У Беларусі ўведзена сертыфiкацыя на ўстаноўку вокнаў i дзвярэй
У Беларусі ўведзена сертыфiкацыя на ўстаноўку вокнаў i дзвярэй
З новага года мiнчане могуць патрабаваць сертыфiкаты ў спецыялiстаў, якiя выконваюць паслугi па ўстаноўцы вокнаў i дзвярэй. Сертыфiкацыя гэтага вiду паслуг уведзена з 1 студзеня 2009 года ў сувязi са шматлiкiмi скаргамi спажыўцоў. Як паведамiў начальнiк упраўлення сертыфiкацыi i выпрабаванняў Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Будтэхнарм" Дзмiтрый Каўшырка, працэдура выдачы сертыфiката максiмальна спрошчана. Майстру трэба мець мiнiмум абсталявання для мантажу i сродкi вымярэння — рулетку, узровень (2-й групы дакладнасцi) i адвес. Да слова, iнструменты падыдуць не толькi ўласныя, але i ўзятыя ў арэнду. Пры гэтым спецыялiст зазначыў, што "стандарты якасцi жорсткiя, але даступныя". Вiкторыя ГУЛЬКО, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З новага года мiнчане могуць патрабаваць сертыфiкаты ў спецыялiстаў, якiя выконваюць паслугi па ўстаноўцы вокнаў i дзвярэй. Сертыфiкацыя гэтага вiду п
|
|