Камароўка: суперкошты?
14 января 2009 Экономика и бизнес
Надзея НIКАЛАЕВА, Звязда Кава, гарбата, алей, пральны парашок, зубная паста — гэта менавiта той стратэгiчны тавар, без якога нельга абысцiся нават у часы фiнансавага крызiсу. Я звычайна папаўняю сямейныя запасы на сталiчным Камароўскiм рынку, тым больш што i кава, i гарбата там самыя танныя ў горадзе. Але напярэдаднi сустрэчы старога Новага года ў поле майго зроку не маглi не трапiць i многiя iншыя прадукты. Але пра ўсё па парадку На гэты раз я пачала свой вiзiт на Камароўку з наведвання пунктаў, якiя гандлююць таварамi бытавой хiмii i парфумерыi. Прызнаюся, што цэннiкi мяне i сапраўды ўразiлi. Пераважная большасць прадаўцоў прапаноўвалi свой тавар ужо па новым кошце. Так, напрыклад, пачак пральнага парашку "Лоск" вагой 450 грамаў для мыцця бялiзны ў машыне-аўтамаце каштаваў 4250 рублёў, "Персiл" для пральнай машыны — 6200 рублёў, "Тайд" i "Е" — 4500 рублёў, "Дэнi аўтамат" — 2750 рублёў. Праўда, дзе-нiдзе парашкi для мыцця бялiзны яшчэ можна набыць па нiжэйшых цэнах: "Лоск" — за 3450 рублёў, "Персiл" — за 4990 рублёў i "Дэнi" — за 2210 рублёў. Цэннiк на сродак для мыцця посуду "Mоrning frеsh" адлюстраваў "узлёт" да 5250 — 5700 рублёў за бутэльку, "Рril bаlsаm" каштуе ўжо амаль 4 тысячы, "Dоmеstоs" — ад 8700 да 9150 лiтровая ўпакоўка i ад 4840 да 5100 рублёў — 500-грамовая. Зубная паста, якой мая сям’я аддае перавагу, таксама падаражэла прыкладна на 200—400 рублёў: 100-грамовы цюбiк "Соlgаtе Triрlе Асtiоn" каштуе цяпер ад 3050 да 3250 рублёў. Але на фоне новых цэнаў на iмпартныя шампунi i гелi для душа такое падаражанне ўвогуле незаўважнае. Так, шампунi, бальзамы для валасоў i гелi для душа вядомай нямецкай кампанii "Nivеа" каштуюць цяпер на 2,5 тысяч рублёў даражэй у параўнаннi са снежаньскiмi цэнамi. Мяркую, што ў найблiжэйшы час трэба будзе лепш пазнаёмiцца з прадукцыяй беларускiх вытворцаў. Далей ногi панеслi мяне да прадаўцоў кавы i гарбаты. Вочы пачалi шукаць цэннiк з больш-менш прымальнымi лiчбамi: растваральная кава "Grаndоs gоld" нямецкай вытворчасцi — 24 тысячы за 200 грамаў, "Grаndоs сlаssiсаl" — 17 800 рублёў за 200 грамаў, "Мантэрэй" — 16 500 за 250 грамаў, "Нескафэ" — 17 500—21 290 рублёў за 250 грамаў (звар’яцелi яны цi што?), "Жакей па-ўсходняму" — 3 тысячы за 100 грамаў, 5 тысяч — за 250 грамаў i 9500 рублёў — за 500-грамовы пачак. Па-праўдзе кажучы, абсалютна незразумела, чым тлумачыцца такая вялiкая рознiца ў коштах на каву "Нескафе", да таго ж калi цана ў 17500 рублёў яшчэ неяк упiсваецца ў падаражанне долара, то больш за 21 тысячу беларускiх рублёў гэты тавар проста не можа каштаваць. Цана на той жа "Мантэрэй" у параўнаннi з летам мiнулага года ўзнялася ўжо амаль напалову: першае падаражанне гэтай кавы адразу на 3 тысячы рублёў адбылося ў лiстападзе (доўгi час 250 грамаў "Мантэрэя" каштавалi 11 500 рублёў). І вось — чарговае падаражанне, звязанае з ростам курса долара Каву "Grаndоs сlаssiсаl" напрыканцы снежня я набывала за 13 700 рублёў за 200 грамаў, таму новая цана таксама выходзiць за межы 20-працэнтнага падаражання. "Напэўна, у найблiжэйшы час больш танна для сямейнага бюджэту i больш карысна для здароўя будзе перайсцi на гарбату", — прыкладна так разважала я, разглядаючы цэннiкi. Чай "Ахмад" у 100-грамовых пачках (у залежнасцi ад гатунку) каштуе ад 4550 да 6580 рублёў, у 200-грамовых пачках — ад 11 380 да 14 640 рублёў. "Грынфiлд" у пакецiках — ад 4800 да 5830 рублёў, у 100-грамовых пачках — 4 тысячы рублёў. I тут мой позiрк спынiўся на шакаладзе мiнскай "Камунаркi". Гэтага проста не можа быць! 100-грамовая "Любiмая Алёнка" каштавала 2660 рублёў, а "Горкi шакалад 