...
...
У Беларусi летась усыноўленыя 537 дзяцей-сiрот. Гэта адпавядае сiтуацыi з усынаўленнем i ў папярэднiм годзе, калi назаўсёды рассталiся са сваiм сiроцкiм статусам 539 хлопчыкаў i дзяўчатак. У вёсцы Вiшчын Рагачоўскага раёна згарэў драўляны дом, у якiм пражывала сям’я з трох чалавек. На месцы пажару выратавальнiкi выявiлi целы пенсiянераў 1946 i 1947 гадоў нараджэння, а таксама iх 35-гадовага сына — iнвалiда першай групы. Прычыны пажару высвятляюцца. На праспекце газеты "Правда" ў Мiнску ўвечары 10 студзеня мужчына адкрыта ўкраў бутэльку гарэлкi ў прахожага. Узбуджана крымiнальная справа па артыкуле аб рабаваннi, адказнасць па якiм можа дасягаць 6 гадоў пазбаўлення волi. Паездка ў нецвярозым стане абышлася вiцябчанiну ў Br17,5. 23-гадовы п’яны хлопец вырашыў пакатацца на аўтамабiлi свайго сябра, але гэта не засталося без увагi супрацоўнiкаў ДАІ. Як паказала экспертыза, узровень утрымання алкаголю ў яго крывi склаў 2,95 прамiле. На працягу года яго затрымалi ў стане ап’янення другi раз. Мiнiстэрства працы i сацыяльнай палiтыкi Украiны ўнесла прафесii варажбiткi, астролага, хiраманта ў Дзяржаўны нацыянальны класiфiкатар прафесiй. Цяпер усе гэтыя "спецыялiсты" могуць працаваць легальна. Калi прадстаўнiкi арыгiнальных прафесiй у захапленнi ад такога рашэння, то Мiнадукацыi i навукi — у шоку, бо яно не ведае, дзе рыхтаваць акультных прафесiяналаў. У галандскiм горадзе Ротэрдам плануецца пабудаваць хмарачос вышынёй 450 м. Гэта будзе самы высокi будынак у краiне i чацвёрты па вышынi ў свеце. У Перу ў аўтакатастрофе загiнулi па меншай меры 33 чалавекi i больш за 20 былi параненыя. Гэта адбылося ў вынiку таго, што аўтобус перавярнуўся на слiзкай горнай дарозе. Жыхарка амерыканскага штата Мiнесота выжыла пасля замярзання ў снезе i спынення сэрца. Напярэдаднi Новага года яна ўпала ў гурбу снегу i не змагла падняцца, бо ў яе былi хворыя ногi. Жанчына спрабавала дапаўзцi да машыны, але не змагла. Яна абкруцiла ногi шалiкам i так сядзела да вечара. Калi яе знайшлi, жанчына была без прытомнасцi, сэрца яе спынi лася, а тэмпература цела апусцiлася да 15 градусаў па Цэльсiю. Да вялiкага здзiўлення медыкаў, праз некалькi дзён iнтэнсiўнай тэрапii, у тым лiку электрашоку, пацярпелая апрытомнела. Паводле яе словаў, яна адчувае сябе нармальна, але страцiла магчымасць крычаць. Улады Ташкента пад пагрозай высялення забаранiлi жыхарам узбекскай сталiцы развешваць на балконах памытую бялiзну. Iм таксама забаронена захоўваць рэчы на бачных частках балкона. Улады аб’явiлi, што ў абодвух выпадках псуецца знешнi выгляд дамоў. Падкрэслiваецца, што да парушальнiкаў будуць прымяняцца жорсткiя меры, аж да высялення з кватэры. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Брытанii пенсiянерку — аматарку шопiнгу завалiла насмерць нераспакаванымi таварамi прама ў яе кватэры. Цела зажыва пахаванай 77-гадовай жанчыны палiцыя выявiла пад абвалам нераспакаваных за апошнiя 16 гадоў электратавараў, а таксама чамаданаў з адзеннем i разнастайнымi ўпрыгажэннямi. У залежах адных шалiкаў было 300 штук. Там жа знойдзены шматлiкiя парасоны i вiдэакасеты. Жанчына накапiла так шмат тавараў, што для прасоўвання па доме ў яе быў толькi вузкi праход шырынёй каля 60 см. Таварамi былi заваленыя таксама яе гараж i аўтамабiль. Цела пенсiянеркi знайшлi толькi пасля таго, як яна не з’явiлася на прыём да ўрача. Праз два днi разбору завалаў удалося адкапаць цела без дыхання. З 1 лютага на прэс-канферэнцыях, што праходзяць у парламенце Эстонii, усiм журналiстам будзе забаронена насiць абутак. Эксперт урада па пытаннях СМІ Сiйм-Олаў Неэдус паведамiў, што гэтае рашэнне звязанае з нядаўнiм iнцыдэнтам у Багдадзе, калi журналiст кiнуў чаравiкi ў прэзiдэнта ЗША. Па словах эксперта, пры ўваходзе ў залу, дзе праходзiць прэс-канферэнцыя, журналiсты павiнны будуць зняць абутак, а ў выпадку холаду апрануць цёплыя шкарпэткi. Хто будзе забяспечваць апошнiмi, пакуль не ўдакладняецца. З 1 лютага на прэс-канферэнцыях, што праходзяць у парламенце Эстонii, усiм журналiстам будзе забаронена насiць абутак. Эксперт урада па пытаннях СМІ Сiйм-Олаў Неэдус паведамiў, што гэтае рашэнне звязанае з нядаўнiм iнцыдэнтам у Багдадзе, калi журналiст кiнуў чаравiкi ў прэзiдэнта ЗША. Па словах эксперта, пры ўваходзе ў залу, дзе праходзiць прэс-канферэнцыя, журналiсты павiнны будуць зняць абутак, а ў выпадку холаду апрануць цёплыя шкарпэткi. Хто будзе забяспечваць апошнiмi, пакуль не ўдакладняецца. Клеркi трох мiнiстэрстваў Лiтвы, адукацыi i навукi, юстыцыi i зносiнаў, якiмi кiруюць прадстаўнiкi Саюза лiбералаў, апошнi працоўны дзень тыдня змогуць знаходзiцца на службе ў адзеннi вольнага стылю. У гэтых ведамствах уведзена "джынсавая пятнiца". Такое адзенне дазволена насiць служачым, якiя ў гэты дзень не ўдзельнiчаюць у афiцыйных сустрэчах або iншых прадстаўнiчых мерапрыемствах. Такiя правiлы ўведзеныя ў мiнiстэрствах.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Вiшчын Рагачоўскага раёна згарэў драўляны дом, у якiм пражывала сям’я з трох чалавек. На месцы пажару выратавальнiкi выявiлi целы пенсiянераў
|
|