рэальны даход ад укаранення новай распрацоўкi будзе вiдавочны толькi на этапе выхаду прадукцыi на мiжнародны рынак. З гэтай прычыны беларускiя навукоўцы iмкнуцца iнтэгравацца ў мiжнародныя праекты, найлепш у iх гэта атрымлiвацца ў межах Саюзнай дзяржавы (Пётр Вiцязь нагадаў стварэнне суперкамп’ютара, шэраг сумесных расiйска-беларускiх касмiчных праграм, праграм па стварэннi трансгенных арганiзмаў, нанаматэрыялаў). Аднак навуковае супрацоўнiцтва беларусаў не абмяжоўваецца Расiйскай Федэрацыяй. У нас ёсць выдатныя праекты з Украiнай, з Еўрапейскiмi краiнамi i нават з альянсам НАТА. У Беларусi створаны новыя формы сувязi навукi вытворчасцю — навукова-вытворчыя цэнтры i аб’яднаннi па аграрным сектары, па вытворчых матэрыялах, па хiмiчнай вытворчасцi, бiярэсурсах. 22—23 студзеня ў Мiнску пройдуць святкаваннi, прысвечаныя 80-годдзю Нацыянальнай акадэмii навук i Дню беларускай навукi. Чакаецца, што для ўдзелу ў юбiлейных мерапрыемствах прыедуць больш за 50 кiраўнiкоў навуковых арганiзацый i навукоўцаў з 20 краiн свету (у тым лiку Расii, Кiтая, ЗША, Францыi, Германii i iнш.) У праграме — экскурсiя па экспазiцыях i выставах iнстытутаў НАН Беларусi, урачысты сход навуковай грамадскасцi, узнагароджанне дзеячаў навукi дзяржаўнымi прэмiямi i прэмiямi Нацыянальнай акадэмii навук. Інга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сённяшнiх умовах стабiльнае развiццё эканомiкi без павышэння ролi навукi немагчыма. Гэта падкрэслiў першы намеснiк Старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай
|
|