78 працэнтаў" — 3670 рублёў. Лiтаральна дзень таму я набывала iх зусiм па iншых цэнах. Можа, гэта "Камунарка" пайшла на павышэнне цэнаў? Бягу ў фiрмовую краму гэтага прадпрыемства на рынку. Пераконваюся: пакуль няма нiякiх зменаў у цэнах, нават наадварот — там яшчэ дзейнiчаюць навагоднiя знiжкi. Выходзiць, што камерсанты вырашылi падзарабiць, iнакш як яшчэ можна патлумачыць iх новыя цэны? Iду далей i збiраю прадукты для святочнага стала: бляшанка кукурузы — 2500 рублёў (у снежнi яна каштавала 2 тысячы), зялёны гарошак — 2400—4000 тысячы рублёў, алiўкi — 3100—3500 рублёў, маслiны — 3500—5400 рублёў, шампiньёны рэзаныя — 3700—4100 рублёў за маленькую бляшанку. Паралельна звяртаю ўвагу на крупы: рыс можна набыць за 3200-3400 рублёў, проса i грэцкiя крупы — за 2100 рублёў. Алей малавядомых марак сустракаецца па цане 3400 рублёў за лiтровую бутэльку, але самая распаўсюджаная цана — ад 4000 да 4700 рублёў за бутэльку. Дарэчы, алей зараз лепш набываць не на двары, дзе ён элементарна замярзае, а на крытым рынку — цэны пад дахам нiчым не адрознiваюцца ад цэнаў на вольным паветры Чую побач, як дзве жанчыны абмяркоўваюць кошты на рыбу, таму вырашаю пераканацца на ўласныя вочы. Фiле хека, траскi i акуня каштуе аднолькава — 19 900 рублёў за кiлаграм, праўда сустракаецца i фiле хека за 14 900 рублёў (як патлумачылi прадаўцы, "не такое смачнае"), а фiле сёмгi цягне на 35—40 тысяч. Тушкi каралеўскага хека каштуюць 15 900 рублёў за кiлаграм, серабрыстага — 12 900 рублёў, мiнтая i аргенцiны — 8800 рублёў, гарбушы — 11 500 рублёў, леманемы — 8 900 рублёў. Цана салёнага селядца — 9900—10 500 рублёў за кiлаграм, вэнжанай скумбрыi — ад 32 да 33 тысячы. На фоне ўсяго ўбачанага раней цэны на мяса i садавiну падалiся мне цалкам прымальнымi. Тушкi куранят-бройлераў каштуюць на Камароўскiм рынку 7490 рублёў — iстотная, заўважу, рознiца ў параўнаннi з цэнамi ў крамах. Свiную смажанку можна набыць за 12-13 тысяч, лапатку i кумпяк — за 14-15 тысяч, шыю i паляндвiцу — за 17—18,5 тысячы рублёў. А вось на цяляцiну цэны "кусаюцца": за кiлаграм мяса без костачкi прадаўцы просяць 32-33 (!) тысячы рублёў. Ад смерцi яе купляць цi што? Рынкавыя цэны на цытрусавыя, прызнаюся, пацешылi, таму што ў краме да iх апошнiм часам не падступiцца. Плацiць па 7,5 тысячы за мандарыны, якiя яшчэ ў снежнi каштавалi на 2-3 тысячы танней, у мае фiнансавыя планы не ўваходзiць. На Камароўцы ж абхазскiя мандарыны каштуюць 4—4,5 тысячы за кiлаграм, iспанскiя i мараканскiя — ад 5 да 5,5 тысячы, апельсiны — 4500—4700 рублёў, лiмоны — 5, 5 тысячы, грэйп-фрут, памэла i кiвi — 6 тысяч за кiлаграм, хурма — 4,5 тысячы. Рынак лiтаральна запоўнены беларускiмi яблыкамi, праўда, не бяруся меркаваць пра iх даступнасць: цэны вагаюцца ад 2300 да 3500 рублёў у залежнасцi ад гатунку i таварнага выгляду. За самыя непрывабныя яблыкi просяць 1400 рублёў за кiлаграм. Напрыканцы хачу дадаць, што цэны на беларускую гароднiну практычна не змянiлiся. Кiлаграм рэпчатай цыбулi прадаюць за 1,5 тысячы рублёў, фiялетавай салатнай цыбулi — за 2,5 тысячы, морквы — за 1,5 тысячы, часнаку — за 7 тысяч. I нават парнiковыя агуркi i таматы каштуюць практычна як i напрыканцы снежня — 8800 рублёў за кiлаграм. У краме я iх бачыла па цане ад 11 да 14,5 тысячы рублёў. Не буду сцвярджаць, што там прадавалася таксама беларуская гароднiна, але пагадзiцеся, што рознiца вельмi адчувальная Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 января 2009 Экономика и бизнес Надзея НIКАЛАЕВА, Звязда Кава, гарбата, алей, пральны парашок, зубная паста — гэта менавiта той стратэгiчны тавар, без якога нельга абысцiся нават у часы фiнансавага крызiсу. |
|