21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Валасень-валасня, чаго ты сядзіш у грэшнага чалавека?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валасень-валасня, чаго ты сядзіш у грэшнага чалавека?

Магчыма, аўтар рубрыкi "Сiла слова" ведае замовы ад "валаснiка" i "рожы". Калi ласка, змясцiце гэтую iнфармацыю на старонках вашай газеты.

З павагай А. Гарбачук.

 

Замовы ад рожы (рожнага запалення, рожнага пачырванення, рожнай балячкi i г.д.) раней вельмi часта сустракалiся сярод запiсаў фалькларыстаў. Уся справа ў тым, што iмi, нягледзячы на поспехi тагачаснай медыцыны, працягвалi лячыць людзей. Нават урачы з бальнiц накiроўвалi хворых на гэтую хваробу да знахароў, каб тыя адшапталi iм хваробу. Медыкi таксама верылi (i паспелi ўжо гэта праверыць), што замовы дапамагалi iхнiм пацыентам. Каб не казаць лiшняга, прывяду адзiн факт — маю маму, калi яна падхапiла рожу, з раённай бальнiцы загадалi завезцi ў вёску Дабраслаўку Пiнскага раёна, дзе бабулька "спалiла нядугу" за два разы, а трэцi раз шаптала "завочна".

"Ад рожы. Спаць я на ноч кладуся, Богу памалюся, Прачыстай Мацеры шчыра пакланюся. Гасподзь Бог стаiць у мяне ў галавах, Мацер Прачыстая ў нагах, а ангелы-архангелы — па баках. Ангелы-архангелы, сахранiце маю душу з вечара да поўначы, з поўначы да свiтанку, на ўвесь мой чыста век. Богу памалюся, бога папрашуся: Гасподзь Бог, прыхадзi на помач, Маць Прачыстая на радасць (iмя). Рожа-ражанiца, краснючая дзявiца, прыймi мой дух, лёгкi i чысты мой дух, з падзiву, з ветру, з прыгавору-нагавору. Табе, рожа-ражыца, тут не жыць, нiколi не бываць, касцей не ламаць, жылаў-пажылаў не тамiць, сэрца хворай не сушыць, карых вачэй не муцiць, галавы не шумiць. Табе, рожа-ражыца, тут не бываць, а на сiнiм моры-акiяне начаваць i гуляць.Там, на моры-акiяне, жывуць тры дзявiцы, родныя сястрыцы. Вы ж не гульма гуляйце, а з мора-акiяна ваду выганяйце, з (iмя) болi-няболi выганяйце — з галавы, з сэрца, з жыл, рук i ног, з вачэй — i ўсе iх на злы-моцны вецер пускайце. К чорнаму мору-акiяну пушчай рожу чорную, сiнюю, красную, прыгаворную i нагаворную, дажджавую i ветраную, восеньскую i зiмовую. Стаiць стар-дуб, на тым стар-дубе сядзiць арол-пташка. Арол, арол, арол, забяры мае маленнi i словы. Твае когцi залатыя, твае крыллi шыракiя, твае вочы брыльянiстыя, прымi, прымi, прымi, рожу чорную нагаворную i ваду сцюдзёную. Як гэтай вадзе тут нiколi не гуляць, так гэтай рожы ў (iмя) не бываць, галавы не знабiць, касцей не ламiць, сэрца не сушыць, карых глаз не смуцiць, жыл не тамiць. Амiнь, амiнь, амiнь" (Лельч. р-н).

Замовы ад валасня ў народзе маглi называцца i па-iншаму: ад валасення, ад валасянiцы, але найчасцей, — ад каўтуна. Праўда, даволi часта яны так i падаюцца даследчыкамi, як замовы, якiя выратоўваюць ад дзвюх розных хваробаў, — ад валасня i ад каўтуна.

"Ад валасня. I памолiмся, i паклонiмся Госпаду Богу i Духу Святому, Тройцы Святой Ядынай i прачыстай Мацеры Божай i святому Васкрасеннейку Хрыстоваму, чэснаму, мiрнаму, мiласэрнаму ды ўсiм чыста святочкам, гадавым празнiчкам, кiеўскiм, пячэрскiм, рымскiм i ерусалiмскiм, Iсакаву, Якаву, Антону, Хвядосу, святым Юрыю i Ягорыю, а таксама святому Мiколу. Найсвяты вотча Мiкола, ты ж божжы ўгоднiчак, ты хуткi памочнiчак, ты вялiкi малiтвеннiчак, ты ж хуценька дапамагаеш, валасень вылiваеш ды на мхi i на нiцыя лозы-балоты яго адсылаеш. Валасень-валасня, чаго ты сядзiш у грэшнага чалавека? Плывi, адпраўляйся ты на мора сiняе. На тым далёкiм i сiнiм моры стаiць дуб, пад тым вялiкiм дубам — цясовы стол, ён жа чыста засланы i багата прыбраны. За тым сталом сядзяць пан з паненкай, яны сядзяць i вiно выпiваюць i да сябе ў госцi таго валасня чакаюць. Валасня: калючага, балючага, падзiўнага, прыгаворнага i прыўрочнага. Таму, валасень, не адмаўляйся ты, не адзывайся нi маладзiком, нi ветахам у хворага (iмя), а адпраўляйся назаўсёды туды" (Ельскi р-н).

Аляксей НЕНАДАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчыма, аўтар рубрыкi "Сiла слова" ведае замовы ад "валаснiка" i "рожы". Калi ласка, змясцiце гэтую iнфармацыю на старо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика