21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калядная варажба

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калядная варажба

У большай ступенi прыадчынiць таямнiцы свайго заўтрашняга дня iмкнулiся дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту. Ім трэба было рыхтавацца да пераходу ў iншую, чужую сям’ю, таму, вядома, ж карцела даведацца, адкуль, з якога боку будзе хлопец, як да яго ставiцца радзiна i аднавяскоўцы, якiм характарам надзялiў яго Бог, да чаго ён здатны i якiм гаспадаром стане з цягам часу.

Прывядзём некалькi прыкладаў каляднай варажбы, якiмi ў свой час карысталiся дзяўчаты.

l Дзяўчына брала кавалачак куццi (а дакладней, яе трэба было ўзяць неўпрыкмет, каб нiхто не бачыў) i перад тым, як легчы спаць, клала пад падушку. Затым пад ложак ставiла мiску з вадой, цераз якую клала лучыну. Дзяўчына ўкладалася спаць i ў думках прамаўляла наступныя словы:

— Хто мяне па кладачцы правядзе, той мяне замуж возьме.

Пры гэтым нi падчас выканання варажбы, нi пасля (аж да самай ранiцы) нельга было нi з кiм размаўляць.

l У калядную ноч дзяўчаты бралi тыя стужкi, што ў косах насiлi, прывязвалi на вiшню (толькi на вiшню, а не на якое-небудзь iншае дрэва). Гэтыя стужкi (адна з iх сiмвалiзавала нарачонага, другая — саму дзяўчыну) перапляталi памiж сабой, пры гэтым прасiлi, каб прыснiўся або знайшоўся нарачоны. Стужкi пакiдалi на дрэве на ўсю ноч.

l Вечарам да калодзежа падыходзiла некалькi дзяўчат, бралi вочап i рукамi па чарзе хапалiся за яго. Якая з iх апошняй зверху "закрые" вочап, тая першая i замуж пойдзе.

l Дзве сяброўкi набiраюць з калодзежа вядро вады, нясуць яго ў хату i ставяць на лаву. Затым бяруць замок i "замыкаюць вядро". Пасля гэтага кладуцца спаць, не сказаўшы нiводнага слова. Ноччу павiнен быў прыснiцца той, хто прыйдзе "адамкнуць" вядро.

l Варажба на дровах. У хляве або ў паветцы дзяўчына набiрае ахапак дроў, прыносiць у хату, кладзе каля печы i лiчыць: калi пара будзе — замуж пойдзе, калi лiшка — то не.

l Варажба на аладках. Дзяўчаты ранiцай напякуць аладак, па адной схаваюць. Вечарам збяруцца ў чыёй-небудзь хаце i пачынаюць варажыць. На ўслон кожная з прысутных дзяўчат кладзе сваю аладку, а затым у хату прыводзяць сабаку. Чыю аладку сабака схопiць першую, тая хутчэй за ўсiх замуж пойдзе.

l Варажба на плоце. Дзяўчына выбягала на двор i рукамi абхоплiвала плот. Затым лiчыла штыкецiны. Калi ў пару будзе — замуж пойдзе, калi няцот — у дзеўках засядзiцца.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У большай ступенi прыадчынiць таямнiцы свайго заўтрашняга дня iмкнулiся дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту. Ім трэба было рыхтавацца да пераходу ў iншую,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика