Прыгоды італьянца ў Беларусi
Прыгоды італьянца ў Беларусi
Аэрапорт "Мiнск-2". Тут я не была ўжо гады тры, а каб сустракаць каго — дык нiколi. Уоu mаkе mе fееl... Памятаеце рэкламу мабiльнага аператара, калi мужчына абдымаў усiх у аэрапорце? Вось i я адчувала нешта накшталт гэтага. Забытыя пачуццi, чаканне сустрэчы i жаданне падзялiцца сваёй радасцю з усiм светам, слёзы радасцi, абдымкi... І самае прыемнае, што ты не адзiн такi, усе вакол такiя. I зноў усе — адна вялiкая сям’я! Уоu mаkе mе fееl... Мой брат прылятае з Iталii. Ён ужо два гады жыве там. Працуе, здымае жыллё, набыў машыну, пакуль не ажанiўся. А вось i ён! Пашка, як жа я даўно цябе не бачыла! Сапраўды стаў да iтальянца падобны! Не верыш, што ў Беларусi? А ты павер! Глядзi: снег — гэта наша зiма, слухай маю мову — гэта наша мова, трымай дранiк — гэта з нашай бульбы. Стамiўся? Паехалi дадому. — Што гэта, мае вочы памыляюцца? — Паша чытае шыльду на пiцэрыi, што ля нашага дому. — Калабрыя? Я жыву на поўначы Iталii, а Калабрыя знаходзiцца на самым поўднi. Ад мяне да гэтага горада тысяча кiламетраў, а ў вас Калабрыя ля самага дома. Не перастаю здзiўляцца вынаходлiвасцi нашага брата. Я так i не з’ездзiў у Калабрыю ў Iталii. Вось дык не думаў, што траплю туды ў Беларусi! Высыпайся, родны. Заўтра ты пабачыш i не такiя цуды. Наш брат ого-го яшчэ на што здатны! Назаўтра цэлы дзень мы прахадзiлi па Мiнску ў пошуках сувенiраў: вушанкi, будзёнаўкi, валёнкi, адзiн камандзiрскi гадзiннiк i шмат гарэлкi. — Паш, ты ж ужо некалькi гадоў спрабуеш пераканаць iтальянцаў у тым, што рускi i беларус — гэта не адно i тое ж, а сам вязеш з Беларусi спрадвечна рускiя сiмвалы ва ўяўленнi iншаземцаў! — Гэта ўсё, з чым яны атаясамлiваюць Савецкi саюз. Для iх СССР усё яшчэ важней за Беларусь i Расiю разам узятыя. Ну, дзе ж нам знайсцi камандзiрскi гадзiннiк?! Беларусь Паша любiць i сумуе па ёй. Калi тэлефануе з Iталii, у трубцы, замест вiтання, чуецца беларуская песня. Мацi падтрымлiвае яго на другiм канцы провада: "Ой, спанаравiлась, ой, спанаравiлась мне тая дзяўчына". — Не, з iтальянкай я не ажанюся. Прыгажэйшых за нашых дзяўчат няма. Павел праводзiць поглядам амаль кожную дзяўчыну, што нам сустракаецца: "Вось дзяўчаты дык дзяўчаты! Здаецца, яны народжаныя толькi для таго, каб iмi любавалiся. Не, вырашана, ажанюся толькi з беларускай". Мой брат ужо шмат гадоў хварэе за турынскi "Ювентус". Ён насiў майку "Дэль П’ера", яшчэ калi ганяў мяч з суседскiмi хлопцамi ў родным Краснаполлi. Зараз славутыя гульцы блiжэй, i яны нават могуць пачуць, як з трыбуны разам з тысячамi балельшчыкаў Павел спявае "Siаmо lа Juvе". Але калi ў Мiлан прыязджаюць маладыя i малавядомыя хлопцы з Барысава, Паша знаходзiць на трыбунах жоўта-сiнiх i далучаецца да iх. — У Iталii няма будучынi, — разважае мой брат, гледзячы, як малады чалавек у мiнскiм метро саступае месца сталай жанчыне. — З моладдзю там нiхто не працуе. Iдэалы ў iх не тыя, мэты няма, iмкненняў таксама. Кожны жыве дзеля сябе, дзеля свайго задавальнення. Дыскатэкi, кампанii, наркотыкi. Сем’i заводзяць пасля трыццацi, калi нагуляюцца. А цяпер увогуле там рэдка жэняцца i выходзяць замуж, нават пасля трыццацi. I што самае страшнае, iх гэта не хвалюе. У сваiм уяўленнi яны страцiлi каштоўнасць сям’i. Выходзячы з метро, Паша накiроўваецца да шапiка "Праязныя бiлеты". Я спыняю яго i цягну за руку: — Вось наш тралейбус — пабеглi! Калi што, набудзем талоны ў кiроўцы. Мая фармулёўка яўна не спадабалася брату, ён выдзiрае руку i выгаворвае мне тут жа, на прыпынку: — Што значыць "калi што"! А калi не што? Ты "зайцам" збiраешся ехаць? Беларусь — адна з нямногiх краiн, дзе яшчэ захавалася бясплатная адукацыя. Я адзiнаццаць гадоў вучыўся тут у школе i нават бясплатна харчаваўся кожны дзень пасля другога ўрока. Трэба плацiць сваёй Радзiме! Пасля такой патрыятычнай прамовы, якую чуў увесь прыпынак, ля кiёска з’явiлася чарга. Мы так i не знайшлi камандзiрскi гадзiннiк, набылi замест яго бiклагу з серпам i молатам, вяртаемся дадому. У тралейбусе едзем моўчкi. Усмiхаемся, кожны сам сабе. Чаму ўсмiхаемся? Я ўзгадваю наш сённяшнi дзень, узгадваю прыгоды "iтальянца" ў Беларусi, радуюся, што мы разам, вось i ўсмiхаюся. А ты чаму ўсмiхаешся, Паш? — А я ўяўляю, як шэф будзе сустракаць мяне ў аэрапорце ў Мiлане, уяўляю, як сябры будуць рэагаваць на падарункi, уяўляю, што яны мне скажуць пры сустрэчы, уяўляю, як яны там мерзнуць зараз, не прывыкшы да маразоў, — вось i ўсмiхаюся. Добра тут: i дзяўчаты прыгожыя, i моладзь думае пра будучыню, i сцены дапамагаюць. Але... але я толькi ў госцi да вас... Там я знайшоў сябе, а тут не змог. Там ёсць свае цяжкасцi, але ёсць i свая асалода. Я ўжо дрэнна ўяўляю сваё жыццё ў Беларусi. I я ўжо сумую па Iталii. А хадзем з табой на пiцу. Пабачым, як яе гатуюць беларусы. Ну што, у "Калабрыю"? Таццяна Салдаценка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аэрапорт "Мiнск-2". Тут я не была ўжо гады тры, а каб сустракаць каго — дык нiколi. Уоu mаkе mе fееl... Памятаеце рэкламу мабiльнага аперата
|
|