Патанулых ласёў... разабралі
Патанулых ласёў... разабралі
Работнiкамi Брагiнскай мiжрайiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi "Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка", вайскоўцамi в/ч 1242 i ветурачом Камарынскай ветлячэбнiцы праведзена праверка па факце гiбелi трох ласёў на рацэ Брагiнка ў Брагiнскiм раёне паблiзу мяжы з Украiнай. Устаноўлена, што жывёлы пераходзiлi раку па лёдзе, правалiлiся i загiнулi ад пераахалоджання, паколькi не змаглi разламаць лёд каля берага. Два ласi-сяголеткi потым былi выцягнуты невядомымi з вады, разабраны i вывезены. Пры даследаваннi тушы трэцяга лася i кiнутых паблiзу шкур ад разабраных жывёл агнястрэльных раненняў не знойдзена. Падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў выклiканай групай Брагiнскага РАУС частка вывезенага мяса была знойдзена ў жыхароў вёскi Гдзень. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкамi Брагiнскай мiжрайiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi "Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка", вайскоўцамi в/ч |
|