На двух братоў — чатыры дзікi
На двух братоў — чатыры дзікi
Супрацоўнiкам Бягомльскай мiжрайiнспекцыi паступiла iнфармацыя пра тое, што ва ўрочышчы Завiшава Лагойскага раёна вядзецца незаконнае паляванне на дзiка. На месцы ў лясным масiве рэйдавая група знайшла таму пацвярджэнне, уключаючы сляды пратэктараў колаў аўтамабiля. Устаноўлена прыналежнасць да незаконнага палявання двух братоў. У домаўладаннi аднаго з iх у вёсцы Межанка былi знойдзены чатыры тушы дзiкоў-сяголеткаў з агнястрэльнымi раненнямi. Тушы агульнай вагой 200 кiлаграмаў перададзены арандатару — Лагойскаму лясгасу. Узбуджана крымiнальная справа. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкам Бягомльскай мiжрайiнспекцыi паступiла iнфармацыя пра тое, што ва ўрочышчы Завiшава Лагойскага раёна вядзецца незаконнае паляванне на дзi
|
|