21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каляды: шчодры вечар; другая, багатая, шчодрая, тоўстая куцця

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каляды: шчодры вечар; другая, багатая, шчодрая, тоўстая куцця

Увечары 13 студзеня (1-га па старым стылi) святкавалi другую — тлустую, багатую, мясную, шчодрую — куццю. Гэта каляднае святкаванне раней супадала з сустрэчай Новага года, таму ў кожнай хаце iмкнулiся змадэлiраваць дабрабыт сям’i на ўвесь будучы год у адпаведнасцi з iснуючым павер’ем: як сустрэнеш новы год, такiм ён i будзе. Строгi пост ужо скончыўся, за тыдзень арганiзм паспеў перабудавацца на ўжыванне ежы жывёльнай паходжання. На стол падавалi каўбасы, "налiваху", салцiсон, грэчневыя блiнцы, сыр, масла, грыбны суп (полiўку), мочаныя яблыкi, квашаную капусту, ягадныя кiсялi.

l Другая куцця — багатая, мясная, таму "без парсюка i Каляды не Калядамi". У Шчодры вечар у кожнай хаце "разбiралi" свiную галаву — сiмвал дабрабыту i пладавiтасцi.

l На вечар варылi абрадавую кашу. Калi каша падыходзiла, чыгунок вымалi з печы i глядзелi: калi ён трэснуў, а каша вылезла з яго цi наадварот, "асела" — гэта прадказвала бяду ў хаце. Каб пазбегнуць няшчасця, такую кашу выкiдалi ў палонку разам з чыгунком. Поўны чыгунок кашы прадказваў шчасце ўсёй сям’i.

l У кашу, прыгатаваную на шчодрую куццю, гаспадыня клала пярсцёнак. Калi на пачатку вячэры яго зачарпне гаспадар, то ўвесь год сям’я будзе жыць багата.

l У гэты вечар старалiся есцi вельмi акуратна, каб нават крошкi не сыпалiся. Акрамя таго, хлеб наразалi i на заўтрашнi дзень. Гэтыя рытуальныя дзеяннi маглi паспрыяць таму, што члены сям’i на працягу года не будуць рэзаць рук.

l У гэты вечар распачыналася "шчадраванне". На гэты раз вёску абыходзiлi дзяўчаты. Сярод сваiх сябровак яны абiралi самую прыгожую — "шчодру", апраналi яе ў самыя вытанчаныя строi, галаву ўпрыгожвалi вяночкам з рознакаляровых бумажных стужак. Яны iшлi ад хаты да хаты, вiншавалi гаспадароў з Новым годам, жадалi здароўя, сямейнага дабрабыту, добрага ўраджаю, маладым людзям — хуткага шлюбу, прыбытку, поспехаў i г.д.

l Да навагодняй куццi трэба вярнуць усе пазыкi, iначай на працягу ўсяго года з пазык не вылезеш.

l Калi ў гэты вечар разаб’ецца якi-небудзь посуд, бяда прыб’ецца ў хату.

l Вечарам да заходу сонца ў гэты дзень трэба вынесцi з хаты навагоднюю ёлку, каб усю адмоўную энергетыку, якую яна сабрала ў хаце, не перанесцi ў наступны год.

l Вечар гэтага дня — адзiн з самых удалых для варожбаў.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 13 студзеня (1-га па старым стылi) святкавалi другую — тлустую, багатую, мясную, шчодрую — куццю. Гэта каляднае святкаванне раней супадала з с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика